Цэліна Бажэнцкая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цэліна Бажэнцкая
польск.: Celina Rozalia Leonarda Chludzińska[1]
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1833(1833-10-29)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 кастрычніка 1913(1913-10-26)[2] (79 гадоў)
Месца смерці
У ліку блаславёны[1]
Дзень памяці 26 кастрычніка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Блажэнная Цэліна Бажэнцкая (29 кастрычніка 1833 — 26 кастрычніка 1913) — заснавальніца, разам з дачкой Ядвігай, Кангрэгацыі Сясцёр Змёртвыхпаўстання, рымска-каталіцкага рэлігійнага інстытута.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Цэліна нарадзілася ў маёнтку Антавіль, каля Оршы. Была адной з трох дзяцей багатых землеўладальнікаў бацькоў, Ігната і Петранелы Хлюдзінскіх. У 1853 годзе яна выйшла замуж за Юзафа Бажэнцкага. Цэліна нарадзіла чатырох дзяцей, двое з якіх памерлі ў маленстве. Яна дапамагала мужу кіраваць іх маёмасцю і выхавала дзвюх дачок, Цэліну і Ядвігу.

У 1869 годзе ў мужа здарыўся інсульт і ён быў паралізаваны. Шукаючы, лепшае лячэнне для Юзэфа Цэліна разам з сям’ёй пераехала ў Вену. Юзэф памёр праз некалькі гадоў. пасля гэтага Цэліна разам з дачкамі пераехала ў Рым.

У Рыме яна сустрэла айца Пятра Семяненку, сазаснавальніка Кангрэгацыі Уваскрасення, які стаў яе духоўным настаўнікам. У 1882 годзе Цэліна Бажэнцкая разам з дачкой Ядвігаю і двьвума іншымі жанчынамі сталі жыць у якасці рэлігійнай абшчыны. У 1887 Цэліна Бажэнцкая адкрыла першую школу, дзе Джакама Дэла Мансіньёр К’еза (будучы Папа Бенедыкт XV) служыў у якасці капелана.

6 студзеня 1891 Кангрэгацыя Сясцёр Змёртвыхпаўстання была афіцыйна заснавана, і дзве сазаснавальніцы, маці Цэліна Бажэнцкая і яе дачка Маці Ядвіга Бажэнцкая далі абет. Увосень 1891, першы дом Кангрэгацыі быў адкрыты каля Вадавіц ў Польшчы. Іншыя дамы неўзабаве былі адкрытыя ў Балгарыі, Польшчы і ЗША. Маці Цэліна Бажэнцкая працягвала кіраваць інстытутам, пакуль у 1913 не памерла ў Кракаве.

Беатыфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Яна была прылічаная да ліку блажэнных у Рыме 27 кастрычніка 2007 г. Папам Бенедыктам XVI у базыліцы Іаана Латэранскага. Яе дзень у Каталіцкім Касцёле адзначаецца 26 кастрычніка. Маці Цэліна Бажэнцкая з’яўляецца апякункай наступных устаноў: Пачатковая школа грамадскасці ў Кракаве; Дашкольная ўстанова Сясцёр Змёртвыхпаўстання ў Кентах; Ліцэй Сясцёр Змёртвыхпаўстання ў Познані; Навучальны цэнтр ім. Маці Цэліны Бажэнцкай у Моцажэве.

  1. а б https://brewiarz.pl/czytelnia/swieci/10-26a.php3
  2. а б Celina Chludzińska Borzęcka // GCatholic.org — 1997.
  3. https://encyklopedia.pwn.pl/haslo/Borzecka-Celina;3879821.html
  4. https://siostryzmartwychwstanki.pl/zalozycielki-zgromadzenia/bl-matka-celina-borzecka/