Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс
Род дзейнасці фізік, хімік, прафесар, матэматык, фізік-тэарэтык, выкладчык універсітэта
Дата нараджэння 23 лістапада 1837(1837-11-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 1923(1923-03-08)[1][4][…] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Anna Magdalena Smit[d]
Дзеці Jacqueline E. van der Waals[d] і Johannes Diderik van der Waals jr.[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Нобелеўская прэмія па фізіцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Дыдэрык Ван-дэр-Ваальс (нідэрл. Johannes Diderik van der Waals, 23 лістапада 1837, Лейдэн — 8 сакавіка 1923, Амстэрдам) — галандскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1910).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка прац Ван-дэр-Ваальса адносіцца да галіны тэарэтычнай малекулярнай фізікі. Ён даследаваў паводзіны малекул і займаўся тэорыямі, якія апісваюць станы матэрыі. У 1869 годзе ён адкрыў сілы ўзаемадзеяння паміж малекуламі, якія пасля былі названы яго імем — сілы Ван-дэр-Ваальса. У 1873 годзе ў сваёй дысертацыі ён развіў мадэль, якая аднастайна апісвае газападобныя і вадкія фазы рэчыва. На аснове гэтай мадэлі ён вывеў ураўненне стану, якое паказала, што пры некаторай тэмпературы знікаюць адрозненні ў фізічных уласцівасцях вадкасці і яе пара, якія знаходзяцца ў раўнавазе. Пры такой тэмпературы, званай крытычнай, шчыльнасць вадкасці і яе насычанай пары становяцца аднолькавымі і знікае бачная мяжа паміж імі.

За гэта дасягненне Ван-дэр-Ваальса атрымаў ў 1910 г. Нобелеўскую прэмію па фізіцы «за працу над ураўненнем стану газаў і вадкасцей».

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Die Kontinuität des flüssigen und gasförmigen Zustands (1873)
  • Lehrbuch der Thermodynamik (zwei Bände, 1908—1912)

Зноскі

  1. а б Johannes Diderik van der Waals — 2009.
  2. Johannes Diederik van der Waals // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 9 верасня 2019.
  4. а б Album Academicum — 2007. Праверана 9 верасня 2019.
  5. Album Academicum — 2007. Праверана 15 верасня 2019.
  6. NNDB — 2002.