Эрнст Юліус Хэнель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Юліус Хэнель
ням.: Ernst Hähnel
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні ням.: Ernst Julius Hähnel
Дата нараджэння 9 сакавіка 1811(1811-03-09)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 мая 1891(1891-05-22)[1][2][…] (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, выкладчык універсітэта, настаўнік
Месца працы
Вучоба
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрнст Юліус Хэнель (ням.: Ernst Julius Hähnel; 9 сакавіка 1811, Дрэздэн — 22 мая 1891, Дрэздэн) — нямецкі скульптар, прафесар Дрэздэнскай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Хэнель вывучаў архітэктуру ў Мастацкай акадэміі Дрэздэна. У 1826 годзе пераязджае ў Мюнхен, дзе да 1831 вучыцца ў мясцовай Акадэміі вытанчаных мастацтваў, спачатку на архітэктара, затым — на скульптара. У 1831 годзе Хэнель прыязджае ў Рым, у 1831 ён разам з Готфрыдам Земперам наведвае Фларэнцыю. У 18351838 гадах Хэнель жыве ў Мюнхене, затым ён быў закліканы Г. Земперам у Дрэздэн і атрымаў ад таго замову на шэраг скульптур для новай дрэздэнскай Оперы. У 1845 годзе Хэнель адлівае для горада Бона статую Людвіга ван Бетховена. У 1846 годзе, да 500-гадовага юбілею Карлава ўніверсітэта ў Празе — чатырохметровую статую імператара Карла IV. У 1848 годзе Эрнст Хэнель становіцца прафесарам Дрэздэнскай Акадэміі мастацтваў і, як і Эрнст Рытшэль, быў ганараваны неафіцыйным тытулам «Заснавальніка дрэздэнскай школы скульптуры другой паловы XIX стагоддзя». Адным з вучняў Э. Хэнеля быў Іаганес Шылінг.

Э. Хэнель працаваў у Дрэздэне і стварыў для Галерэі старых майстроў шматлікія рэльефы, а таксама 6 фігур з пясчаніку — Аляксандра Македонскага, Лісіпа, Мікеланджэла, Дантэ, Рафаэля і Петэра фон Карнеліуса. Са статуі Рафаэля майстар зрабіў копіі па замовах берлінскай Нацыянальнай галерэі і лейпцыгскага Музея выяўленчых мастацтваў. У 1867 годзе скульптар стварае статую саксонскага караля Фрыдрыха Аўгуста II.

У 1859 годзе Э. Ю. Хэнель становіцца ганаровым доктарам Лейпцыгскага ўніверсітэта, у кастрычніку 1863 — ганаровым грамадзянінам Дрэздэна.

Галоўную цікавасць для Э. Хэнеля ўяўляла партрэтная пластыка. Яго статуі дэманструюць відавочную ідэалізацыю сваіх герояў у духу антычнай традыцыі.

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Ernst Julius Hähnel
  2. а б Ernst Julius HähnelOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Hähnel, Ernst Julius. In: Volker Klimpel: Berühmte Dresdner. Hellerau-Verlag, Dresden 2002, ISBN 3-910184-85-5, S. 61.
  • U. Thieme, F. Becker (Begr.): Allgemeines Lexikon der Bildenden Künste von der Antike bis zur Gegenwart. Bd. 15, S. 427—428.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]