Эвальд Герынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эвальд Герынг
ням.: Ewald Hering
Дата нараджэння 5 жніўня 1834(1834-08-05)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 студзеня 1918(1918-01-26)[1][3][…] (83 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Heinrich Ewald Hering[d]
Род дзейнасці фізіёлаг, педагог, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фізіялогія
Месца працы
Альма-матар
Вядомыя вучні Eugen Steinach[d] і Ken Kure[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эвальд Герынг (ням.: Ewald Hering; 5 жніўня 1834, Альтгерсдорф — 26 студзеня 1918, Лейпцыг) — нямецкі фізіёлаг.

Вывучаў медыцыну ў Лейпцыгу (1853-58). Прафесар фізіялогіі ў Вене, Празе і Лейпцыгу. Асноўныя працы па фізіялогіі дыхання (Герынга — Брэера рэфлексы), органаў пачуццяў і цягліц. Герынг прапанаваў гіпотэзу святло-і колераадчування, вядомую пад назвай «гіпотэза процілеглых колераў», згодна з якой святло- і колераадчуванне — вынік працэсаў, якія праходзяць як у сятчатцы вока, так і ў глядзельных цэнтрах мозгу. Герынг адрозніваў ў спектры 4 асноўныя колеры: чырвоны, жоўты, зялёны і сіні. Кожнай пары асноўных колераў, паводле Герынга, адпавядае асаблівае колераадчувальнае рэчыва ў воку. Камбінацыі асіміляцыі і дысіміляцыі гэтых рэчываў даюць адчуванне таго ці іншага колеру. Герынг даў тлумачэнне з’яў кантрасту. У прамове «Памяць як агульная функцыя арганізаванай матэрыі» (1870) Герынг развіў уяўленне пра памяць як фундаментальнай уласцівасці ўсяго жывога, у тым ліку з’яў арганічнай рэпрадукцыі і спадчыннасці. Герынг стаяў на пазіцыях псіхафізічнага паралелізму, згодна з якім псіхічныя і фізічныя працэсы складаюць 2 паралельныя шэрагі з’яў.

Зноскі

  1. а б Ewald Hering // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Karl Ewald Konstantin Hering // Who Named It? Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Karl Ewald Konstantin Hering // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dietrich Trincker: Hering, Karl Ewald Konstantin. In: Neue Deutsche Biographie (NDB). Band 8, Duncker & Humblot, Berlin 1969, ISBN 3-428-00189-3, S. 617—619