Богаяўленне
Appearance
(Пасля перасылкі з Вадохрышча)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ec/Bartolom%C3%A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg/220px-Bartolom%C3%A9_Esteban_Murillo_-_Adoration_of_the_Magi_-_Google_Art_Project.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d9/Giotto_-_Scrovegni_-_-23-_-_Baptism_of_Christ.jpg/250px-Giotto_-_Scrovegni_-_-23-_-_Baptism_of_Christ.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/09/Three_Magi_mosaic_-_Sant%27Apollinare_Nuovo_-_Ravenna_2016.jpg/250px-Three_Magi_mosaic_-_Sant%27Apollinare_Nuovo_-_Ravenna_2016.jpg)
Богаяўленне (грэч. Θεοφάνια), больш старажытная назва — З’яўленне (грэч. Επιφάνια — Эпіфанія) — адно з найстаражытнейшых хрысціянскіх свят (нароўні з Вялікаднем і Сёмухай), прысвечаны нараджэнню Ісуса Хрыста і падзеям, якія спадарожнічалі яму[1]. Першыя паведамленні пра святкаванне Богаяўлення ўзыходзяць да II ст. і згадваюцца ў Клімента Александрыйскага і гностыкаў[2][3]. З ходам часу сэнс свята зведаў у розных хрысціянскіх традыцыях вялікія змены (у прыватнасці, з яго вылучылася Ражство Хрыстова), у выніку чаго ў наш час розныя Цэрквы адзначаюць свята па-рознаму.
Традыцыі[правіць | правіць зыходнік]
- У каталіцкіх храмах падчас свята Богаяўлення асвячаюць ваду, крэйду і ладан. У шэрагу краін існуе традыцыя пісаць на дзвярах касцёлаў і хат лацінскія літары CMB, што часам тлумачаць як першыя літары імён трох вешчуноў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара; а часам як першыя літары лацінскай фразы «Christus mansionem benedicat», што азначае «Хай блаславіць Хрыстос гэты дом», але часцей пішуць кірылічныя літары КМБ.
- У Іспаніі і многіх іспанамоўных краінах іменна падчас свята Богаяўлення, а не на Каляды ці ў дзень святога Мікалая дзеці атрымліваюць падарункі. Лічыцца, што іх разносяць вешчуны (па-іспанску «Los Reyes Magos» — каралі-чараўнікі).
Зноскі
- ↑ Ражство Хрыстова Архівавана 17 студзеня 2011.
- ↑ Богаяўленне
- ↑ Святкаванне Тэафаніі ў Старажытнай Царкве
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Васілевіч, У. А. Вадохрышча / У. А. Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — С. 180. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.