Шарль Мары дэ ла Кандамін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шарль Мары дэ ла Кандамін
фр.: Charles-Marie de la Condamine
Дата нараджэння 28 студзеня 1701(1701-01-28)[1][2][…] ці 27 студзеня 1701(1701-01-27)[3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 4 лютага 1774(1774-02-04)[5][1][…] (73 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, падарожнік-даследчык, астраном, батанік, энцыклапедыст, географ, пісьменнік
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Knight of the Royal Military and Hospitaller Order of Our Lady of Mount Carmel and Saint Lazarus of Jerusalem united

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d]

Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шарль Мары дэ ла Кандамін (фр.: Charles-Marie de la Condamine; 28 студзеня 1701, Парыж — 4 лютага 1774, Парыж) — французскі астраном, геадэзіст і падарожнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Парыжы ў багатай дваранскай сям’і, паступіў на ваенную службу і ўдзельнічаў у аблозе Розаса, аднак хутка прысвяціў сябе выключна навуцы і з 1730 годзе быў ужо членам Французскай акадэміі. Звярнуў на сябе ўвагу прапановай выкарыстоўваць парахавыя ўспышкі для вызначэння рознасцяў даўгаты, якія на той час вызначаліся з вялікімі недакладнасцямі.

У 1736—1746 гадах правёў у навуковай экспедыцыі ў Паўднёвую Амерыку, з П’ерам Бугерам, Луі Гадэнам і Жазефам Жусьё для вымярэння дугі мерыдыяна пад экватарам. У гэтай экспедыцыі ім упершыню быў апісаны працэс атрымання каўчуку. Тады ж ім быў апісаны працэс лячэння маляры хінінам.

Затым здзейсніў яшчэ некалькі навуковых паездак, напрыклад, для назірання праходжання Венеры перад дыскам Сонца. Апроч мемуараў Кандамін выдаў «Manière de déterminer la différence en longitude de deux lieux peu éloignés l’un de l’autre» (П., 1735), «Projet d’une mesure invariable, commune à toutes les nations» (1747), «Mesure des trois premiers degrés du méridien dans l’hémisphère austral» (1751) і «Journal du voyage fait par l’ordre du Roi à l'équateur» (1751).

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Charles-Marie de La Condamine // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Французская акадэмія навук — 1666.
  4. Huma-Num — 2013.
  5. Bell A. Encyclopædia BritannicaEncyclopædia Britannica, Inc., 1768.
  6. а б Кондамин Шарль Мари де ла // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Outre-MersSociété française d'histoire d'outre-mer, 1969. — вып. 205. — P. 330. — ISSN 1631-0438; 0300-9513; 2275-4954
  8. Charles Marie de La Condamine // Académie française Праверана 7 ліпеня 2020.
  9. Académie française

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Neil Safier. Measuring the New World: Enlightenment Science and South America. — Univ. of Chicago Press, 2008. — ISBN 0226733556