Хілары Мэнтэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Хілары Мэнтэл
Hilary Mantel
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Hilary Mary Thompson
Дата нараджэння 6 ліпеня 1952(1952-07-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 2022(2022-09-22)[3] (70 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, раманіст, эсэістка, літаратурная крытык, кінакрытык
Гады творчасці з 1985
Жанр навела, кароткае апавяданне
Мова твораў англійская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Букераўская прэмія (2009, 2012)
Узнагароды
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
Кавалер ордэна Брытанскай імперыі
hilary-mantel.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Хілары Мэнтэл (англ.: Hilary Mary Mantel; 6 ліпеня 1952) — брытанская пісьменніца і літаратурны крытык. Яе працы месцяцца ад асабістых успамінаў да гістарычных падзей і былі змешчаны ў шэрагу шорт-лістоў літаратурных прэмій. Лаўрэат Букераўскай прэміі 2009 і 2012 гадоў.[6]

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хілары нарадзілася ў мястэчку Гласап (Glossop) графства Дэрбішыр і была старэйшай з трох дзяцей сям’і. Выхоўвалася ў Дэрбішырскай вёсцы заводу Гадфілд (Hadfield), вучылася ў мясцовай рымска-каталіцкай пачатковай школе. Яе бацькі, Маргарэт і Генры Томпсан, абодва нарадзіліся ў Англіі, ірландцы па паходжанні. Калі Хілары было адзінаццаць, бацькі развяліся. Па хуткім часе з’явіўся айчым Джэк Мэнтэл і яна ўзяла яго прозвішча.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1985 «Дзень матулі кожны дзень» (Every Day is Mother’s Day)
  • 1986 «Свабодная тэрыторыя» (Vacant Possession)
  • 1988 «Восем месяцаў на вуліцы Газах» (Eight Months on Ghazzah Street)
  • 1989 «Флуд» (Fludd)
  • 1992 «Месца поўнай бяспекі» (A Place of Greater Safety)
  • 1994 «Змена клімату» (A Change of Climate)
  • 1995 «Любоўны эксперымент» (An Experiment in Love)
  • 1998 «Гігант, О’Брайн» (The Giant, O’Brien)
  • 2003 «Саступаючы прывіду» (Giving Up the Ghost) — успаміны
  • 2003 «Абучэнне гутарцы» (Learning to Talk) — зборнік кароткіх аповедаў
  • 2005 «Па той бок цемры» (Beyond Black)
  • 2009 «Уолф Хол» (Wolf Hall)
  • 2012 «Заносце целы» (Bring Up the Bodies)[7]

Зноскі

  1. Hilary Mantel // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Hilary Mantel // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Wolf Hall author Hilary Mantel dies aged 70 — 2022. Праверана 24 верасня 2022.
  4. https://web.archive.org/web/20120302153141/http://literature.britishcouncil.org/hilary-mantel
  5. http://www.contemporarywriters.com/authors/?p=auth67 Праверана 8 сакавіка 2020.
  6. Букер-2009 за гістарычны раман. // Радыё Свабода, 7 кастрычніка 2009
  7. Раман Хілары Мэнтэл атрымаў прэмію Costa Прайдзісвет

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]