Яўген Паўлавіч Лявонаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўген Паўлавіч Лявонаў
руск.: Евгений Павлович Леонов
Род дзейнасці акцёр, кінаакцёр, акцёр агучвання, комік, тэлеакцёр
Дата нараджэння 2 верасня 1926(1926-09-02)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 29 студзеня 1994(1994-01-29)[3][4] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Андрэй Яўгенавіч Лявонаў
Месца працы
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
ордэн Леніна Ордэн «Знак Пашаны» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»
народны артыст СССР Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Дзяржаўная прэмія СССР прэмія Ленінскага камсамола Дзяржаўная прэмія РСФСР імя братоў Васільевых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўген Паўлавіч Лявонаў (2 верасня 1926, Масква — 29 студзеня 1994, Масква) — савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст СССР (1978). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1976) і Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1992).

Скончыў Маскоўскую драматычную студыю (1948). З 1948 года працаваў у маскоўскіх тэатрах імя К.Станіслаўскага, тэатры У.Маякоўскага, з 1972 года ў тэатры «Ленком». Камедыйны, характарны акцёр, па-майстэрску валодаў сродкамі гумару і сатыры. У камедыйных ролях умеў паказаць драматызм вобраза: Іванаў («Іванаў», А.Чэхава, 1975), Важак («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага, 1983), Тэўе («Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, 1989). З 1947 года здымаўся ў кіно. Сярод фільмаў: «Паласаты рэйс» (1960), «Данская аповесць» (1965), «Трыццаць тры» (1966), «Джэнтльмены ўдачы», «Беларускі вакзал» (абодва 1971), «Старэйшы сын», «Афоня» (абодва 1975), «Прэмія» (1975), «Асенні марафон» (1980, Дзяржаўная прэмія Расіі 1981), «Кін-дза-дза!» (1986), «Забіць дракона» (1989), «Пашпарт» (1990), «Насця» (1993).

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • 1961 — Паласаты рэйс
  • 1969 — Зігзаг поспеху
  • 1969 — Гары, гары, мая зорка
  • 1970 — Беларускі вакзал
  • 1971 — Джэнтльмены ўдачы
  • 1972 — Гоншчыкі
  • 1972 — Вялікі перапынак
  • 1975 — Афоня
  • 1978 — Звычайны цуд
  • 1979 — «Асенні марафон» — Васіль Ігнатавіч Харытонаў, слесар, сусед Бузыкіна
  • 1980 — Аб бедным гусары замовіце слова
  • 1986 — Кін-дза-дза!

Зноскі

  1. Леонов Евгений Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France Evgeni Leonov // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т.9)