Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з ЦГДА БССР)
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
(НГАБ)
Дата адкрыцця 5 ліпеня 1938
Храналагічныя рамкі дакументаў XIV—XX стст.
Дырэктар вакансія
Месцазнаходжанне вул. Крапоткіна, д. 55, г. Мінск, Беларусь
Сайт www.niab.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (да 1992 года — Цэнтральны гістарычны архіў БССР) — дзяржаўнае сховішча дакументаў Беларусі XIV—XX стагоддзяў, заснаванае ў 1938 годзе на аснове Магілёўскага гістарычнага архіва і перавезенае ў 1963 годзе ў Мінск.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ад заснавання ў архіве змясцілі дакументы агульнабеларускага значэння з былых архіваў судоў Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і беларускіх зямель Расійскай імперыі, як і з былых архіваў магістратаў і ратуш беларускіх гарадоў, прыватных асоб, Віленскага архіва старадаўніх актаў і Віцебскага архіва старажытных актаў.

Датай заснавання архіва лічыцца 5 ліпеня 1938 года, але яго гісторыя пачалася ў 1919 годзе як гісторыя архівасховішча Магілёўскага архіўнага бюро. У 1924 годзе архівасховішча было рэарганізавана ў Акруговы архіў. У 1927 годзе быў створаны Магілёўскі гістарычны архіў[1], пераўтвораны ў 1930 годзе ў аддзяленне Цэнтральнага архіўнага ўпраўлення БССР, пры якім заснаваны гістарычны архіў[2].

5 ліпеня 1938 года адпаведна пастанове Прэзідыума ЦВК БССР Магілёўскі гістарычны архіў рэарганізаваны ў Цэнтральны гістарычны архіў[3], з 1943 года — у Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР[4]. З верасня 1938 года архіў быў перададзены ў распараджэнне НКУС БССР, што прывяло да негатыўных наступстваў — неабгрунтаванага абмежавання доступу да дакументаў[5].

На пачатак 1941 года архіў змяшчаў 1560 фондаў агулам звыш 382 тыс. спраў. Падчас Другой сусветнай вайны большасць дакументаў разрабавалі і вывезлі ў Германію і Рыгу (Латвія). Вярнуць удалося 38 054 справы (10 %) з 700 фондаў. У 1947 годзе архіву перадалі дарэвалюцыйныя дакументы з дзяржаўных архіваў Віцебскай і Гомельскай абласцей. З пераводам у Мінск (вул. Казлова, д. 26), паводле Пастановы Савета міністраў БССР ад 11 лістапада 1963 года, да архіва дадалі дарэвалюцыйныя дакументы з Дзяржаўнага архіва Мінскай вобласці і старадаўнія акты з Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Гродне. У 1992—1995 гадах знаходзіўся ў складзе Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь. У 2000 годзе атрымаў сучасную назву і адрас.

Пасля 2020 года[правіць | правіць зыходнік]

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў архіва выйшаў 13 жніўня на акцыю пратэсту на праспект Машэрава[6].

У 8 сакавіка 2022 года ў рамках палітычных чыстак звольнены дырэктар Дзмітрый Яцэвіч, у той жа дзень звольніўся намеснік дырэктара па навуцы Дзяніс Лісейчыкаў[7][8].

У маі 2022 года дырэктарам архіва прызначаны генерал-маёр Алег Воінаў, пры ім адбыўся шэраг палітычных звальненняў[9]. 14 жніўня 2023 года дырэктарам прызначаны былы супрацоўнік КДБ Міхаіл Глушакоў[10], 16 жніўня адбыліся масавыя затрыманні супрацоўнікаў архіва (прынамсі 7 чалавек)[11], некаторыя былі асуджаны на адміністрацыйныя арышты. 23 жніўня з архіва былі звольнены прынамсі 8 чалавек з тых асоб, каго дагэтуль затрымлівалі[12].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Архіў змяшчае пергаментныя прывілеі XIV—XVII стагоддзяў вялікіх князёў літоўскіх на землі і маёнткі, а гарадам — на магдэбургскае права, як і актавыя кнігі судоў XV—XVIII стагоддзяў. Разам налічвае каля 6 тыс. актавых кніг на старабеларускай, польскай і лацінскай мовах з каралеўскімі прывілеямі, граматамі, фундушовымі запісамі, тэстаментамі (завяшчаннямі), інтрамісіямі, дэкрэтамі і інвентарамі. Таксама змяшчае метрычныя кнігі цэркваў, касцёлаў і сінагог за XIX—XX стагоддзі[13].

Дырэктары[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архивное дело в БССР (1918—1968): Сб. законодательных и руководящих документов / Главное архивное управление при Совете Министров БССР; сост. Е. Ф. Шорохов; под ред. А. И. Азарова. — Мн.: Полымя, 1972. — 141, [1] с. — С. 43.
  2. Архивное дело в БССР (1918—1968)… — С. 58.
  3. Архивное дело в БССР (1918—1968)… — С. 85.
  4. Архивное дело в БССР (1918—1968)… — С. 91.
  5. Архивное дело в БССР (1918—1968)… — С. 87.
  6. Акцыя пратэсту супрацоўнікаў архіва.
  7. Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры (1–15 красавіка 2022 года). Беларускі ПЭН. Праверана 1 снежня 2023.
  8. Дайджэст Офіса Святланы Ціханоўскай па пытаннях адукацыі і навукі, Красакавік 2022 / Выпуск 6 . Святлана Ціханоўская (15 красавіка 2022). Праверана 1 снежня 2023.
  9. а б Свабода, Радыё. «Наша Ніва»: з Нацыянальнага гістарычнага архіву звальняюць 8 чалавек . Радыё Свабода (23 жніўня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
  10. Свабода, Радыё. Нацыянальны гістарычны архіў узначаліў былы супрацоўнік КДБ . Радыё Свабода (15 жніўня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
  11. Масавыя затрыманні прайшлі ў Нацыянальным гістарычным архіве | Навіны Беларусі | euroradio.fm . euroradio.fm. Праверана 1 снежня 2023.
  12. З Нацыянальнага гістарычнага архіва звальняюць 8 чалавек . Наша Ніва. Праверана 1 снежня 2023.
  13. Да 75-годдзя заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі(недаступная спасылка). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (4 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2017. Праверана 12 студзеня 2017.
  14. Приказом директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь от 6 мая 2022 г. № 33-к с 10 мая 2022 г. на должность директора государственного учреждения «Национальный исторический архив Беларуси» назначен ВОИНОВ Олег Леонидович

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — С. 308. — 592 с.: іл. — ISBN 985-11-0141-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]