Якаб Іорданс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаб Іорданс
нідэрл.: Jacob Jordaens
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Імя пры нараджэнні Jacob Jordaens
Дата нараджэння 19 мая 1593(1593-05-19)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 кастрычніка 1678(1678-10-18)[1][5][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Catharina van Noort[d]
Дзеці Jacob Jordaens (II)[d], Elisabeth Jordaens[d] і Anna Catharina Jordaens[d]
Род дзейнасці мастак, рысавальнік, мастак-гравёр
Жанр партрэт[4], гістарычны жывапіс[4], рэлігійны жывапіс[d][4], міфалагічны жывапіс[d][4], жанравы жывапіс[4], пейзаж[4] і бытавы жанр[4]
Мастацкі кірунак Flemish Baroque painting[d][6] і барока[6]
Уплыў Адам ван Ноарт, Пітэр Паўль Рубенс, Аляксандр Ян Трыцыус
Уплыў на Johann Ulrich Mayr[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Якаб Іорданс (19 мая 1593, г. Антверпен, Бельгія — 18 кастрычніка 1678) — фламандскі жывапісец. Лічыцца, асабліва пасля смерці Рубенса, які аказаў на яго вялікі ўплыў, адным з выбітных прадстаўнікоў фламандскага барока.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сям’я Іорданс у садзе. каля 1621.
Прада. Мадрыд

3 1607 вучыўся ў Антверпене ў А. ван Норта. У творчасці захоўваў сувязі з традыцыямі нідэрландскага мастацтва XVI ст., выкарыстоўваў дасягаенні Караваджа і Рубенса, з якім супрацоўнічаў у 1620—40 г. Усё сваё жыццё пражыў у Паўднёвых Нідэрландах, толькі ў 1641 г. працаваў нядоўга ў Англіі. Яго карціны можна знайсці ў любой царкве Антверпена. Нават пасля яго звароту ў кальвінізм у 1645 г. каталіцкая царква працягвала заказваць яму працы.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Якаб Іорданс быў прадаўжальнікам традыцый Пітэра Рубенса. Адзін з лепшых памочнікаў у майстэрні Рубенса, ён многаму тут навучыўся. Але галоўнае, што было ўзята і развіта Я. Іордансам, гэта рэалістычнасць і жыццёвая пераканаўчасць выяўлення. За якія б тэмы ні браўся мастак — міфалагічныя, біблейскія, бытавыя, — ён захоўваў цвярозы погляд на рэчаіснасць, здаровы народны пачатак.[7]

«Алегорыя ўрадлівасці»

Раннім работам уласцівы выразна простанародны характар вобразаў, шчыльна згрупаваных на пярэднім плане, буйныя выпуклыя формы, асвятленне, якое падкрэслівае яркія колеры («Святая сям’я», каля 1615; «Пакланенне пастухоў», каля 1617; «Алегорыя Плоднасці» («Услаўленне Памоны»), каля 1622).

1620—30-ыя г. лічацца часам росквіту таленту жывапісца. Ён адлюстроўваў сялянскія і бюргерскія тыпажы, якія вылучаліся цяжкаважкасцю фігур, сакавітасцю дэталей, рысамі грубаватага жыццярадаснага гумару. У гэтыя гады напісаны работы «Алегорыя ўрадлівасці», «Праметэй», «Меркурый і Аргус», «Адысей у пячоры Паліфема», дзе міфалагічныя сюжэты трактуюцца як поўнасцю жанравыя. Улюбёным жанрам Я. Іорданса быў бытавы. Герояў для сваіх твораў ён шукаў у сялянскім асяроддзі, у народным натоўпе, а тэмы — у народных прымаўках, байках і паданнях.

«Сатыр у гасцях у селяніна»

Адна з цікавых работ мастака — карціна «Сатыр у гасцях у селяніна» (1620), напісаная на сюжэт байкі Эзопа. Адпаведна яму казланогая істота, апынуўшыся ў доме просталюдзіна, была запрошана да стала і вельмі здзівілася «двудушнасці» людзей. Тыя дзьмуць на рукі, каб іх сагрэць, і на лыжку кашы, каб яе астудзіць. Я. Іорданс піша некалькі варыянтаў сцэны (найбольш вядомыя творы зберагаюцца ў музеях Мюнхена, Будапешта і Масквы), але заўсёды паўтарае адзін і той жа знойдзены падыход у раскрыцці тэмы «свет — рэчаіснасць». У карціне ўсё — ад герояў апавядання да падрабязнасцей акружэння — рэальна, жыццёва і пераканаўча.

Своеасаблівасць творчасці Я. Іорданса выказалася ў шматфігурных жанравых палотнах «Свята баровага караля» (1638) і «Кароль п’е» (да 1656), якія таксама вядомы ў шматлікіх аўтарскіх паўтарэннях. Гэта паказ бязмежнай, неўтаймаванай весялосці, грубаватых, але шчырых пачуццяў простых людзей. Карціны нібыта прасякнуты рухам, дынамікай, якія перадаюцца дзякуючы дакладна выверанай пластыцы паказаныхфігур, згарманізаваным пераходам святла і ценяў.

У позні перыяд творчасці Я. Іорданс працягваў працаваць у розных жанрах (бытавым, партрэтным), звяртаўся да біблейскіх і міфалагічных тэм. Да лепшых работ гэтых гадоў адносяцца кампазіцыі «Няптун, які выкрадае Амфітрыду», «Выгнанне гандляроў з храма» (абедзве — 1620-ыя), «Сямейны партрэт» (каля 1615), «Пакланенне вешчуноў» (1618—20), «Партрэт пары ван Сурпель» (каля 1636).

Рабіў малюнкі і кардоны для шпалераў («Гісторыя Аляксандра», «Серыя фламандскіх прымавак»).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каранеўская І. Іорданс // БЭ ў 18 т. Т. 7. — Мн.: БелЭн, 1998.
  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. XVII—XVIII стагоддзі / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0899-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]