Крэпасць Святога Антонія
Славутасць | |
Крэпасць Святога Антонія | |
---|---|
![]() | |
43°21′57″ пн. ш. 8°23′16″ з. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Ла-Карунья |
Тып будынка | крэпасць |
Архітэктурны стыль | рэнесанс, неакласіцызм |
Будаўніцтва | 1587—1590 гады |
![]() |
Крэпасць Святога Антонія, або крэпасць Сан-Анто́н (ісп.: Castillo de San Antón, галіс.: Castelo de Santo Antón) — крэпасць XVI стагоддзя ў горадзе Ла-Карунья ў Галісіі (Іспанія), размешчаная на маленькім востраве пасярод заліва Ла-Каруньі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/cb/Plano_del_Castillo_de_S._Ant%C3%B3n_de_la_Plaza_de_la_Coru%C3%B1a%2C_Antonio_L%C3%B3pez_Sope%C3%B1a%2C_1776_%281%29.jpg/220px-Plano_del_Castillo_de_S._Ant%C3%B3n_de_la_Plaza_de_la_Coru%C3%B1a%2C_Antonio_L%C3%B3pez_Sope%C3%B1a%2C_1776_%281%29.jpg)
У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, яе будаўніцтва пачалося ў 1587 годзе. Крэпасць павінна была абараняць горад ад нападаў з мора. Раней на гэтым месцы стаяла невялікая капліца ў гонар Святога Антонія.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Castillo_de_San_Ant%C3%B3n%2C_La_Coru%C3%B1a%2C_Espa%C3%B1a%2C_2015-09-25%2C_DD_70.jpg/220px-Castillo_de_San_Ant%C3%B3n%2C_La_Coru%C3%B1a%2C_Espa%C3%B1a%2C_2015-09-25%2C_DD_70.jpg)
Падчас атакі брытанцаў у складзе Англійскай армады , якая адбылася ў 1589, замак зрабіў вялікі ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў яшчэ недабудаваны. Пасля завяршэння нападу, будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З XVIII стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадскому савету Каруньі ў 1960.
Музей[правіць | правіць зыходнік]
Цяпер у крэпасці з моманту заснавання ў кастрычніку 1968 года размяшчаецца музей археелогіі і гісторыі горада . У былых памяшканнях гарнізона выстаўлены рэчы, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак Галісіі. Асабліва вылучаецца калекцыя ювелірных упрыгожванняў часоў бронзавага веку.
У Доме Губернатара паказана гісторыя Ла-Каруньі праз самыя яскравыя падзеі: адпраўленне Непераможнай армады і наступная ўварванне Фрэнсіса Дрэйка ў 1589 годзе, подзвіг Марыі Піты , бітва пры Элвіньі 16 студзеня 1809, у якой загінуў брытанскі генерал сэр Джон Мур . На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца капліца Дзевы Марыі Разарыа (Virgen del Rosario) і рызніца пры ёй.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Крэпасць Святога Антонія
- Крепость святого Антония (Castillo de San Antón)