Саюз амерыканска-беларускіх ветэранаў: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Літаратура: шаблон using AWB (7794)
Тэгі: Новая перасылка Адменена
Радок 1: Радок 1:
#REDIRECT [[Беларусы ЗША#Гісторыя]]
'''Саюз амерыканска-беларускіх ветэранаў''' (''САБВ''; да [[1965]] г. - Беларускае вайсковае аб'яднанне) - беларуская арганізацыя ў [[ЗША]]. Створана [[14 верасня]] [[1964]] г. у [[Пасэйк]]у (штат [[Штат Нью-Джэрсі|Нью-Джэрсі]]) як Беларускае вайсковае аб'яднанне. У [[1965]] г. змяніла назву на Саюз амерыканска-беларускх ветэранаў. Сярод ягоных кіраўнікоў былі [[Андрэй Мінчук]], [[Мікалай Партлезнік]], [[Сымон Жамойда]]. [[27 верасня]] [[1966]] г. суполка Саюзу была закладзена таксама ў Саўт-Рыверы. Андрэй Мінчук прапаноўваў утварыць вайсковы камітэт як складовую частку [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|БККА]], але атрымаў адмову старшыні камітэту. [[Іван Касяк]] у сваім адказе адзначыў, што згодна са статутам, [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|БККА]] з'яўляецца парасонавай структурай, якая яднае пад сваёй шыльдай некалькі арганізацыяў. Старшыня [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|БККА]] прапанаваў САБВ увайсці ў склад сваёй арганізацыі. А.Мінчук пагадзіўся, і да пачатку 1980-х гадоў члены САБВ выяўлялі актыўнасць у [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі|БККА]] ды жыцці беларускай дыяспары ў штаце Нью-Джэрсі. Найперш гэта тычылася рэпрэзентацыі беларусаў на розных маніфестацыях, парадах лаяльнасці, тыднях паняволеных народаў і г.д. Так, члены САБВ узялі актыўны арганізацыйны ўдзел у пахаванні прэзідэнта [[БЦР]] у [[Саўт-Рывер]]ы, што прайло ў кастрычніку [[1976]] г.

== Літаратура ==
* Гардзіенка, А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА) / Алег Гардзіенка. - Смаленск, 2009. - 428 с., [12] с. іл. - (БІНІМ; Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 16). - С. 198.
* Кіпель В. Беларусы ў ЗША / Вітаўт Кіпель; Беларускі інстытут навукі і мастацтва, Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф.Скарыны. - Мн.: Беларусь, 1993. - 348 с. - С. 186.

[[Катэгорыя:Арганізацыі беларусаў ЗША]]

{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}

Версія ад 20:59, 26 лютага 2023