Францішак Нарвойш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Францішак Нарвайш)
Францішак Нарвойш
Дата нараджэння 15 студзеня 1742(1742-01-15)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 1819(1819-06-26)[1] (77 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, інжынер
Навуковая сфера матэматыка і інжынерная справа
Месца працы

Францішак Нарвойш (15 студзеня 1742 — 26 чэрвеня 1819) — заслужаны прафесар вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, кафедральны канонік Самагіцкай дыяцэзіі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 15 студзеня 1742 года ў Вількамірскім павеце Ковенскай губерні ў маёнтку Міліконты недалёка ад мястэчкаў Гадуцішкі і Свянцяны.

Ва узросце восем гадоў паступіў у езуіцкую вучэльню першай ступені, па заканчэнні курсу 16 снежня 1756 года, перайшоў у езуіцкую жа калегію ў Шэнберзе. Уступіўшы ў ордэн езуітаў, Нарвайш адправіўся ў Вільню, куды ў гэты час прыбылі два знакамітых матэматыкі — выгнаныя з Францыі езуіты Рассіноль і Флеры. У ліку нешматлікіх вучняў, дапушчаных да заняткаў вышэйшай матэматыкай пад кіраўніцтвам французскіх вучоных, быў і Нарвайш. У хуткім часе ён настолькі вылучыўся з сярод іншых слухачоў сваімі поспехамі і здольнасцямі, што, калі Рассіноль і яго таварыш пакідалі Вільню, адпраўляючыся ў Кітай, яны паказалі на яго, як на свайго годнага пераемніка.

Францішку Нарвайшу была прапанаваная кафедра вышэйшай матэматыкі, і ў той жа час ён быў удастоены вучоных ступеняў доктара філасофіі і дактары багаслоўя. Праз некаторы час, з прычыны непаразуменняў з начальствам, Нарвайш быў пазбаўлены кафедры і сасланы ў Гродна, дзе выкладаў «піітыку». Па даручэнні Казначэйскай камісіі Рэчы Паспалітай на працягу трох гадоў (1769-1772) кіраваў ачысткай рэчышча Нёмана ўверх ад Гродна да Коўна.

У год знішчэння езуіцкага ордэна (1773) ён быў выкладчыкам матэматыкі ў Нясвіжы. Затым, пад яго кіраўніцтвам і пры непасрэдным яго ўдзеле былі вызначаны геаграфічныя каардынаты шматлікіх мясцовасцяў ВКЛ. Па заканчэнні гэтай працы Нарвайшу было даручана кіраваць працамі па ўрэгуляванні рэчышча Нёмана і знішчэнню прыродных перашкод для суднаходства па гэтай рацэ. Працы ішлі на працягу трох гадоў, і Нарвайш, удала вырашыў прапанаваную яму складаную задачу, набыўшы вядомасць. Пасля знішчэння езуіцкага ордэна Нарвайшу была прапанаваная кафедра філасофіі ў Вільні, але ён адмовіўся, бо літоўскі падскарбі граф Тызенгаўз запрасіў яго да сабе для дапамогі ў справах, якія мелі мэтай узняцце народнага гандлю і прамысловасці. Неўзабаве Нарвайш быў камандзіраваны ў Германію, Галандыю і Англію для агляду розных фабрык і іншых прамысловых устаноў і куплі аптычных прыбораў для астранамічнай абсерваторыі ў Гродне.

За мяжой Нарвайш прабыў пяць гадоў. У 1783 годзе ён заняў кафедру вышэйшай матэматыкі ў Віленскім універсітэце, застаючыся ў той жа час кафедральным віленскім канонікам і плябанам прыходаў гарадзенскага і сабоцкага. Прафесарскую кафедру Нарвайш займаў да самой смерці 26 чэрвеня 1819 года ў Вільні.

Ён пакінуў шмат цікавых навуковых прац па, якія захоўваліся разам з іншымі яго працамі ў бібліятэцы Віленскага ўніверсітэта.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б Franciszek Ksawery Narwojsz h. Kościesza // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]