Арбарыцыды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Арбарыцыд)

Арбарыцыды (ад лац.: arbor — дрэва і caedo — забіваю) — хімічныя рэчывы, якія прымяняюцца для знішчэння непажаданай драўнянай і хмызняковай расліннасці. Да найбольш эфектыўных арбарыцыдаў адносяць прэпараты 2,4-Д (солі і эфіры) і прэпараты пікларама (раўндап, гарлон і інш). Спосабы апрацоўкі раслін арбарыцыдамі: апырскванне (з самалётаў або наземнай апаратурай), ін’екцыя ў ствалы, змазванне ствалоў і пнёў, нанясенне гранул на глебу. Для суцэльнага знішчэння дрэў і хмызнякоў часцей за ўсё выкарыстоўваюць прэпараты пікларама; для выбарчага знішчэння алешыны, бярозы, ляшчыны, вярбы, асіны ў змешаных насаджэннях выкарыстоўваюць прэпараты на аснове глі-фасфату (найбольш экалагічна бяспечныя, асабліва для догляду за культурамі елкі), а таксама вытворныя 2,4-Д.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]