Будоўля (Магілёўскі раён)
Вёска
Будоўля
|
Будо́ўля[1] (трансліт.: Budoŭlia, руск.: Будовля) — вёска ў Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Заводскаслабодскага сельсавета. Размешчана за 25 км на паўднёвы захад ад Магілёва, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Вендрыж на лініі Магілёў—Асіповічы. Рэльеф раўнінны. На захадзе цячэ р. Арлянка (прыток р. Друць). Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз в. Завадская Слабада і далей па шашы Магілёў—Бабруйск.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Заснавана ў пачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак.
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала яе разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У сакавіку 1924 года вёску вярнулі БССР, з 17 ліпеня 1924 года ў Магілёўскім раёне Магілёўскай акругі (да 26 ліпеня 1930), з 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. З 1924 года ў Хонаўскім сельсавеце. У 1930 годзе арганізаваны калгас імя К. Маркса.
У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 7 жніўня 1943 года непадалёку ад вёскі партызаны знішчылі на чыгунцы браняпоезд акупантаў. З 1973 года ў Заводскаслабодскім сельсавеце. У 1990 годзе ў складзе саўгаса «Барок» (цэнтр — в. Завадская Слабада). Размяшчалася ферма буйной рагатай жывёлы.
Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]
Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўднёвы захад і забудаванай двухбакова, шчыльна традыцыйнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2007 — 18 гаспадарак, 30 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Будоўля // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — 592 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0440-2.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх