Злоты
Appearance
(Пасля перасылкі з Польскі злоты)
Злоты | |
---|---|
* польск.: Polski złoty | |
Коды і сімвалы | |
Коды ISO 4217 | PLN і PLZ |
Сімвалы | zł |
Тэрыторыя абарачэння | |
Краіна-эмітэнт | Польшча |
Вытворныя і паралельныя адзінкі | |
Дробныя | грошы |
Уведзена | 11 студзеня 1924 |
Валюта-папярэднік | Польская марка |
Эмісія і выраб монет і банкнот | |
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Польскі народны банк[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Злоты (польск.: złoty, што літаральна азначае «залаты») — грашовая адзінка Польшчы, а раней — Рэчы Паспалітай.
Новы злоты[правіць | правіць зыходнік]
Пасля дэнамінацыі 1995 года, калі намінал злотых быў паменшаны ў 10 000 раз, сталі выкарыстоўваць назву «новы злоты» (зрэшты, «старыя» злотыя таксама зваліся новымі, калі іх увялі ў 1950 г, пасля папярэдняй дэнамінацыі).
У цяперашні час у звароце знаходзяцца:
- манеты наміналам 1, 2, 5, 10, 20, 50 грошаў; 1, 2, 5 злотых;
- банкноты наміналам 10, 20, 50, 100, 200 i 500 злотых.
З 2004 Нацыянальны банк Польшчы выпускае серыю юбілейных манет вартасцю ў 2 і 10 злотых, прысвечаных польскаму злотаму[1];
- У 2004 годзе выпушчаныя манеты ў 2 і 10 злотых з выявай аверса і рэверсу манеты ў 1 злотых 1924 г. (на манеце ў 10 злотых змешчаны таксама партрэт Уладзіслава Грабскага, аўтара манетнай рэформы 1924 г.);
- у 2005 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манет злотых 1936 г. з караблём;
- у 2006 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты 10 злотых 1932 г. з галавой «жанчыны ў каласах»;
- у 2007 годзе — 2 і 10 злотых з выявай манеты 5 злотых 1928 г. «Ніка».
Будучыня злотага[правіць | правіць зыходнік]
У 2004 г. Польшча ўступіла ў Еўрасаюз, так што плануецца пераход на еўра. Аднак для гэтага неабходна выканаць патрабаванні Еўрапейскага цэнтральнага банка, якім эканоміка краіны пакуль не адпавядае [2].