Uncinaria stenocephala

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Dochmius stenocephala)
Uncinaria stenocephala
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Uncinaria stenocephala Railliet, 1884

Сінонімы

Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  125367
EOL  6835700

Uncinaria stenocephala — від круглых чарвей сямейства Ancylostomatidae.

Гаспадары[правіць | правіць зыходнік]

Са свойскіх жывёл у асноўным паразітуе на сабаках. У рэдкіх выпадках адзначаны ў свойскіх катоў (Felis silvestris catus). Uncinaria stenocephala — самая распаўсюджаная прычына анкіластамозу сабак у больш прахалодных рэгіёнах, такіх як Канада і паўночныя рэгіёны ЗША, дзе ён сустракаецца пераважна ў ліс (Vulpes vulpes) — 40 %[1]. U. stenocephala таксама з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных прадстаўнікоў сямейства ў Вялікабрытаніі, аднак мае там даволі нізкую распаўсюджанасць[2].

Сярод іншых гаспадароў можна адзначыць у іншых мясаедных, у тым ліку ў ваўка (Canis lupus), барсука (Meles meles), ліса (Vulpes vulpes), бурага мядзведзя (Ursus arctos), пясца (Vulpes lagopus), янотападобнага сабакі (Nyctereutes procyonoides)[3] і рысі (Lynx lynx)[4][5] з некаторай колькасцю выпадкаў, зарэгістраваных у людзей[6][7].

Жыццёвы цыкл[правіць | правіць зыходнік]

Гаспадар праглынае інфекцыйную лічынку трэцяй стадыі. Да дарослай асобіны лічынка спее ў тонкім кішачніку. Яйцы адкладаюцца ў тонкім кішачніку і выходзяць з калам. Прэпатэнтны перыяд складае ад 15 да 17 дзён. Яйцы вылупляюцца ў глебе, а лічынкі двойчы ліняюць, каб дасягнуць інфекцыйнай трэцяй стадыі[8]. Інфекцыі пагаршаюцца і ўзмацняюцца, калі сабакам, якія рэгулярна знаходзяцца на вуліцы, не праводзіцца рэгулярная дэгельмінтызацыя[7].

Дарослыя чэрві могуць жыць ад 4 да 24 месяцаў у тонкім кішачніку. Яны маюць памеры ад 10 — 20 мм на 0,4 — 0,5 мм і яйцы ад 71 — 93 мкм на 35 — 58 мкм[8]. Даследаванне паказала вялікую колькасць яец на адну самку чарвяка U. stenocephala — больш за 5000 яец[9].

Дарослыя паразіты часцей за ўсё знаходзяцца ў тонкім кішачніку гаспадара.

Другі тып заражэння адбываецца пры трансдэрмальным інфікаванні лічынак на скуры сабакі, што звычайна становіцца магчымым дзякуючы цёпламу надвор’ю і вільготнасці, што дазваляюць лічынкам расці ў навакольным асяроддзі[7]. Гэтыя трансдэрмальныя інфекцыі не вельмі важныя для U. stenocephala, таму што толькі каля 2,3 % ± 1,3 % інфекцыйных лічынак сапраўды дасягаюць тонкай кішкі, каб завяршыць свой жыццёвы цыкл.

Лячэнне і прафілактыка[правіць | правіць зыходнік]

Эфектыўнае лячэнне U. stenocephala ўключае правільнае медыкаментознае лячэнне і правільны выбар антыгельмінтнага сродка. У заражаных жывёл рэкамендуецца даследаваць фекаліі праз 3 тыдні пасля заканчэння лячэння[7].

З лекаў прымяняюць фебантэл, фебантэл/пірантэла эмбанат, фенбендазол, івермекцін, мебендазол, пірантэла памаат.

Для прафілактыкі эфектыўнасць паказалі івермекцін/пірантэл/празіквантэл або моксідэкцін, якія добра спраўляюцца з U. stenocephala у сабак[1].

Зноскі

  1. а б Hookworms in Small Animals - Digestive System (англ.). Merck Veterinary Manual. Праверана 26 красавіка 2019.
  2. Canine hookworm dermatitis (uncinariasis) (англ.). veterinary-practice.com. Праверана 26 красавіка 2019.
  3. Карасёў, М. Ф. Да вывучэння гельмінтафауны янотападобнага сабакі у Бярэзінскім дзяржзапаведніку / Н. Ф. Карасёў // Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1965. — № 1. — С. 124—127.
  4. Бычкова Е. И, Акимова Л. Н., Дегтярик С. М., Якович М. М. Гельминты позвоночных животных и человека на территории Беларуси : каталог / [Е. И. Бычкова и др. ; Национальная академия наук Беларуси, Государственное научно-производственное объединение "Научно-практический центр по биоресурсам"]. — Минск: Беларуская навука, 2017. — С. 8-12. — 315 с. — ISBN 978-985-08-2187-4.
  5. Шымалаў, В. Ц. Значэнне драпежных млекакамячых Беларусі ў распаўсюджванні некаторых гельмінтозаў у чалавека і хатняй жывёлы / В. Ц. Шымалаў // Веснік Акадэміі навук Беларускай ССР. Серыя біялагічных навук. — 1965. — № 1. — С. 120—123
  6. CDC - Zoonotic Hookworm(нявызн.). www.cdc.gov (25 красавіка 2019). Праверана 11 снежня 2019.
  7. а б в г Chu, Shirley; Myers, Sherry L.; Wagner, Brent; Snead, Elisabeth C.R. (August 2013). "Hookworm dermatitis due to Uncinaria stenocephala in a dog from Saskatchewan". The Canadian Veterinary Journal. 54 (8): 743–747. ISSN 0008-5286. PMC 3711160. PMID 24155473.
  8. а б Intestinal Parasites - Hookworms. Companion Animal Parasite Council. Праверана 8 December 2011.
  9. Rep, B. H.; Bos, R. (1979-10-01). "Enige epidemiologische aspecten van Uncinaria stenocephala infectie in Nederland" [Epidemiological aspects of Uncinaria stenocephala infections in the Netherlands]. Tijdschrift voor Diergeneeskunde. 104 (19): 747–758. ISSN 0040-7453. PMID 573511.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Foreyt, W. J. (2001). Veterinary parasitology reference manual. (5 ed.). Ames, IA: ZBlackwell publishing.
  • Plumb, D. C. (2008). Plumb’s veterinary drug handbook. Wiley-Blackwell.