Эрл Пейдж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрл Крыстмас Графтан Пейдж
Earle Christmas Grafton Page
Сцяг11-ы Прэм’ер-міністр Аўстраліі
7 красавіка 1939 — 26 красавіка 1939
Манарх Георг VI
Папярэднік Джозеф Лаянс
Пераемнік Роберт Мензіс

Нараджэнне 8 жніўня 1880(1880-08-08)
Смерць 20 снежня 1961(1961-12-20) (81 год)
Жонка Ethel Page[d]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, хірург
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрл Крыстмас Графтан Пейдж (8 жніўня 1880, Графтан, Новы Паўднёвы Уэльс - 20 снежня 1961) - аўстралійскі палітык, адзінаццаты прэм’ер-міністр Аўстраліі.

У 1919 годзе пры падтрымцы асацыяцыі фермераў Пейдж стаў членам федэральнага парламента. У 1920 годзе ён далучыўся да сельскай партыі, а ў 1921 годзе стаў яе лідарам, займаючы гэты пост наступныя 18 гадоў.

Некаторы час партыя Пейджа не ўступала ў альянс з іншымі палітычнымі сіламі. У 1922 годзе Пейдж адмовіўся ад альянсу з Х'юзам, што прывяло да адстаўкі апошняга. Наступны ўрад стаў кааліцыйным урадам Бруса і Пейджа, у ім Пейдж быў скарбнікам з 1923 па 1929 гады. За час працы гэтага ўрада быў прыняты план эканамічнага развіцця краіны ў рамках брытанскай імперыі, а таксама ажыццёўлены перанос сталіцы ў Канберу.

У 1934 Пейдж і яго вясковая партыя ўвайшлі ў кааліцыю з аб'яднанай партыяй Аўстраліі пад кіраўніцтвам Джозефа Лаянса. Сам Пейдж займаў пасады міністра гандлю і міністра аховы здароўя. У 1939 Пейдж адмовіўся працаваць пад кіраўніцтвам Роберта Мензіса, ён крытыкаваў яго за пазіцыю падчас Першай сусветнай вайны , а таксама за палітычныя манеўры, якія прывялі да сардэчнага прыступу і смерці Лаянса. Жорсткая крытыка каштавала палітычнай кар'еры Пейджу, 13 верасня 1939 года на пасадзе лідара партыі яго змяніў Камеран.

За час сваёй працы ва ўрадзе Пейдж неаднаразова замяняў прэм'ер-міністра. Гэта здаралася ў 1923, 1926, 1935 і 1937 гадах. Пасля смерці Лаянса Пейдж стаў дзеючым прэм'ер-міністрам, выконваючы абавязкі 18 дзён.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]