Вікіпедыя:Праект:Правапіс/Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ніжэй прыведзены распрацаваны мною алгарытм перадачы англійскіх фанем на беларускую мову. Алгарытм будзе засноўвацца на прыкладах сучасных англійскіх запазычанняў у беларускай мове, якія сталі літаратурнымі, а таксама на падставе агульнапрынятых беларускіх перакладаў з англійскай імёнаў, тапонімаў і іншых уласных назваў.

Падставай праекта з’яўляецца Англійска-беларуская практычная транскрыпцыя (Вікторка). Патрэба ў стварэнні ўласнай сістэмы транслітарацыі ўзнікла з-за таго, што транскрыпцыя Вікторкі не адпавядае цалкам агульнай практыкі транслітарацыі ў сучаснай акадэмічнай беларускай мове.

За падставу транслітарацыі слоў выкарыстоўваецца брытанскі стандарт вымаўлення (Received Pronunciation). Усе англійскія транскрыпцыі правяраліся праз сайт Кэмбрыджскага слоўніка, а таксама англійскай і рускай Вікіпедый. Беларускія формы браліся з вядомых акадэмічных слоўнікаў, а таксама артыкулаў у беларускім раздзеле Вікіпедыі. Ёсць некаторыя транскрыпцыі, зробленыя аўтарам, у такім выпадку падаецца спасылка на артыкул у англійскім раздзеле Вікіпедыі.

Увага! Некаторыя прыклады могуць выбівацца з дадзенай сістэмы. У такіх выпадках у зносках падаюцца дадатковыя тлумачэнні. У перспектыве, частка з гэтых нерэгулярных прыкладаў падлягаюць выпраўленню.

Фанемы (RP) Англійскія спалучэнні літар Заўвага Беларускія адпаведнікі Прыклады
Галосныя (за выключэнняў спалучэнняў з [j])
[i]/[i:]/[ɪ] Увага! для дыфтонгаў з [ɪ] існуюць асобныя правілы і/ы[заўв. 1] Charles Dickens [ˌtʃɑːlz ˈdɪkɪnz]Чарлз Дзікенс, Jamie Lee Curtis [ˈd͡ʒeɪmi liː ˈkɜːtɪs]Джэймі Лі Кёрціс, East River [iːst ˈrɪv.ə(r)]Іст-Рывер, Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə]Вікіпедыя, America [əˈmer.ɪ.kə]Амерыка, Chicago [ʃɪˈkɑ.ɡəʊ]Чыкага
e[заўв. 2] е/э[заўв. 1] cricket [ˈkrɪk.ɪt]крыкет, Charles Dickens [ˌtʃɑːlz ˈdɪkɪnz]Чарлз Дзікенс, Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə]Вікіпедыя, Margaret Thatcher [ˈmɑːɡəɹɪt θætʃ.ə(r)]Маргарэт Тэтчэр
выключэнні Edinburgh [ˈed.ɪn.bər.ə]Эдынбург, Sydney [ˈsɪd.ni]Сідней
[i:] ey ей/эй[заўв. 1] Francis Scott Key Fitzgerald [ˈfɹɑːnsɪs skɒt kiː fɪtsˈd͡ʒɛɹəld]Фрэнсіс Скот Кей Фіцджэральд, Peter Cheyney [ˈpiː.tər ˌtʃiːni] → Пітэр Чэйні
[e]/[ɛ] э Edinburgh [ˈed.ɪn.bər.ə]Эдынбург, Reading [ˈrɛdɪŋ]Рэдынг
пасля «к», «г», «л», «м» і «б» е Kentucky [kenˈtʌk.i]Кентукі, America [əˈmer.ɪ.kə]Амерыка, lend-lease [lend liːs]ленд-ліз, Leslie William Nielsen [ˈlɛsli ˌwɪljəm niːlsən]Леслі Уільям Нільсен, Big Ben [bɪɡ ben]Біг Бен, Ben Affleck [ben ˈæflɛk]Бен Афлек, Benjamin Franklin [ˈbɛnd͡ʒəmɪn ˈfɹæŋklɪn]Бенджамін Франклін
выключэнні bestseller [ˌbestˈsel.ər] → бестселер[1]
[æ] а/э[заўв. 3] cashback [ˈkæʃ.bæk] → кэшбэк, Hampshire [ˈhæmp.ʃər]Хэ́мпшыр, Abigail Adams [ˈæbɪɡeɪl ˈæd.əmz]Эбіге́йл А́дамс, Paul Alan Hunter [pɔːl ˈæl.ən ˈhʌn.tər]Пол А́лан Хантэр, Frank Sinatra [fræŋk sɪˈnɑːtrə]Фрэ́нк Сінатра, Franklin Pierce [ˈfɹæŋklɪn pɪəs]Фра́нклін Пірс
[α:]/[ʌ] а bard [bɑːd] → бард, Paul Alan Hunter [pɔːl ˈæl.ən ˈhʌn.tər] → Пол Алан Хантэр
o націскны о Jack London [ˌdʒæk ˈlʌn.dən]Джэк Лондан
выключэнні Kentucky [kenˈtʌk.i]Кентукі, Francis Scott Key Fitzgerald [ˈfɹɑːnsɪs skɒt kiː fɪtsˈd͡ʒɛɹəld]Фрэнсіс Скот Кей Фіцджэральд[заўв. 4]
[ɒ] націскны о Bob Marley [bɒb mɑ(ɹ)li]Боб Марлі, Robin Hood [ˌrɒb.ɪn ˈhʊd]Робін Гуд, Warren Buffett [ˈwɒr.ən ˈbʌf.ɪt]Уорэн Бафет
ненаціскны а Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz]Шэ́рлак Холмс
ou? калі адпавядае амерыканскаму [oʊ] оў Goulburn [ˈɡɒlbərn][заўв. 5] → Гоўлбурн
[ɔː] о football [ˈfʊt.bɔːl]футбол, Henry Ford [ˈhen'ri fɔːd]Генры Форд, Forbes Burnham [fɔːrbz bəːnəm]Форбс Бэрнам[заўв. 6]
[u:]/[ʊ] у Broomfield [brʊmfiːld]Брумфілд, Stanley Kubrick [ˈstæn.li ˈkuːbrɪk]Стэнлі Кубрык
ew ью/’ю[заўв. 7] Meriwether Lewis [ˈmeriweð.ər ˈluː.ɪs] → Мерывэдэр Льюіс
[з:] э sir [sɜː(r)]сэр, Jersey [ˈdʒɜːrzi]Джэрсі, Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz]Шэрлак Холмс
пасля «г», «к» і «б» ё Jamie Lee Curtis [ˈd͡ʒeɪmi liː ˈkɜːtɪs]Джэймі Лі Кёрціс, William Burnet [ˌwɪljəm ˈbɜː(ɹ)nɪt] → Уільям Бёрніт
e пасля [s] е server [ˈsɜː.vər]сервер
[ə] e э/е[заўв. 8] internet [ˈɪn.tə.net]інтэрнэт, Greig Fraser [ɡreɪɡ ˈfɹeɪzə(ɹ)]Грэг Фрэйзер, server [ˈsɜː.vər]сервер, Leslie William Nielsen [ˈlɛsli ˌwɪljəm niːlsən]Леслі Уільям Нільсен, Tower of London [taʊə(r) əv ˈlʌn.dən] Лонданскі Таўэр
a/o а Johnson [ˈdʒɒnsən]Джонсан, computer [kəmˈpjuː.tər]камп’ютар, Frank Sinatra [fræŋk sɪˈnɑːtrə]Фрэнк Сінатра, Wilmar [ˈwɪlmə(r)]Уілмар
i i/ы[заўв. 1] Basil → Бэзіл, Cyril → Сірыл, Hampshire [ˈhæmp.ʃər]Хэмпшыр
u у Angus Deaton [ˈæŋ.ɡəs ˈdiː.tən]Энгус Дзітан
gh г Edinburgh [ˈed.ɪn.bər.ə]Эдынбург
выключэнні Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv]Айзек Азімаў[заўв. 9][заўв. 10], Salisbury [ˌsɔːlz.b(ə)r.i]Солсберы
[ə:] э Forbes Burnham [fɔːrbz bəːnəm]Форбс Бэрнам[заўв. 6]
[eɪ] е/э, эй/ей[заўв. 1][заўв. 11] Cambridge [ˈkeɪm.brɪdʒ]Кембрыдж, William Shakespeare [ˌwɪljəm ˈʃeɪkspɪə(r)]Уільям Шэкспір, Greig Fraser [ɡreɪɡ ˈfɹeɪzə(ɹ)]Грэг Фрэйзер, George Mason [dʒɔː(ɹ)dʒ ˈmeɪ.s(ə)n]Джордж Мейсан
[eə] ai эй Fairhaven [ˈfeə.heɪ.vən] → Фэйрхэвэн
a э Maryland [ˈmeə.ri.lænd]Мэрылэнд[заўв. 6]
[aɪ] ай byte [baɪt]байт, Brighton [ˈbraɪtən]Бра́йтан, Dinah → Дайна, George Byron [dʒɔː(ɹ)dʒ ˈbaɪɹən]Джордж Байран, Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv]Айзек Азімаў[заўв. 10]
[aɪ] + [ə] калі [ə] перадаецца праз «a» ая Brian/Bryan [ˈbraɪ.ən]Браян
ire/yer калі [ə] перадаецца праз спалучэнне з «e» аер fireshow [ˈfaɪə.ʃəʊ] → фаер-шоу[2], Andrew Zachary Fire [ˈæn.dɹuː ˈzækəɹi faɪə(r)]Эндру Зэкары Фаер[заўв. 6], Kieron Dyer [ˈkɪərən ˈdaɪ.ə(r)]Кіран Даер
[aʊ] аў croudfunding [ˈkraʊd.fʌn.dɪŋ]краўдфандзінг
выключэнні know-how [ˈnəʊ.haʊ] → ноу-хау
[əʊ][заўв. 12] націскны, не на канцы слова оў Rose [rəʊz]Ро́ўз, Coatbridge [ˌkəʊtˈbrɪdʒ] → Ко́ўтбрыдж
націскны, на канцы слова о holding [ˈhəʊl.dɪŋ]хо́лдынг, Marilyn Monroe [ˈmærəlɪn mənˈrəʊ]Мэрылін Манро́, Edgar Allan Poe [ˈedɡ.ə(r) ˈæl.ən pəʊ]Эдгар Алан По́
ненаціскны а Franklin Delano Roosevelt [ˈfɹæŋklɪn ˈdɛlənəʊ ˌrəʊ.zə.velt]Франклін Дэла́на Рузвельт[заўв. 13]
ol ол Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz]Шэрлак Холмс
oo у Franklin Delano Roosevelt [ˈfɹæŋklɪn ˈdɛlənəʊ ˌrəʊ.zə.velt]Франклін Дэлана Рузвельт[заўв. 13]
ow ненаціскны аў Halloween [ˌhæl.əʊˈiːn]Хэлаўі́н
выключэнні know-how [ˈnəʊ.haʊ] → ноу-хау
[əɪ] ой Droitwich [ˈdrɔɪt.wɪtʃ] → Дройтвіч, Croydon [kɹɔɪdən] → Кройдан
[ɪə] ie ые Meriel → Мэрыел[заўв. 14]
іа/ea/eo/io[заўв. 15] ыя Gloria Steinem [ˈɡlɔːɹ.ɪ.ə ˈstaɪnəm] → Глорыя Стайнэм, Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə]Вікіпедыя
усё астатняе, часцей за ўсё з беларускай «р» пасля спалучэння і Frank Beard [fræŋk bɪəd] → Фрэнк Бірд, William Speirs Bruce [ˌwɪljəm spɪə(r)z bɹuːs]Уільям Спірс Брус
[εə] э Cary Grant [kɛəɹi ɡɹɑːnt]Кэры Грант, Claire Catherine Danes [klɛə(ɹ) ˈkæθ.rɪn deɪnz]Клэр Кэтрын Дэйнс
[ʊə] у Dru Drury [dɹuː dɹʊər.i]Дру Друры, Bobby Moore [ˈbɒb.i mʊə(ɹ)]Бобі Мур, Gourley → Гурлі
Зычныя
[b] б Bob Marley [bɒb mɑ(ɹ)li]Боб Марлі, Charles Babbage [ˌtʃɑːlz ˈbæb.ɪdʒ]Чарлз Бэбідж
[p] п ping-pong [ˈpɪŋˌpɒŋ]пінг-понг, Peter Charles Doherty [ˈpiː.tər ˌtʃɑːlz ˈdo.ərti]Пітэр Чарлз Доэрці
[m] м The Isle of Man [ðə ˌaɪl əv ˈmæn]Востраў Мэн, Marilyn Monroe [ˈmærəlɪn mənˈrəʊ]Мэрылін Манро
[n] н Nancy Patricia Pelosi [ˈnæn.si pəˈtɹɪʃə pəˈləʊsi]Нэнсі Патрыцыя Пэлосі
[t] т Georgetown [ˈdʒɔːdʒ.taʊn]Джорджтаўн, computer [kəmˈpjuː.tər]камп’ютар
перад беларускай літарай «і» або перад [j] ц Peter Charles Doherty [ˈpiː.tər ˌtʃɑːlz ˈdo.ərti]Пітэр Чарлз Доэрці
[d] д Robert Downey [ˈrɒb.ət ˈdaʊ.ni]Роберт Даўні, Reading [ˈrɛdɪŋ]Рэдынг, Robin Hood [ˌrɒb.ɪn ˈhʊd]Робін Гуд
перад беларускай літарай «і» або перад [j] дз Philip Kindred Dick [ˈfɪlɪp ˈkɪn.drəd dɪk] Філіп Кіндрэд Дзік, Woody Allen [ˈwʊd.i ˈæl.ən]Вудзі Ален, Angus Deaton [ˈæŋ.ɡəs ˈdiː.tən]Энгус Дзітан
[k] к cricket [ˈkrɪk.ɪt]крыкет
[g] г Gloucestershire [ˈɡlɒs.tə.ʃər]Глостэршыр, Edgar Allan Poe [ˈedɡ.ə(r) ˈæl.ən pəʊ]Эдгар Алан По
[f] ф Philip Kindred Dick [ˈfɪlɪp ˈkɪn.drəd dɪk] Філіп Кіндрэд Дзік, Greig Fraser [ɡreɪɡ ˈfɹeɪzə(ɹ)]Грэг Фрэйзер
[v] в Virginia Woolf [vəˈdʒɪn.jə wʊlf]Вірджынія Вулф
пасля галоснай ў Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv]Айзек Азімаў
[θ] т South River [ˌsaʊθ ˈrɪv.ə(r)]Саўт-Рывер
[ð] д Heather [ˈhɛðər] → Хедэр, Meriwether Lewis [ˈmeriweð.ər ˈluː.ɪs] → Мерывэдэр Льюіс
[s] с Samuel Barclay Beckett [ˈsæmjuəl ˈbɑː.kli ˈbɛkɪt]Сэмюэл Барклі Бекет, Stanley Kubrick [ˈstæn.li ˈkuːbrɪk]Стэнлі Кубрык
[z] з Keez → Кіз, Isaac Asimov [ˌaɪzək ˈæzɪmɒv]Айзек Азімаў
s часцей у слабай пазіцыі пры аглушэнні с Miles Dewey Davis [maɪlz dʒuː.i ˈdeɪvɪs]Майлс Дзьюі Дэйвіс, Sherlock Holmes [ˈʃɜː(r)lɒk ˈhəʊmz]Шэрлак Холмс[3], Jersey [ˈdʒɜːrzi]Джэрсі
[ʒ] ж[заўв. 16]
[ʃ] ш sheriff [ˈʃer.ɪf]шэрыф, cache [kæʃ] → кэш
ch[заўв. 17] ч Chicago [ʃɪˈkɑ.ɡəʊ]Чыкага
[h] х/г[заўв. 18] Paul Alan Hunter [pɔːl ˈæl.ən ˈhʌn.tər] → Пол Алан Хантэр, Halloween [ˌhæl.əʊˈiːn]Хэлаўі́н, Herman [ˈhɜːmən]Херман[заўв. 19], але Harry Potter [ˈhær.i ˈpɒt.ə(r)]Гары Потэр, handball [ˈhænd.bɔːl]гандбол, Lewis Henry Morgan [ˈluː.ɪs ˈhen'ri ˈmɔː.ɡən]Льюіс Генры Морган
[ŋ] n н Franklin Delano Roosevelt [ˈfɹæŋklɪn ˈdɛlənəʊ ˌrəʊ.zə.velt]Франклін Дэлана Рузвельт[заўв. 13]
ng нг ping-pong [ˈpɪŋˌpɒŋ] → пінг-понг, Reading [ˈrɛdɪŋ]Рэдынг
[w] у[4] Walter [ˌwɒl.tə]Уолтэр, William Shakespeare [ˌwɪljəm ˈʃeɪkspɪə(r)]Уільям Шэкспір[заўв. 20]
перад [ʊ], часамі перад [ɪ] в Woody Allen [ˈwʊd.i ˈæl.ən]Вудзі Ален, Woodrow Wilson [ˈwʊdrəʊ ˈwɪlsən]Вудра Вільсан[заўв. 21], Winnie-the-Pooh [ˈwɪniː ðə puː]Ві́ні-Пух[5], Wikipedia [ˌwɪkɪˈpiːdɪə]Вікіпедыя
[l] л Cordell Hull [ˈkɔː.del hʌl]Кордэл Хал
перад [j] у беларускім варыянце або перад [d] ль Lewis Henry Morgan [ˈluː.ɪs ˈhen'ri ˈmɔː.ɡən]Льюіс Генры Морган, Ronald Reagan [ˈɹɒnəld ˈɹeɪɡən]Рональд Рэйган, Oscar Wilde [ˈɒs.kə(r) ˈwaɪld]Оскар Уайльд
[r]/[ɹ] р cross-country [ˌkrɒsˈkʌn.tri] → крос-кантры, Vera Rich [ˈvɪə.rə rɪtʃ]Вера Рыч
[j] + [α:]/[ə] я Yard [jɑːd]Ярд, William Shakespeare [ˌwɪljəm ˈʃeɪkspɪə(r)]Уільям Шэкспір
[j] + [u:]/[ʊ] ю Utah [ˈjuː.tɑː]Юта
пасля зычнага ью/’ю[заўв. 7] New York [njuː jɔːk]Нью-Ёрк, Houston [ˈhjuː.stən]Х’юстан, computer [kəmˈpjuː.tər]камп’ютар
[j] + [u][заўв. 22] ю Samuel Barclay Beckett [ˈsæmjuəl ˈbɑː.kli ˈbɛkɪt]Сэмюэл Барклі Бекет
пасля зацвярдзелых у casual [ˈkæʒ.ju.əl] → кэжуал (стыль адзення)
[d͡ʒ] дж Jersey [ˈdʒɜːrzi]Джэрсі, Johnson [ˈdʒɒnsən]Джонсан, Georgetown [ˈdʒɔːdʒ.taʊn]Джорджтаўн
перад «ь» або [j] дз Miles Dewey Davis [maɪlz dʒuː.i ˈdeɪvɪs]Майлс Дзьюі Дэйвіс
[] ч Vera Rich [ˈvɪə.rə rɪtʃ]Вера Рыч
tch тч Margaret Thatcher [ˈmɑːɡəɹɪt θætʃ.ə(r)]Маргарэт Тэтчэр
[ts] даволі рэдка, калі этымалагічна гэта адзіная афрыката ў марфеме ц Francis Scott Key Fitzgerald [ˈfɹɑːnsɪs skɒt kiː fɪtsˈd͡ʒɛɹəld]Фрэнсіс Скот Кей Фіцджэральд
там, дзе ідзе стык марфем, маюцца на ўвазе два асобныя гукі тс Watson Brake [ˈwɒtsən breɪk]Уотсан-Брэйк
Нямыя літары[6]
r р New York [njuː jɔːk]Нью-Ёрк
l ль Malcolm [ˈmæl.kəm]Малкальм, Hulme [hjuːm] → Х’юльм

Прыклады слоў, якія замацаваліся ў літаратуры, але абсалютна выбіваюцца з логікі транскрыпцыі:

Гл. таксама[правіць зыходнік]

  1. а б в г д Залежыць ад таго, ці ідзе перад гукам беларускі зацвярдзелы: р, ч, дж, ж, ш.
  2. Не блытаць са спалучэннямі тыпу «ee», «ea» або «ie».
  3. Дадзены гук з’яўляецца найбольш цяжкім для перадачы ва ўсходнеславянскіх мовах. Таксама важна заўважыць, што варта звяртаць увагу на этымалогію слова, як у Frank і Franklin, якія падобныя, але маюць розную этымалогію. М. У. КОЗЫЛЕВА ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39.
  4. Звычайна вымаўляецца як [ˈfɹænsɪs], але ў RP — [ˈfɹɑːnsɪs], таму імя павінна мець форму «Франсіс». Паводле З. Саўкі так склалася традыцыя перадачы дадзенага імя.
  5. Амерыканскі варыянт: [ˈɡoʊlbərn].
  6. а б в г На дадзены момант мусіць быць памылковая трансітарацыя пад уплывам рускай Вікіпедыі.
  7. а б Мяккі знак часцей пішацца пасля «н», «м» і «л».
  8. Рэкамендуецца часцей выкарыстоўваць «э», асабліва ў пазіцыях, дзе літара «е» можа дадаваць непатрэбны гук [j].
  9. У дадзеным выпадку было бы лагічна пазбавіцца ад лішняй мяккасці і зрабіць больш рэгулярную форму «Айзак». Падвойнае «aa» тады бы перадавалі заўсёды як «а». Форма «Айзек» прыйшла праз рускую мову. Патрэбна разглядзець, наколькі такая форма сустракаецца ў беларускай літаратуры і разглядзець магчымасць прывядзення імя ў больш рэгулярную форму.
  10. а б Але Isaac Newton [ˌaɪzək ˈnjuːtən]Ісаак Ньютан (традыцыйная форма)
  11. Рэкамендуецца звычайна абіраць пару «е»/«э» у выпадках, калі іншага не кажуць нейкія АК. Але важна адзначыць, што тут можа граць ролю таксама мілагучнасць слова, для падоўжання гуку, што патрабуе дадатковага аналізу. Таму пішам «Ме́йсан», а не «Ме́сан».
  12. Адпавядае амерыканскаму [oʊ].
  13. а б в Згодна з дадзенай сістэмай, прозвішча павінна перадавацца як «Рузэвелт».
  14. Скапіявана ў Вікторкі, але прыклад нелітаратурны. Іншых прыкладаў пакуль не зайшлося.
  15. Было ў Вікторкі, але патрэбны прыклады каб праверыць, ці патрэбны апошнія тры формы.
  16. Часцей за ўсё, не з’яўляючыся часткай афракаты [d͡ʒ], дадзены гук сустракаецца ў словах французскага паходжання, дзе варта таксама арыентавацца на правілы перадачы з французскай мовы. Там гэты гук традыцыйна перадаецца праз «ж».
  17. Не блытаць са спалучэннем «che».
  18. Няма кансэнсусу. Рэкамендуецца выкарыстоўваць «х» для паслядоўнасці, але варыянты з «г» дапушчальныя, асабліва ва ўстойлівых найменнях.
  19. Не блытаць з імем «German», якое трэба траслітараваць як «Герман». М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
  20. Часамі ў літаратуры можна сустрэць варыянт «Вільям». Будзем лічыць яго дапушчальным, але рэкамендуемая форма «Уільям».
  21. Прозвішча павінна пісацца як «Уілсан».
  22. Звычайна ў арыгінале дадзенае спалучэнне вымаўляецца даволі плыўна, таму часта прынята адкідваць [j] і транслітараваць далей без яго.

Зноскі

  1. Слоўнік беларускай мовы / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; ўклад. Н. П. Еўсіевіч [і інш]; навук. рэд. А. А. Лукашанец, В. П. Русак. - Мінск : Беларус. навука, 2012. - 916 с. - ISBN 978-985-08-1365-7 : 53 334 р.
  2. Г. У. Арашонкава, В. П. Русак, Н. А. Чабатар, А. М. Астапчук, В. І. Уласевіч. Граматычны слоўнік назоўніка / В. П. Русак. — Мінск: Беларуская навука, 2013. — ISBN 978-985-08-1559-0.
  3. Беларуская мова адносіцца да кансанантнага тыпу моў, і для яе характэрна аглушэнне парнага звонкага зычнага на канцы слова: James – Джеймс, Cummings – Камінс, Holmes – Холмс. М. У. КОЗЫЛЕВА [http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/49244/1/pages%2036-40%20Kozuleva.pdf ПРАБЛЕМА ПЕРАДАЧЫ АНГЛІЙСКІХ АНТРАПОНІМАЎ НА БЕЛАРУСКУЮ МОВУ // Веснік БДУ. Сер. 4. — 2012. — № 2. — С. 35 — 39.] паводле Таболіч А. У., Вікторка Л. В. Матэрыялы да слоўніка // Роднае слова. 2001. № 4., 85
  4. Нескладовае ў пішацца згодна з беларускім літаратурным вымаўленнем толькі пасля галосных. Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае без надрадковага значка. Паводле Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. § 15. Нескладовае ў і у складовае
  5. Перадача дедзенага гука з’яўляецца варыятыўнай і кансенсусу тут няма. Рэкамендуецца для паслядоўнасці ў назвах, якіх няма ў энцыклапедыях, выкарыстоўваць больш сучасную «у» ў дадзеных пазіцыях: Уілсан, Уіні. М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.
  6. Тыя літары, якія перадаюцца на пісьме, але не адпавядаюць нейкаму канкрэтнаму гуку наўпростава. Не блытаць з падвоенымі літарамі. М. В. Козылева Асаблівасці перадачы англійскіх асабовых імёнаў на беларускай мове // libr.msu.by.

Літаратура[правіць зыходнік]