Радыёла лёнападобная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Radiola linoides)
Радыёла лёнападобная

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Radiola linoides Roth

Сінонімы
  • Linum exiguum Salisb. nom. illeg.
  • Linum millegranum Gray nom. illeg.
  • Linum multiflorum Lam. nom. illeg.
  • Linum radiola L.
  • Linum tetrapetalum Gilib. nom. illeg.
  • Millegrana radiola (L.) Druce
  • Radiola linoidea St.-Lag.[3]

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29249
NCBI  586403
EOL  579571
IPNI  544861-1
TPL  kew-2869134

Радыёла лёнападобная[4][5] (Radíola linoídes) — аднагадовая травяністая расліна; від роду Радыёла (Radiola) сямейства Лёнавыя (Linaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Аднагадовая травяністая расліна вышынёй 5-10 см, з тонкім коранем.

Сцябло прамое, тонкае, голае, часта чырванавата-афарбавана, ад аснавання вілавата-галінастае.

Лісце круглявае або падоўжанае, супраціўнае, сядзячае, цэльнакрайняе.

Кветкі дробныя, сабраны ў верхавінныя суквецці, чатырохчленныя, са зрослымі пры аснаванні надрэзанымі чашалісцікамі і белымі зваротнаяйкападобнымі пялёсткамі, роўнымі чашалісцікамі. Цвіце ў маі — верасні.

Лік храмасом: 2n=18[6].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Паўночная Амерыка, Усходняя Еўропа, Прыбалтыка, Паўночная Афрыка, еўрапейская частка Расіі[6].

Ахоўны статус[правіць | правіць зыходнік]

Уваходзіць у Чырвоныя кнігі Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай Рэспублік[5]. У Расіі від уваходзіць у Чырвоныя кнігі Уладзімірскай, Калужскай, Ленінградскай і Ліпецкай абласцей[5], раней уваходзіў у Чырвоную кнігу Растоўскай вобласці. Расце на тэрыторыі Окскага запаведніка[7]. Рашэннем Луганскага абласнога савета № 32/21 ад 03.12.2009 г. від уключаны ў «Спіс рэгіянальна рэдкіх раслін Луганскай вобласці»[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Muscari neglectum Guss. ex Ten. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2019. Праверана 10 лістапада 2013.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Радыёла лёнападобная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.) (Праверана 10 лістапада 2013)
  6. а б Краснокнижный вид Radiola linoides в Красной книге Владимирской области(недаступная спасылка). ООПТ России. Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2013. Праверана 10 лістапада 2013.
  7. Radiola linoides Roth.. ООПТ России. Праверана 10 лістапада 2013.
  8. Рішення № 32/21 від 03.12.2009 р. Про затвердження Переліку видів рослин, не занесених до Червоної книги України, що підлягають особливій охороні на території Луганської області(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]