Юрый Барысавіч Нарштэйн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юрый Барысавіч Нарштэйн
руск.: Юрий Борисович Норштейн
Дата нараджэння 15 верасня 1941(1941-09-15)[1][2][…] (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР,
 Расія
Жонка Франчэска Альфрэдаўна Ярбусава[d][2]
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, мастак-мультыплікатар, мастак, рэжысёр
Кірунак эксперыментальная анімацыя
Прэміі
Узнагароды
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Народны артыст Расійскай Федэрацыі
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР — 1987Дзяржаўная прэмія СССР — 1979
Кавалер ордэна мастацтваў і літаратурыОрдэн Узыходзячага сонца 5 класа
IMDb ID 0635956
norshteyn.ru
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юрый Барысавіч Нарштэйн (руск.: Юрий Борисович Норштейн; нар. 15 верасня 1941, в. Андрэеўка, Каменскі раён, Пензенская вобласць) — савецкі і расійскі рэжысёр мультыплікацыі, аніматар, сцэнарыст, мастак. Мультфільм «Вожык у тумане» (1975) названы «лепшым мультфільмам усіх часоў» паводле апытання 140 кінакрытыкаў розных краін у 2003 годзе[3]. Другое месца ў гэтым жа рэйтынгу заняў мультфільм Ю. Нарштэйна «Казка казак» (1979). Працуе ў ручной тэхніцы шматслойнай перакладкі. Цікавіцца сучаснымі накірункамі мультыплікацыі і кінематографа, але сам па мастацкіх меркаваннях адмаўляецца карыстацца камп’ютарнай анімацыяй. Японскі рэжысёр анімэ Хаяо Міядзакі назваў Юрыя Нарштэйна сваім настаўнікам.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і юнацтва[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 верасня 1941 г. у вёсцы Андрэеўка Пензенскай вобласці. Яго маці, Бася Гіршаўна Крычэўская, выхавальніца дзіцячага сада, была эвакуіравана туды пад час вайны. Бацька, Берка Лейбавіч Нарштэйн ў той час быў на фронце. У 1943 годзе маці разам з двума дзецьмі (Юрый Нарштэйн — малодшы) вярнулася ў Маскву.

У 1956 г. памёр бацька Нарштэйна. У тым жа годзе хлопчык паступіў у мастацкую школу; адначасова наведвае і сярэднеадукацыйную школу. Скончыўшы сярэднюю адукацыю, у 1958-59 гг. працуе сталяром на мэблевым камбінаце. У 1959-61 гг. вучыўся на курсах мастакоў-мультыплікатараў пры кінастудыі «Саюзмультфільм». У 1961-89 гг. працаваў на гэтай студыі рэжысёрам і аніматарам.

У 1961-73 гг. удзельнічаў у стварэнні больш за 50 стужак як мастак-мультыплікатар. Супрацоўнічае з Фёдарам Хітруком, Івановым-Вано, Раманам Качанавым.

Першыя самастойныя працы[правіць | правіць зыходнік]

У 1968 г. выступае рэжысёрам (разам з Аркадзем Цюрыным) свайго першага мультфільма «25-е, першы дзень», прысвечанага падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі. Назва была пазычана з паэмы У. Маякоўскага «Уладзімір Ленін». Але рэжысёры нечакана для кіраўніцтва студыі ператвараюць прапагандысцкую стужку ў авангардысцкі калаж-метафару адноўленага свету. Многія вобразы аўтарам падказала творчасць мастакоў-мадэрністаў Татліна, Малевіча, Шагала, Жоржа Брака і іншых. Саунд-трэк — музыка Шастаковіча. Кіраўніцтва студыі была шакіравана свавольствам рэжысёраў, фільм апынуўся на паліцы.

Ідэя наступнага мультфільма — «Сеча пры Кержанцы» (1971) — належала рэжысёру Іванову-Вано, таму там цяжка разглядзець творчы почырк Нарштэйна. Але трэці мультфільм — «Ліса і заяц» — Нарштэйн паставіў ужо самастойна.

«Вожык у тумане» быў з вялікімі цяжкасцямі дапушчаны ў пракат. Але пасля гэтага ён каля чатырнаццаці месяцаў збіраў поўныя залы гледачоў.

Праект мультфільма «Казка казак» кіраўніцтва студыі спачатку не дазволіла як «чужую для народа». Але, калі «Вожык у тумане» атрымаў Дзяржаўную прэмію СССР, кіраўніцтва змяніла сваю пазіцыю, і праца над «Казкай казак» пачалася. Пасля выхаду на экран мультфільм сабраў шэраг прэмій.

Пасля распаду СССР[правіць | правіць зыходнік]

Юрый Нарштэйн, 2012 г.

З 1981 г. і па сённяшні дзень Нарштэйн працуе над мультфільмам «Шынель». У 1990-х (у даволі цяжкі перыяд жыцця і творчасці) ён здымае 4 рэкламныя ролікі «Рускі цукар», а пасля — застаўку дзеля праграмы «Спакойнай ночы, малышы», якую вельмі хутка забаранілі нібыта з-за таго, што дэталёвая прапрацоўка пужала дзяцей. На працу над застаўкай Нарштэйн патраціў паўтара гады. У 2003 выходзіць мультфільм «Зімовыя дні», які складаўся з шэрагу эпізодаў: над кожным з іх працаваў асобны рэжысёр, і кожны быў прысвечаны пэўнаму вершу японскага паэта Басё. Юрый Нарштэйн стварыў першы эпізод, у якім паэт сустракаецца са сваім героем — лекарам-шарлатанам Цікусаем.

Пасля «Шынэлі» Нарштэйн плануе зняць мультфільмы «Прытча пра Іова» і «Песня песняў».

У 1979-96 гг. выкладае на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў і рэжысёраў на факультэце кінарэжысёраў анімацыйнага кіно. У 1990—2006 гг. працуе у «Фондзе Ралана Быкава»; арганізоўвае там студыю «Арцель». У 1993 г. разам з Фёдарам Хітруком, Эдуардам Назаравым і Андрэем Хржаноўскім арганізоўвае студыю «Шар». У 2000 стварае «Фонд Юрыя Нарштэйна».

У 2010 г. адзін з заснавальнікаў КінаСаюза.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка — мастак Франчэска Ярбусава (прымала ўдзел у стварэнні «Жураўля і чаплі», «Вожыка ў тумане», «Шынэлі» і іншых). Мае двух дзяцей і восем унукаў.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэжысёр[правіць | правіць зыходнік]

Паштовая марка «Вожык у тумане», СССР, 1988 г.

Сцэнарыст[правіць | правіць зыходнік]

Кнігі[правіць | правіць зыходнік]

  • «Казка казак» (2005)
  • «Снег на траве» (2008)

Зноскі

  1. а б Norstein, Yuri // Who's Who in Animated Cartoon: An International Guide to Film and Television's Award-Winning and Legendary AnimatorsNY: Hal Leonard LLC, 2006. — ISBN 978-1-55783-671-7
  2. а б в г http://www.norshteyn.ru/modules.php?name=Pages&page=2 Праверана 18 мая 2018.
  3. http://www.geocaching.su/?cid=13517&pn=101

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]