Уладзімір Рубінчык
Уладзімір Рубінчык | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 26 чэрвеня 1977 (46 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, палітолаг, публіцыст |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Уладзімір (Вольф) Рубінчык (нар. 26 чэрвеня 1977, Мінск) — беларускі перакладчык, палітолаг, публіцыст. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў мінскую сярэднюю школу № 79 у 1994 годзе, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Паліталогія» (1999), аспірантуру РІВШ БДУ (2002), курсы падвышэння кваліфікацыі вытворчасці «Мінская пошта» РУП «Белпошта» (2011), курсы Міжнароднага цэнтра ідыш пры Сусветным яўрэйскім кангрэсе (2014).
Працаваў рэдактарам часопіса, выкладчыкам, сацыёлагам, паштальёнам. Выдаваў газету «Анахну кан» (2002), часопіс «Шахматы-плюс» (2003—2004) і бюлетэнь «Мы яшчэ тут!» (2003—2009). У 2000-х гадах супрацоўнічаў з газетамі «Наша Ніва» і «Информ-прогулка», у 2000—2010-х гадах — з часопісамі ARCHE і «Роднае слова». З сярэдзіны 2010-х гадоў да студзеня 2023 быў адным з аўтараў ізраільскага сайта belisrael.info, дзе публікаваўся па-беларуску і па-руску; у 2016—2018 — намеснік рэдактара[1]. З 2017 года ўдзельнік праекта «(Не)расстраляныя». Станам на чэрвень 2023 года — відэаблогер[2].
Перакладае з англійскай і французскай на рускую і беларускую, а таксама з рускай на беларускую. З мовы ідыш на беларускую пераклаў асобныя творы М. Кульбака, Л. Найдуса, М. Фельзенбаўма, І. Харыка, Шолам-Алейхема і інш.
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- «На шахматныя тэмы» (Мінск, 2007).
- «Жывуць вольныя шахматы» (Менск, 2010).
- «На яўрэйскія тэмы» (Мінск, 2011).
- «На ізраільскія тэмы» (Мінск, 2011).
- «З гісторыі Беларусі шахматнай» (Мінск, 2012).
- «Нарысы шахматнай мінуўшчыны і будучыні» (Мінск, 2014).
- «Вартавы шахматнага лабірынта» (укладальнік; Мінск, 2015).
- «Выйшла кніга» (Мінск, 2017).
- «Выбраныя катлеты і мухі» (Мінск, 2018).
- «Іудзейнасць» (Мінск, 2020).
- «(Не)расстраляныя» (сааўтар; Мінск, 2021).
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Уладзімір Рубінчык Архівавана 5 лютага 2021. на сайце СБП
- Вольф Рубінчык на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
- Нарадзіліся 26 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з англійскай мовы
- Перакладчыкі з французскай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Перакладчыкі з ідыш
- Перакладчыкі з рускай мовы