Эдмон Адольф дэ Ротшыльд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эдмон Адольф дэ Ротшыльд
Edmond Adolphe de Rothschild
Род дзейнасці банкір, філантроп
Дата нараджэння 30 верасня 1926(1926-09-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лістапада 1997(1997-11-02) (71 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Морыс дэ Ротшыльд
Маці Noémie de Rothschild[d]
Жонка 1. Веселінка Уладава Георгіева
2. Надзін Нелі Жанет Л'хапіталіер
Дзеці Біньямін дэ Ротшыльд
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры
Камандор ордэна мастацтваў і літаратуры

Барон Эдмон Адольф дэ Ротшыльд (30 верасня 1926 - 2 лістапада 1997) — член французскай галіны фінансавай дынастыі Ротшыльдаў.[2]

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Яго бацькі — барон Морыс дэ Ротшыльд і швейцарская баранэса Наэмі Хальфен — развяліся, калі ён быў дзіцем. Яго дзед — Эдмон дэ Ротшыльд. Яго стрыечныя браты — Элі дэ Ротшыльд, Гі дэ Ротшыльд, Ален дэ Ротшыльд. Напачатку рэжыму Вішы ў Францыі яго бацька прагаласаваў супраць маршала Анры Філіпа Петэна, што вымусіла маці Эдмона павезці яго да сябе ў радавое памесце Château de Pregny у нейтральнай Швейцарыі ў 1940 годзе.[3]

Ён жаніўся на Веселінцы ў 1958 годзе, але гэты шлюб апынуўся няўдалым.[3] На сваёй другой жонцы, Надзін Л'хапіталіер, актрысе, ён жаніўся ў 1963 годзе. Яна была каталічкай, але перайшла ў іўдаізм. Неўзабаве пасля вяселля ў іх нарадзіўся сын Біньямін дэ Ротшыльд.

Бізнес[правіць | правіць зыходнік]

Банкаўская справа[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння Універсітэта Жэневы[4] і атрымання дыплома юрыста ў Парыжы ён тры гады прапрацаваў у банку de Rothschild Frères, пасля чаго ён заснаваў свой інвестыцыйны банк La Compagnie Financière Edmond de Rothschild. Акрамя таго ён інвеставаў у Banque privée Edmond de Rothschild у Жэневе і Club Med. У 1973 годзе ён інвеставаў $22 млн. у Bank of California і прадаў свае акцыі ў 1984 годзе, да таго як той быў прададзены Mitsubishi Bank у 1985 годзе.[2][3]

Вінаробства[правіць | правіць зыходнік]

Быў фундатарам шато Лафіт-Ротшыльд. Купіў Шато Кларк (Château Clarke) у 1970-х гадах, якое стала паспяхова прадаваць кашэрнае віно.[3] Яму таксама належаў Savour Club, французскі вінны клуб, і Château Malmaison, якое ён падарыў сваёй жонцы.[2]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Cтаў Камандорам Ордэна мастацтваў і літаратуры ў 1990 і быў узнагароджаны Ордэнам Ганаровага легіёна ў 1994 годзе.[4]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б http://www.nytimes.com/1997/11/04/business/baron-edmond-de-rothschild-71-french-financier-dies.html
  2. а б в Prial, Frank J.. Baron Edmond de Rothschild, 71, French Financier, Dies. New York Times (4 лістапада 1997). Праверана 29 сакавіка 2009.
  3. а б в г Faith, Nicholas. Obituary: Baron Edmond de Rothschild. The Independent (4 лістапада 1997). Праверана 29 сакавіка 2009.
  4. а б The Peerage: Edmond Adolphe de Rothschild. Thepeerage.com. Праверана 29 сакавіка 2009.