Эрнст Людвіг Кірхнер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Людвіг Кірхнер
Ernst Ludwig Kirchner
1919
1919
Імя пры нараджэнні Ernst Ludwig Kirchner
Дата нараджэння 6 мая 1880(1880-05-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 чэрвеня 1938(1938-06-15)[5][6][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства Германская імперыя
Бацька Ernst Kirchner[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, фатограф, графік, скульптар, мастак-гравёр, дызайнер, архітэктурны чарцёжнік, рысавальнік, дзеяч выяўленчага мастацтва
Жанр партрэт[4], пейзаж[4], жанравы жывапіс[4], ню[4], анімалістычны жывапіс[d][4] і нацюрморт[4]
Вучоба
Мастацкі кірунак экспрэсіянізм
Член у
Сайт ernstludwigkirchner.com
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Берлінская вуліца»

Эрнст Людвіг Кірхнер (ням.: Ernst Ludwig Kirchner; 6 мая 1880, Ашафенбург — 15 чэрвеня 1938, Фраўэнкірх-Вільдбодэн каля Давоса) — нямецкі мастак, прадстаўнік нямецкага экспрэсіянізму.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Групавы партрэт удзельнікаў групы «Мост  (руск.)». 1926—1927

Нарадзіўся 6 мая 1880 года ў г. Ашафенбург у сям’і інжынера-хіміка Эрнста Кірхнера  (ням.). У 1901 годзе скончыў гімназію ў Хемніцы. Потым вучыўся на факультэце архітэктуры Вышэйшай тэхнічнай школы ў Дрэздэне, наведваў Вучэбна-эксперыментальную майстэрню свабоднага і прыкладнога мастацтва ў Мюнхене. У гэты час ён пазнаёміўся з Блейлем. У 1903—1904 гадах вучыўся ў мастацкай школе фон Дэбшыца і Обрыста ў Мюнхене, затым працягнуў вывучэнне архітэктуры ў Дрэздэне. У 1905 годзе атрымаў дыплом архітэктара.

У 1905 годзе ён разам з Блейлем, Эрыхам Хекелем  (руск.) і Карлам Шміт-Ротлуфам утварае групу «Мост» (Die Brücke), з якой пачалося станаўленне нямецкага экспрэсіянізму. 7 чэрвеня лічыцца днём заснавання гуртка. Пазней да іх далучыліся Васіль Кандзінскі, Аўгуст Маке, Аляксей фон Яўленскі. Назва была прапанавана Хекелем, ідэолагам гуртка стаў Кірхнер.

У 1906 годзе Кірхнер піша праграму групы. Улетку 1907 разам з Максам Пехштэйнам едзе ў Гопельн каля Дрэздэна, дзе шмат малюе. У 1908 годзе працуе на востраве Фемарн. У 1909—1911 гадах ездзіць маляваць на Морыцбургскія сажалкі.

У 1910-1911-гадах знаходзіцца ў групе мастакоў «Новы сэцэсіён  (ням.)». У кастрычніку 1911 пераязджае ў Берлін, знаёміцца ​​з Эрнай Шылінг, якая стала грамадзянскай жонкай Кірхнера. Тады ж засноўвае з Максам Пехштэйнам інстытут «МІУМ» (сучаснага выкладання ў жывапісе).

У 1913 г. Кірхнер напісаў «Хроніку мастацкай групы „Мост“», што прыводзіць да распаду групы.

У 1914 годзе ўдзельнічае ў мастацкай выставе ў Кёльне, з пачаткам Першай сусветнай вайны сыходзіць добраахвотнікам на фронт. У 1915 быў камісаваны з арміі па хваробе лёгкіх, накіраваны на лячэнне ў санаторый у Кёнігштайне  (руск.). У 1917 пераязджае на жыхарства і лячэнне ў Швейцарыю, жыве ў Штафельальпэ каля Давоса, да кастрычніка 1918 лячэнне ў санаторыі ў Кройцлінгене. 1922 стаў пачаткам сумеснай працы з Лізай Гуер.

У 1923 пераязджае ў Вільдбодэн, дзе робіць вялікую выставу работ у Базелі. У гэты час працуе над ілюстрацыямі да кнігі паэта Георга Гейма «Umbra Vitae». У 1925/26 здзяйсняе вялікае падарожжа па Германіі (Франкфурт-на-Майне, Хемніц, Дрэздэн, Берлін). У 1929 годзе едзе ў Эсэн, Берлін і Франкфурт-на-Майне. У 1933 годзе робіць вялікую выстаўку ў Берне. У 1937 мастак быў прылічаны нацыстамі да прадстаўнікоў «дэгенератыўнага мастацтва», 639 яго прац былі выдаленыя з нямецкіх музеяў.

У 1938, змучаны хваробай і маючы залежнасць ад наркотыкаў, мастак здзяйсняе самагубства, яго грамадзянская жонка Эрна Шылінг атрымлівае дазвол да самай смерці (2 кастрычніка 1945 г.) насіць прозвішча Кірхнер.

Зноскі

  1. Ernst Ludwig Kirchner
  2. Ernst Ludwig KirchnerOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Кирхнер Эрнст Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б в г д е ё RKDartists
  5. Кирхнер Эрнст Людвиг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Ernst Ludwig Kirchner
  7. The Fine Art Archive
  8. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Andreas Gabelmann: Ernst Ludwig Kirchner. Ein Künstlerleben in Selbstzeugnissen. Ostfildern: Hatje Cantz, 2010, ISBN 978-3-7757-2526-2.
  • Lothar Grisebach: Ernst Ludwig Kirchners Davoser Tagebuch. Neuauflage von Lucius Grisebach, Ostfildern b. Stuttgart 1997, ISBN 3-7757-0622-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]