Хуга Баль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хуга Баль
ням.: Hugo Ball
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 22 лютага 1886(1886-02-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 верасня 1927(1927-09-14)[4][5][…] (41 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Emmy Hennings[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, паэт, тэатральны рэжысёр, пісьменнік, філосаф
Гады творчасці з 1886
Кірунак дадаізм
Жанр паэзія
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хуга Баль (22 лютага 1886, Пірмазенс — 14 верасня 1927) — нямецкі пісьменнік, адзін з заснавальнікаў дадаізму, а таксама пачынальнік «гукавой паэзіі».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў простай каталіцкай сям’і ў горадзе Пірмазенс (Германія). У 19061910 гадах вывучаў сацыялогію і філасофію ва ўніверсітэтах Мюнхена, Гайдэльберга і Базеля. Дысертацыю, прысвечаную Фрыдрыху Ніцшэ, не скончыў, гэты час стаў для яго пераломным момантам: Баль звярнуўся да пратэстантызму.

У 1910 годзе пераехаў у Берлін з намерам зрабіцца акцёрам, супрацоўнічаў з тэатральным рэжысёрам Максам Райнхартам. У 1911 годзе Баль надрукаваў сваю першую п’есу. З 1911 да 1912 году працуе драматургам у Плаўэне, з 1912 да 1914 — у Мюнхене. У гэты час таксама супрацоўнічае з часопісамі Revolution, Die Neue Kunst, Die Aktion, Phöbus.

У пачатку Першай сусветнай вайны запісваецца добраахвотнікам на фронт. Але ўжо праз некаторы час расчароўваецца ў вайне. У 1915 годзе Хуга Баль разам са сваёй будучай жонкай Эмі Хенінгс эмігруе ў Швейцарыю і пасяляецца ў Цюрыху. Працуе піяністам у Varieté-Ensemble. У Швейцарыі Баль працягвае цікавіцца анархізмам і Бакуніным, а таксама перакладае некаторыя яго творы. Гэтыя пераклады, праўда, так ніколі і не былі надрукаваныя.

У лютым 1916 года разам з Хансам Арпам, Трыстанам Тцарам і Марселем Жанко Хуга Баль заснаваў у Цюрыху кабарэ «Вальтэр», калыску дадаізму. 14 ліпеня 1916 года на свет з’явіўся «Маніфест дадаізму», напісаны Балем.

Удзел Баля ў руху дадаістаў цягнуўся прыкладна два гады. Даволі непрацяглы час Баль працаваў у часопісе Freie Zeitung у Берне. У ліпені 1920 года ён зноў вяртаецца да каталіцтва, выходзіць на пенсію і з жонкай Эмі пераязджае ў кантон Тычына, дзе вядзе даволі беднае, асвечанае рэлігіяй жыццё.

Сярод найбольш адметных твораў Хуга Баля варта ўзгадаць яго п’есу «Нос Мікеланджэла. Трагікамедыя ў чатырох дзеях» (Die Nase des Michelangelo. Tragikomödie in vier Auftritten, 1911), дзённік падзей часоў дадаізму ў Цюрыху «Уцёкі з часу» (Die Flucht aus der Zeit, 1927), біяграфія Германа Гесэ «Герман Гесэ. Яго жыццё і творчасць» (Hermann Hesse. Sein Leben und sein Werk, 1927) і іншыя.

Зноскі

  1. Hugo Ball
  2. Hugo Ball // Theaterlexikon der Schweiz / Hrsg.: A. Kotte Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Hugo Ball
  5. Hugo Ball — 2006.
  6. http://www.surrealismcentre.ac.uk/papersofsurrealism/journal6/acrobat%20files/articles/lewerpdf.pdf

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Sabine Werner-Birkenbach: Hugo Ball und Hermann Hesse — eine Freundschaft, die zu Literatur wird. Kommentare und Analysen zum Briefwechsel, zu autobiographischen Schriften und zu Balls Hesse-Biographie. Akademischer Verlag, Stuttgart 1995, ISBN 3-88099-316-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]