Якаб Фрыдрых Эрхарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Якаб Фрыдрых Эрхарт
ням.: Jakob Friedrich Ehrhart
Дата нараджэння 4 лістапада 1742(1742-11-04)[1]
Месца нараджэння Хольдэрбанк, Швейцарыя
Дата смерці 26 чэрвеня 1795(1795-06-26)[1] (52 гады)
Месца смерці Гановер, Свяшчэнная Рымская імперыя
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, птэрыдолаг, брыёлаг, міколаг, фармацэўт
Навуковая сфера батаніка, мікалогія, фармацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Jakob Friedrich Ehrhart на Віківідах
Старонка на Віківідах

Якаб Фрыдрых Эрхарт (ням.: Jakob Friedrich Ehrhart[2][3] або ням.: Friedrich Ehrhart[3][4][5], 4 лістапада 1742 — 26 чэрвеня 1795) — нямецка-швейцарскі[3][4] батанік[3][5], міколаг[2] і фармацэўт[5].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Якаб Фрыдрых Эрхарт нарадзіўся ў камуне Хольдэрбанк[5] 4 лістапада 1742 года.

З юнацкасці Эрхарт вывучаў прыродазнаўчыя навукі. З 1774 па 1776 год ён вучыўся ва Упсальскім універсітэце, у тым ліку ў выбітнага шведскага вучонага Карла Лінея[5]. З 1778 года Якаб Фрыдрых Эрхарт парадкаваў калекцыі нямецкага натураліста, хіміка і фармацэўта Іагана Герхарда Райнгарда Андрээ у Гановеры.

15 верасня 1779 года ён выявіў невялікае балота, вада якога мела моцны пах серы. Гэта крыніца серы неўзабаве стала выкарыстоўвацца для лячэння падагры і рэўматызму[6].

Якаб Фрыдрых Эрхарт памёр у Гановеры 26 чэрвеня 1795 года.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Якаб Фрыдрых Эрхарт спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобныя і на насенных раслінах, а таксама на мікалогіі[2].

Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Chloris hanoverana. 1776.
  • Supplementum systematis vegetabilium, generum et specierum plantarum. 1781.
  • Beiträge zur Naturkunde. 7 Bände, 1787 bis 1792.

Ушанаванні[правіць | правіць зыходнік]

Род раслін Ehrharta Thunb. сямейства Злакі быў названы ў яго гонар.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]