Эльбасан
Горад
Эльбасан
Elbasan
| ||||||||||||||||||||
Эльбасан (алб. Elbasan) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе ракі Шкумбіні, за 54 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы Албаніі Тыраны. Насельніцтва — каля 100 тысяч жыхароў. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай вобласці і акругі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Да пачатку Другой сусветнай вайны Эльбасан выглядаў тыповым асманскім горадам у Албаніі, з сумессю ўсходніх і сярэдневяковых будынкаў, вузкімі брукаванымі вуліцамі і вялікім базарам. У горадзе жыло таксама хрысціяне. У той час горад меў насельніцтва каля 15 000 жыхароў.
Эльбасан быў пад кантролем розных краін і народаў: сербаў, македонцаў, балгараў, аўстрыйцаў і італьянцаў. Горад робіцца цэнтрам ісламу ў Албаніі пасля турэцкай акупацыі.
Архітэктура і славутасці[правіць | правіць зыходнік]
У Эльбасане размешчана крэпасць XV стагоддзя, у якой створаны музей. Таксама ў горадзе ёсць турэцкія лазні XVI стагоддзя, праваслаўная царква Святой Марыі і Музей партызанскай вайны.
Гарады-пабрацімы[правіць | правіць зыходнік]
- Дунауйвараш, Венгрыя
- / Косаўска-Мітравіца, Сербія / Рэспубліка Косава
- Льеж, Бельгія (14 мая 2014)[1]
- Нові-Лігурэ[d], Італія
- Трэвіза, Італія
- Турку, Фінляндыя
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эльбасан
- Сайт адміністрацыі горада Эльбасан