Элізабет Бадзінтэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Элізабет Бадзінтэр
фр.: Élisabeth Badinter[1]
Дата нараджэння 5 сакавіка 1944(1944-03-05)[2] (80 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Marcel Bleustein-Blanchet[d][5]
Маці Sophie Vaillant[d]
Муж Рабер Бадэнтэр[5]
Дзеці Judith Badinter[d], Benjamin Badinter[d] і Simon Badinter[d]
Род дзейнасці філосаф, гісторык, дацэнт, актывіст за права жанчын
Навуковая сфера Фемінізм
Месца працы
Альма-матар
Кірунак фемінізм, рэспубліканізм
Аказалі ўплыў Сімона дэ Бавуар, Мары Жан Антуан Нікаля Кандарсэ
Прэміі
Узнагароды
камандор ордэна Мастацтваў і літаратуры Commander of the Order of Cultural Merit

Элізабет Бадзінтэр (фр.: Élisabeth Badinter; 5 сакавіка 1944, Булонь-Біянкур, Францыя) — французская мыслярка, філосафка, феміністка, пісьменніца, аўтар шматлікіх гістарычных і філасофскіх эсэ, прысвечаных жаночаму пытанню, мацярынству і ідэям французскага рэспубліканізму. Спецыялістка па эпосе Асветніцтва. Актыўная публіцыстка-змагарка за ідэі свецкага рэспубліканізму. Працягвае ідэі ўніверсалісцкага фемінізму, натхнёнага ідэямі Кандарсэ, а ў XX стагоддзі ідэямі Сімона дэ Бавуара. Найбольш прынцыповая, але не сляпая і вельмі крытычная паслядоўніцай бавуарызму. У XXI стагоддзі Элізабет Бадзінтэр фактычна ўзначальвае французскі гэтак званы ўніверсаліцскі рэспубліканскі фемінізм. Выкладае ў Парыжскай політэхнічнай школе.

Акрамя гэтага Бадзінтэр надзвычай удалая бізнес-кабета: узначальвае рэвізійны савет вялікай медыягрупы «Publicis», у якой мае 10,16 % акцый.

У шлюбе з Раберам Бадзінтэрам, вядомым адвакатам, палітыкам і эсэістам.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Ніводны твор станам на 2024 год не перакладзены на беларускую мову.

  • «І ў дадатак каханне: гісторыя мацярынскага інстынкту ў 17-20 стст.» (L’Amour en plus : histoire de l’amour maternel (XVIIe au XXe siècle), 1980);
  • «Эмілі, Эмілі, пра жаночую амбітнасць у 18-ым стагоддзі» (Émilie, Émilie, L’ambition féminine au XVIIIe siècle, 1983);
  • «Ён — гэта яна» (L’Un est l’autre, 1986);
  • «Кандарсэ. Інтэлігент у палітыцы» (Condorcet. Un intellectuel en politique, 1988, avec Robert Badinter);
  • «ХY, пра мужчынскую тоеснасць» (XY, de l’identité masculine, 1992);
  • «Памылковы шлях» (Fausse route : Réflexions sur 30 années de féminisme, 2003);
  • «Канфлікт: маці і жанчына» (Le conflit, la femme et la mère, 2010).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF.
  2. Elisabeth Badinter // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. а б Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 2 лютага 2024.
  5. а б в г http://www.ajpn.org/personne-elisabeth-Bleustein-Blanchet-11251.html Праверана 8 верасня 2020.