Эдвард Льюіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдвард Льюіс
англ.: Edward Lewis
Дата нараджэння 20 мая 1918(1918-05-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 ліпеня 2004(2004-07-21)[1][2][…] (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці заолаг, генетык, выкладчык універсітэта, біёлаг
Навуковая сфера генетыка
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Альфрэд Сцёртэвант
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эдвард Льюіс (англ.: Edward B. Lewis, 20 мая 1918, г. Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, ЗША21 ліпеня 2004, Пасадэна, штат Каліфорнія, ЗША) — амерыканскі вучоны ў галіне генетыкі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1995 годзе разам з Э. Вішаўсам і Х. Нюслайн-Фольхард «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю на ранняй стадыі эмбрыянальнага развіцця».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Льюіс нарадзіўся ў горадзе Уілкс-Барэ, штат Пенсільванія, у сям'і Лауры (народжанай Хістэд) і Эдварда Б. Льюіса. У 1939 годзе ў г. Мінеапаліс скончыў Мінесоцкі ўніверсітэт і атрымаў ступень бакалаўра ў галіне біялагічнай статыстыкі. Падчас Другой сусветнай вайны служыў у якасці метэаролага ў ВПС ЗША. З 1947 года прафесар Кембрыджскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія). З 1948 года ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце (прафесар біялогіі з 1956 года).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні (на дразафіле) генетычных механізмаў рэгуляцыі ранняга эмбрыянальнага развіцця.

Доктар філасофіі (1942).

Член Амерыканскай Нацыянальнай АН, Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук. Замежны член Лонданскага каралеўскага таварыства.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Edward B. Lewis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Edward B. Lewis // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. NNDB — 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]