Якаў VI Шатландскі, ён жа Якаў I Англійскі (англ.: James: , лац. Iacobus; 19 чэрвеня1566, Эдынбург, Шатландыя — 27 сакавіка1625, палац Тэабальдс (Теабальдс хаўс), паблізу Чэзента, графства Хертфордшыр, Англія) — кароль Шатландыі (з 24 ліпеня 1567 года — пад апекай Рэгентскага савета, з 12 сакавіка 1578 — аднаасобна) і першы кароль Англіі з дынастыі Сцюартаў з 24 сакавіка 1603 (абвяшчэнне каралём у Эдынбургу 31 сакавіка 1603 года). Якаў I быў першым васпанам, які правіў адначасова абодвума каралеўствамі Брытанскіх астравоў. Вялікабрытаніі як адзінай дзяржавы тады яшчэ юрыдычна не існавала, Англія і Шатландыя ўяўлялі сабой суверэнныя дзяржавы, якія мелі агульнага манарха.