Венесуэла: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
др робат Дадаем: ve:Venezuela
Радок 141: Радок 141:
* [http://www.gobiernoenlinea.ve Gobierno en Linea] — Сайт Урада Венесуэлы (па-іспанску)
* [http://www.gobiernoenlinea.ve Gobierno en Linea] — Сайт Урада Венесуэлы (па-іспанску)
* [http://www.asambleanacional.gov.ve Asamblea Nacional] — Сайт Нацыянальнай асамблеi Венесуэлы (па-іспанску)
* [http://www.asambleanacional.gov.ve Asamblea Nacional] — Сайт Нацыянальнай асамблеi Венесуэлы (па-іспанску)
* [http://www.venezuela.ru] — Русскоязычный сайт о Венесуэле
* [http://www.margarita-tour.com] — Путешествие по Венесуэле



{{зноскі}}
{{зноскі}}

Версія ад 17:40, 11 мая 2010

{{{Беларуская назва}}}
Герб {{{Родны склон}}}
[[Сцяг {{{Родны склон}}}]] [[Герб {{{Родны склон}}}]]
[[Гімн {{{Родны склон}}}|Дзяржаўны гімн {{{Родны склон}}}]]
Афіцыйныя мовы іспанская і Venezuelan Sign Language[d][1]
Сталіца
Форма кіравання
{{{Пасады кіраўнікоў}}} {{{Кіраўнікі}}}
Валюта sovereign bolivar[d]
Інтэрнэт-дамен .ve
Код ISO (Alpha-2) VE
Код ISO (Alpha-3) VEN
Код МАК VEN
Тэлефонны код +58
Часавыя паясы UTC-4 і America/Caracas[d][2]

Венесуэла («маленькая Венецыя») - самая паўночная краіна Паўднёвай Амерыкі. Абмываецца Карыбскiм морам i Атлантычным акiянам на поўначы, мяжуе з Гаянай на ўсходзе, з Калумбiяй на захадзе, з Бразiлiяй на поўднi.


Адмiнiстрацыйны падзел

Венесуэла падзелена на 23 штаты (estados), адну федэральную (сталiчную) акругу (distrito federal) и адно федэральнае ўладанне (dependencia federal) (72 дробныя астравы ў Карыбскiм моры). На мунiцыпальным узроўнi Венесуэла падзяляецца на 335 мунiцыпiй (municipios), а на базавым - на 1,084 паветаў (parroquias).

Дзяржаўны лад

Венесуэла - федэратыўная рэспублiка. На чале дзяржавы i ўрада - прэзiдэнт, якi выбiраецца насельніцтвам на шэсць год не больш як на два тэрмiны запар. Вышэйшы заканадаўчы орган - аднапалатная Нацыянальная асамблея (Asamblea Nacional), якая складаецца са 165 дэпутатаў, пры гэтым тры месцы замацавана за прадстаўнiкамi карэнных народаў Венесуэлы. Тэрмiн дэпутацкiх паўнамоцтваў - пяць год. Дэпутаты могуць выбiрацца максiмум на тры тэрмiны. Вышэйшы судовы орган - Вярхоўны суд (Tribunal Supremo de Justicia). Яго члены выбiраюцца на адзiн дванаццацiгадовы тэрмiн.

У краiне назiраецца культ Сімона Балівара.


Прырода


Гісторыя


Эканоміка

Венесуэла належыць да найбольш развітых краін Лацінскай Амерыкі. Прамысловасць дае да 35% ВУП, сельская гаспадарка - 6%.


Нафтавы сектар

Вядучае месца ў гаспадарчым комплексе займае нафтаздабыўная і нафтахімічная прамысловасць (каля 1/3 ВУП, 70% даходаў бюджэту, звыш 80% экспарту). Нафтавы сектар краіны працуе ў рамках дзяржаўнай кампаніі Petroleos de Venezuela (PDVSA), якой паміж іншым належыць сетка з 14 000 аўтазаправачных станцый CITGO (ЗША). Асноўныя раёны здабычы нафты - упадзіна возера Маракайба і паўночная частка басейна ракі Арынока. Перапрацоўка нафты ў гарадах Маракайба, Кабімас, Амуай, Пуэрта-ла-Крус, Каракас. Галоўныя парты па экспарце нафты і нафтапрадуктаў - Маракайба, Амуай, Кабімас.


Прамысловасць і энергетыка

Здабыўная прамысловасць: нафты 128 млн. т, жалезнай руды 17 млн. т, каменнага вугалю 4 тыс. т, золата 8,1 т (1997). Здабываюць таксама басіты, нікелевыя, марганцавыя руды, серабро, алмазы і інш.

Металургія: выплаўка сталі, алюмінію. Металургічныя камбінаты ў Сьюдад-Гуаяне, Маракайба.

Машынабудаванне: вытворчасць аўтамабіляў, трактароў, сельскагаспадарчых машын, электрычнай апаратуры ў Каракасе і Баркісімета.

Энергетыка: ГЭС Гуры і Макагуа на рэчцы Карані, на долю якіх прыпадае да 1/3 усіх энергетычных магутнасцей краіны. Вытворчасць электраэнергіі 87,4 млн. кВт * гадзін (2003).


Аграпрамысловы комплекс

Сельская гаспадарка не забяспечвае ўнутраных патрэбнасцей краіны. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 25% тэрыторыі краіны, асноўны земляробчы раён на поўначы і паўночным захадзе, жывёлагадоўчы - Льянас (цэнтральная Венесуэла). Пануе буйное землеўладанне. Галоўныя культуры: кукуруза, рыс, цукровы трыснёг, сорга, бульба, какава, бананы, памідоры, апельсіны, кава. З тэхнічных культур - бавоўнік і сізаль. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней, коз, авечак, птушку.

Да 1970-ых Венесуэла спаборнічала з Калумбіяй па вытворчасці кавы, пазней быў зроблены акцэнт на нафтаздабычу (з чаго ператварылася ў найбольш багатую краіну Паўднёвай Амерыкі) і сёння трымае каля 1% сусветнага рынку кавы. У апошнія гады адбываецца ўздым вытворчасці какавы (Венесуэла некалі была адным з галоўных вытворцаў, пазней саступіла Заходняй Афрыцы), у краіне вырошчваецца рэдкі сорт какавы, які лічыцца самым смачным і араматным у свеце і прымяняецца для вырабу арыгінальнага шакаладу.

Транспарт

Галоўны від транспарту - аўтамабільны. Даўжыня аўтадарог 96 тыс. км, у тым ліку 32 тыс. км з цвёрдым пакрыццём. Галоўныя аўтамагістралі - Каракас — Сьюдад-Балівар, Каракас — мяжа з Калумбіяй. Чыгункі 682 км. Даўжыня нафтаправодаў 6370 км, газаправодаў 4010 км, нафтапрадуктаправодаў 480 км. Развіты паветраны транспарт (375 аэрапортаў і аэрадромаў). Суднаходства па рацэ Арынока і яе прытоках (7 тыс. км). Больш за 100 марскіх і рачных портаў. Галоўны порт краіны для нянафтавых тавараў - Ла-Гуайра (аванпорт Каракаса).

Замежны гандаль

Экспарт: нафта і нафтапрадукты, жалезная руда, пракат, золата, баксіты і алюміній, сельскагаспадарчая прадукцыя.

Імпарт: харчовыя тавары, хімікаты, угнаенні, машыны і абсталяванне.

Асноўныя гандлёвыя партнёры - ЗША, ЕС, Японія.

Венесуэла - адзін з пяці заснавальнікаў нафтавага картэля АПЕК. Са снежня 2005 Венесуэла - член Меркасур.

Насельніцтва

Каля 95% - венесуэльцы, народ, які ўтварыўся ад змяшэння іспанскіх заваёўнікаў і перасяленцаў з мясцовым насельніцтвам - індзейцамі аравакскай, карыбскай і іншых моўных сем'яў, а таксама з неграмі-рабамі, прывезенымі з Афрыкі. У XIX-XX ст. сюды прыехалі мігранты, пераважна з Паўднёвай Еўропы. Індзейцаў - каля 200 тысяч чалавек, пераважна ў малаасвоеных раёнах на поўдні, захадзе і ўсходзе краіны. Расавы склад: метысаў - 67%, белых - 21%, чорных - 10%, індзейцаў - менш за 2%. Большасць вернікаў - католікі. Звыш 90% насельніцтва жыве ў гарадах.

Навука і асвета

У г. Барынас (штат Барынас) дзейнічае сельскагаспадарчы каледж міжнароднай супольнасці імя С. Балівара.

Культура


Адносiны з Рэспублiкай Беларусь

Дыпламатычныя адносiны ўсталяваны 4 лютага 1997 года[3]. Кіраўніцтвы Беларусі i Венесуэлы маюць падобныя пазіцыі па асноўных пытаннях сусветнай палiтыкi. Краiны актыўна ўдзельнічаюць у працы ААН, Руху недалучэння. У апошнiя гады актывізавалася эканамiчнае супрацоўнiцтва, а таксама развiццё двухбаковых сувязей у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сферы.

Аснову беларускага экспарту ў 2005 склалі калійныя i азотныя ўгнаенні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэння аб'ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і дыверсіфікацыі экспарту: шын, электраабсталявання, дэталей і абсталявання для аўтамабіляў і трактараў, сінтэтычных ніцей. Двухбаковы таваразварот склаў звыш 15 млн. USD.

Развiццю двухбаковых адносiн судзейнiчалi:

  • афiцыйны вiзiт прэзiдэнта Венесуэлы Уга Чавеса ў Беларусь у лiпенi 2006 (падпiсаны Дагавор аб стратэгiчным супрацоўнiцтве, мемарандум аб узаемапаразуменнi ў сферы палiтычных кансультацый памiж МЗС Беларусi i Венесуэлы, дасягнуты пагадненнi ў галiне нафтахiмii, металургii, сельскай гаспадаркi i ў ваенна-тэхнiчнай галiне);
  • сустрэча прэзiдэнтаў Беларусi i Венесуэлы падчас самiта Руха недалучэння ў Гаване ў вераснi 2006;
  • вiзiт афiцыйнай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь на чале з Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь Віктарам Шэйманам у Венесуэлу ў вераснi 2006 (падпiсаныя 23 пагадненнi, у тым лiку ў ваенна-тэхнiчнай галiне на агульную суму каля 1 млрд USD).

Двухбаковыя адносіны ў 2007

У 2007 краіны працягвалі рэалізоўваць курс на доўгатэрміновае стратэгічнае партнёрства. 19-25 сакавіка адбыўся візіт у Венесуэлу Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, сустаршыні беларуска-венесуэльскай сумеснай камісіі высокага ўзроўню В.Шэймана. Абмяркоўваліся пытанні двухбаковага палітычнага, гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Па выніках візіту было падпісана 24 дакументы, з якіх 11 — у нафтагазавай сферы (адносна стварэння сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты, арганізацыі вытворчасці і зборкі вібрацыйных крыніц, правядзення сейсмаразведачных работ і стварэння для гэтага сумеснага прадпрыемства «СейсмаВенБел», газіфікацыі з дапамогай беларускіх спецялістаў венесуэльскіх гарадоў, у т.л. сталіцы штата Барынас).

Падпісана пагадненне аб будаўніцтве пад Каракасам беларускімі будаўнікамі жылога раёна на 5 тыс. кватэр. Абмеркаваны перспектывы будаўніцтва беларусамі гарадоў у Венесуэле, для чаго вырашана распрацаваць 5 генеральных планаў у 2007 і яшчэ 4 генпланаў у 2008-2011. Запланавана будаўніцтва завода будматэрыялаў на базе беларускіх тэхналогій магутнасцю 100 млн. цаглін у год. Удакладнены пачатак узвядзення беларускімі спецыялістамі горада і трох аграгарадкоў — у 2007 праводзіўся выбар месцаў іх будаўніцтва.

Разгледжаны ўмовы стварэння сумесных прадпрыемстваў па зборцы аўтамабіляў «МАЗ» і «БелАЗ», трактараў «МТЗ», дарожнай і камунальнай тэхнікі «Амкадор». Венесуэльцам перададзены праекты кантрактаў на пастаўку аўтатрактарнай і сельскагаспадарчай тэхнікі.

Венесуэльскі бок пацвердзіў зацікаўленасць у беларускіх тэхналогіях у галіне сельскай гаспадаркі і харчавання (выраб сухога і згушчанага малака, тушонкі, захоўванне і складзіраванне замарожаных прадуктаў, вытворчасць і захоўванне кармоў для жывёлы), прапанаваў стварыць сумеснае прадпрыемства па перапрацоўцы кавы.

У красавіку Мінск наведала ўрадавая дэлегацыя Венесуэлы.

У маі ў Каракасе адбылося першае пасяджэнне сумеснай камісіі па супрацоўніцтву ў галіне навукі і тэхналогій. Пачалася работа па стварэнню Двухбаковага інвестыцыйнага фонда. Беларусі было прапанавана ў перспектыве ўступіць у Гуманітарны банк міжнароднага развіцця, які ствараецца Венесуэлай, Іранам і Малайзіяй для забеспячэння фінансавай незалежнасці краін-удзельніц ад міжнародных фінансавых арганізацый.

У снежні ў Каракасе прайшла нацыянальная выстаўка Беларусі, на якой ўзоры сваёй прадукцыі выставілі 216 беларускіх прадпрыемстваў. Выстаўка была прыўрочана да афіцыйнага візіту ў Венесуэлу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі. У рамках візіту было падпісана 15 міждзяржаўных пагадненняў і мноства кантрактаў паміж суб'ектамі гаспадарання абедзвюх краін.

Прэзідэнты Беларусі і Венесуэлы прынялі ўдзел у пуску першай чаргі сумеснага прадпрыемства па здабычы нафты. Плануецца, што яно здабудзе 1 млн тон нафты ўжо ў 2008, а ў перспектыве можа здабываць да 7 млн. тон нафты штогод.

Мяркуецца, што Мінскі трактарны завод, Мінскі аўтамабільны завод і Беларускі аўтамабільны завод на працягу двух-трох год пабудуюць заводы па вырабу сваёй тэхнікі. Адзначалася, што гэта будзе не зборачная вытворчасць (як меркавалася раней), а заводы па максімальнай лакалізацыі вытворчасці, з пастаўкай вырабленай прадукцыі на рынкі краін рэгіёна.

Высокія бакі дамовіліся, што беларускія спецыялісты будуць праектаваць і будаваць офісны квартал, а таксама два жылых мікрараёна на 5-6 тыс. кватэр. Пацверджаны ранейшыя планы ў сферы індустрыяльнага і горадабудаўніцтва.

Былі падпісаны міжурадавыя пагадненні аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай сферы, аб садзеянні ажыццяўленню і ўзаемнай абароне інвестыцый, аб пазбяганні двайнога падаткаабкладання, аб адмене віз у нацыянальных пашпартах. Заключаны пагадненні паміж міністэрствамі фінансаў дзвюх краін, аб культурным супрацоўніцтве, аб супрацоўніцтве ў галіне адукацыі, а таксама ў сферы барацьбы са злачыннасцю.

Спасылкi

  • Presidencia de la Republica de Venezuela — Сайт Прэзiдэнта Венесуэлы (па-іспанску)
  • Gobierno en Linea — Сайт Урада Венесуэлы (па-іспанску)
  • Asamblea Nacional — Сайт Нацыянальнай асамблеi Венесуэлы (па-іспанску)
  • [1] — Русскоязычный сайт о Венесуэле
  • [2] — Путешествие по Венесуэле


Зноскі