Шахматы: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: vep:Šahmatad
Радок 111: Радок 111:


== Спасылкі ==
== Спасылкі ==
* [http://igraya.info/chess_photo_images/ Экзотические Шахматы Фото]
* [http://bychess.com Навiны шахмат Беларусі]{{ref-ru}}
* [http://bychess.com Навiны шахмат Беларусі]{{ref-ru}}
* [http://kvetka.org Шахматная праграма «Кветка»]{{ref-ru}}
* [http://kvetka.org Шахматная праграма «Кветка»]{{ref-ru}}

Версія ад 00:12, 23 лютага 2013

Шахматы

Падрыхтоўка Звычайна 10-60 секундаў
Працягласць 1 хвіліна — некалькі гадзін*
Цяжкасць Высокая
Выпадковасць Няма
Уменні Тактыка, Стратэгія
Краіна Індыя
* У выпадку калі гуляць праз інтэрнэт
часам займае некалькі дзён!
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шахматы — папулярная настольная інтэлектуальная лагічная гульня. Від спорту. Адна з найстарэйшых гульняў на Зямлі, што захаваліся да нашага часу. Шырока распаўсюджаная думка, што шахматы спрыяюць развіццю разумовых здольнасцяў, памяці, творчага мыслення.

Гісторыя

Шахматы былі прыдуманы ў Індыі прыкладна ў 5 стагодзі. Існуе легенда, якая прыпісвае стварэнне шахматаў нейкаму брахману. За сваё вынаходніцтва ён папрасіў у раджы нязначную на першы погляд узнагароду: столькі пшанічных зярнятак, колькі апынецца на шахматнай дошцы, калі на першую клетку пакласці адно зярнятка, на другую — два зярняткі, на трэцюю — чатыры, і далей на кожную наступную ўдвая больш, чым на папярэдняй. Высветлілася, што такой колькасці зерня няма ва ўсім свеце (яна роўная 264 − 1 ≈ 1,845×1019 зярнятак, чаго дастаткова, каб запоўніць сховішча аб'ёмам 180 км³).

Не пазней пачатку 6 стагоддзя на паўночным захадзе Індыі зявілася першая вядомая нам гульня, роднасная шахматам — чатуранга, што ў перакладзе азначае «чатыры вайсковыя падраздзяленні». Яна мела ўжо даволі пазнавальны «шахматны» выгляд, але прынцыпова адрознівалася ад сучасных шахмат дзвюма асаблівасцямі: ігракоў было чацвёра (гулялі пара на пару), а хады здзяйснялі згодна з вынікамі кідання ігральных костак. Дошка для гульні называлася аштапада. Кожны ігрок меў па чатыры фігуры — калясніца (ладдзя), конь (вершнік), слон (афіцэр), кароль — і па чатыры пешкі (латнікі). Конь і кароль хадзілі так сама, як і ў шахматах, калясніца і слон былі значна слабейшыя за шахматных ладдзю і афіцэра. Ферзя не было ўвогуле. Для выйгрышу ў партыі патрэбна было знішчыць усё войска супернікаў.

У наступным стагоддзі чатуранга была запазычана арабамі. Гульня падверглася перапрацоўцы: ігракоў стала двое, кожны атрымаў пад кіраўніцтва два камплекты фігур чатурангі, прычым адзін з каралёў стаў ферзём (першапачаткова хадзіў на адно поле па дыяганалі). Перамога стала фіксавацца не па знішчэнні ўсіх фігур суперніка, а па пастаноўцы мату альбо пату, а таксама пры завяршэнні гульні з каралём і прынамсі адной фігурай супраць аднаго караля (апошнія два варыянты былі вымушаныя, бо паставіць мат са слабымі фігурамі, што засталіся ад чатурангі, атрымлівалася не заўсёды). Гэтая гульня ў арабаў мела назву «шатрандж», у персаў — «шатранг». Пазней у таджыкаў шатрандж атрымаў назву «шахмат» (у перакладзе — «уладар павержаны»). Першая згадка пра шатрандж датаваная прыблізна 550 годам. 600 год — першая згадка шатранджа ў мастацкай літаратуры — персідскім рукапісе «Карнамук».

Правілы

a8 rd b8 nd c8 bd d8 qd e8 kd f8 bd g8 nd h8 rd
a7 pd b7 pd c7 pd d7 pd e7 pd f7 pd g7 pd h7 pd
a6 b6 c6 d6 e6 f6 g6 h6
a5 b5 c5 d5 e5 f5 g5 h5
a4 b4 c4 d4 e4 f4 g4 h4
a3 b3 c3 d3 e3 f3 g3 h3
a2 pl b2 pl c2 pl d2 pl e2 pl f2 pl g2 pl h2 pl
a1 rl b1 nl c1 bl d1 ql e1 kl f1 bl g1 nl h1 rl
Пачатковае становішча фігур

Гульня адбываецца на дошцы, падзеленай на роўныя квадратныя клеткі, альбо палі. Памер дошкі — 8×8 клетак. Палі нумаруюцца па гарызанталях лацінскімі літарамі ад a да h злева направа, па вертыкалі — лічбамі ад 1 да 8 знізу ўгару. Кожная клетка мае адпаведнае абазначэнне, напрыклад, c4. Палі расфарбаваныя ў цёмны і светлы колеры (і называюцца, адпаведна, чорнымі і белымі) так, што суседнія па вертыкалі і гарызанталі палі расфарбаваныя ў розныя колеры, а поле а8 — белае.

Фігуры

У пачатку гульні кожны гулец мае 8 фігур (2 ладдзі, 2 кані, 2 сланы, ферзь, кароль) і восем пешак.

Хады

Пешка

На першым ходзе пешка можа перайсці на дзве клеткі ў перад, але калі дадзеная пешка ўжо хадзіла, то толькі на адну клетку. Пешка б'е па дыяганалі, і займае месца збітай фігуры.

Ладдзя

Ладдзя ходзіць толькі гарызантальна ці вертыкальна.

Ход каня

Конь

Конь ходзіць літарай Г. Можа пераскокваць праз любыя фігуры. Б'е толькі таго, хто стаіць на канцавой клетцы хода.

Слон

Слон ходзіць толькі па дыяганалі.

Ферзь

Лічыцца самай важнай фігурай, бо ходзіць па вертыкалі, гарызанталі і дыяганалі. Максімальная колькасць пройдзеных клетак за ход, абмяжоўваецца толькі фігурай, ці краем дошкі.

Кароль

Кароль ходзіць толькі на адну суседнюю клетку, якая знаходзіцца каля фігуры.

Правілы перамогі і пройгрышу

Шах

Шах — гэта пагроза каралю, калі ён павінен ўцякаць, прыкрывацца другой фігурай, ці збіць фігуру, якая пагражае.

Мат

Мат — гэта сітуацыя, калі кароль не можа нікуды ўцякаць, нікім прыкрывацца, ці збіваць фігуры, якія пагражаюць. Перамога таго, хто паставіў мат другому.

Пат

Пат — гэта сітуацыя, калі кароль не пад шахам, але яму няма куды пахадзіць. Азначае нічыю.

Прапанова нічыі

Нічыя — прапанова аднаго гульца нічыі другому. Дзейнічае толькі тады, калі супернік згодны.

Здацца

Калі адзін з ігракоў здаецца, то другі аўтаматычна перамагае.

Вядомыя шахматысты

Чэмпіёны свету: 18861894 В. Стэйніц, 18941921 Э. Ласкер, 19211927 Х. Р. Капабланка, 19271935 А. Алехін, 19351937 М. Эйве, 19371946 А. Алехін, 19481957 М. Бацвіннік, 19571958 В. Смыслоў, 19581960 М. Бацвіннік, 19601961 М. Таль, 19611963 М. Бацвіннік, 19631969 Тыгран Петрасян, 19751985 А. Карпаў.

Беларускія шахматысты

Гл. таксама

Спасылкі

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA Шаблон:Link GA