Стакгольм: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат дадаў: gag:Stockholm
Радок 123: Радок 123:
*[http://www.stockholmtown.com/ Stockholmtown.com], officiell besöksguide
*[http://www.stockholmtown.com/ Stockholmtown.com], officiell besöksguide
*[http://www.aos.se/ Allt om Stockholm]
*[http://www.aos.se/ Allt om Stockholm]
*[http://34mag.net/post/stakgolmski-sindrom/ Мультымедыйны гайд па Стакгольме на 34mag.net] {{ref-be}}



{{DEFAULTSORT: Стакгольм}}
{{DEFAULTSORT: Стакгольм}}

Версія ад 23:47, 19 верасня 2011

Горад
Стакгольм
Stockholm
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1187[1]
Першая згадка
1252
Плошча
188 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
810,120 чалавек (2009)
Шчыльнасць
4,160 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
08
Паштовыя індэксы
100 00–200 00
Афіцыйны сайт
stockholm.se
(шведск.)(англ.)
Стакгольм на карце Швецыі
Стакгольм (Швецыя)
Стакгольм
Стакгольм (Швецыя)
Стакгольм

Шаблон:Вызн, сталіца і буйнейшы горад Швецыі, месца знаходжання шведскага ўрада, парламента і манаршай рэзідэнцыі. У горадзе пражывае каля 22% насельніцтва краіны. Стакгольм дае да 28% ВУП Швецыі. Заснаваны каля 1250, Стакгольм здаўна выступае адным з галоўных культурных, палітычных і эканамічных цэнтраў Швецыі. Гістарычна выгодным аказалася геаграфічнае размяшчэнне горада на 14 астравах на паўднёва-ўсходнім узбярэжжы Швецыі. Стакгольм адносяць да глабальных гарадоў за яго значэнне для сусветнай прамысловасці, гандлю, камунікацый і культуры. Выдатная архітэктура горада і здаровае навакольнае асяроддзе далі падставу называць яго Венецыяй Поўначы. Стакгольм — другі пасля Капенгагена горад Скандынавіі па колькасці наведвальнікаў (каля 1 млн. турыстаў штогод).

Клімат

Стакгольм мае вільготны кантынентальны клімат. З-за высокай паўночнай шыраты, дзённае святло прысутнічае ў горадзе больш чым 18 гадзін, у суткі, у разгар лета і толькі прыблізна 6 гадзін у канцы снежня. Нягледзячы на месцазнаходжанне, Стакгольм мае адносна ўмераныя тэмпературы і нашмат цяплейшае і больш сонечнае надвор'е на працягу года, чым большасць іншых горадоў у падобнай шыраце, галоўным чынам з-за ўплывы Гальфстрыму. Горад валодае 1 981 гадзінай святла штогод.

Тэмпература ў летні перыят прыблізная да +20°C - +22°C. Зімы халодныя з сярэднімі тэмпературамі ў межах ад -5°C да 1°C, рэдка паніжаюцца ніжэй -10 °C .

Самая высокая тэмпература, калі-небудзь зарэгістраваная ў Стакгольме +34.4°C; самая нізкая -28.3°С.

Гісторыя

Самае ранняе згадванне аб Стакгольме датуецца 1252 г., калі шахты ў Бергслагене зрабілі гэтае месца важным участкам у жалезным гандлі. Першая частка назвы (stock) азначае паселішча, або гэта можа быць звязана са старым нямецкім словам (Stock), што азначае ўмацаванне, у той час як другая частка назвы (holm) азначае астравок. Горад, мяркуецца, быў заснаваны Ярлом Біргерам, каб абараніць Швецыю ад марскога ўварвання замежных флатоў і спыніць рабаванне гарадоў, тыпу Сігтуна, што на возеры возеры Vеларэн.

Ядро Стакгольму, існы Стары Горад быў заснаваны на цэнтральным воставе побач з Хельгеандсхольменам паміж 1300 і 1500 гг. Горад першапачаткова падвысіўся да выбітнага становішча ў выніку Балтыйскага гандлю Ганзейскага саюза. Стакгольм, у гэты час, развіваў моцныя эканамічныя і культурныя сувязі з Любекам, Гамбургам, Гданьскам, Талінам і Рыгай. Паміж 1296 і 1478 гг. Стакгольмскі Муніцыпалітэт быў складзены з 24 членаў, паловай якіх былі прадстаўнікі Ганзейскага саюза.

Стратэгічная і эканамічная важнасць горада зрабіла Стакгольм важным фактарам у адносінах паміж дацкімі каралямі Кальмарскага Саюза і шведскага нацыянальнага руху ў 15 стагоддзі. Дацкі кароль Хрысціян II быў у стане ўвайсці ў горад у 1520 г. 8 лістапада 1520 г., адбылося масавае выступленне гаражан, названае Стакгольмскім кровапраліццем. Гэтая разня вяла да наступных паўстань, якія ў канчатковым ліку прывялі да парыву Кальмарскага саюза. З уступам на сталец Густава Вазы ў 1523 г. і ўстановы каралеўскай улады, насельніцтва Стакгольму пачало расці, дасягнуўшы дзесяць тысяч чалавек у 1600 г.

За 17 стагоддзе Швецыя ператварылася ў адну з мацнейшых еўрапейскіх краін, што вельмі моцна спрыяла ў развіцці Стакгольму. Ад 1610 г. да 1680 г., насельніцтва памножылася шасціразова. У 1634 г., Стакгольм стаў афіцыйнай сталіцай швецкага каралеўства. Таксама былі створаныя так званыя правілы гандлю, што дало Стакгольму істотную манаполію ў гандлі, паміж замежнымі гандлярамі і іншымі швецкімі і скандынаўскімі тэрыторыямі.

У 1710 г. Чорная смерць дасягнула Стакгольму. З канца Вялікай Паўночнай вайны горад знаходзіўся ў застоі. Прырост насельніцтва спыніўся і запаволіўся эканамічны рост. Аднак, Стакгольм выстаяў як палітычны цэнтр Швецыі і працягваў культурна развівацца пры Густаве III. Каралеўская опера - добры архітэктурны прыклад гэтай эры.

Да другой паловы 19 стагоддзя, Стакгольм аднавіў вядучую эканамічную ролю. З'явіліся новыя галіны прамысловасці, горад ператварыўся ў важны гандалёвы цэнтр. У гэты час насельніцтва расло дадатна, галоўным чынам праз іміграцыю. У канцы стагоддзя, менш чым 40 % жыхароў былі стакгольцамі. Будаўніцтва пачалося па-за гарадскімі межамі. У 19 стагоддзі ў горадзе адкрылася мноства навуковых інстытутаў.

На працягу апошняй паловы 20 стагоддзя, Стакгольм стаў сучасным, тэхналагічна-перадавым і этнічна разнастайным горадам. Шмат гістарычных будынкаў былі перабудаваныя, уключаючы ўвесь гістарычны раён Клары і замененыя сучаснай архітэктурай.

Горад працягвае пашырацца, узнікаюць новыя раёны, тыпу Рынкебі і Тэнста, некаторыя з высокімі прапорцыямі імігрантаў.

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва Стакгольма прыблізна складае 21 % ад поўнага шведскага насельніцтва. Плошча, а адпаведна і насельніцтва горада змянялася на працягу часоў. У 19 стагоддзі, Стакгольм у асноўным складаўся з вобласці, сёння вядомай як Цэнтр горада, прыкладна 35 км² або 1/5 бягучай муніцыпальнай плошчы. У наступныя дзесяцігоддзі некалькі іншых абласцей былі ўключаныя ў склад горада. Муніцыпальная мяжа была ўсталявана ў 1971 г.

У 2004 г. насельніцтва горада склала 765 044 тыс. чал., з якіх 370 482 мужчын і 394 562 жанчын. Сярэдні узрост - 39.8 гадоў; 40.5 % насельніцтва - прыпадае на ўзрост паміж 20 і 44 гадамі. 211 115 чал., або 27.5 % насельніцтва, жанатыя, 85 373 чал., або 11,1% насельніцтва, разведзеныя.

Прыкладна 37,5% насельніцтва горада складаюць імігранты альбо асобы нешведскага паходжання. імігранты складаюць значную частку насельніцтва некаторых прыгарадаў. Некаторыя з моў, на якіх гавораць у Стакгольме, акрамя шведскай, фінскай і англійскай — баснійская, арабская, турэцкая, курдская, фарсі, іспанская, сербска-харвацкая.

Эканоміка

Велізарная большасць стакгольмцаў працуе ў сферы паслуг, якая складае прыкладна 85 % працоўных месцаў у горадзе. Амаль поўная адсутнасць цяжкай прамысловасці робіць горад адной з самых чыстых сталіц у свеце. На пачатку 21 ст. з'явіўся істотны лік працоўных месцаў, створаных вялікімі кампаніямі (IBM, Ericsson, і Electrolux і г. д.), якія працуюць у сферы высокай тэхналогіі. Галоўны цэнтр IT размешчаны ў паўночным Стакгольме.

Стакгольм - шведскі фінансавы цэнтр. Галоўныя шведскія банкі, тыпу Swedbank, Handelsbanken і Skandinaviska Enskilda Banken знаходзяцца ў Стакгольме, як і галоўныя страхавыя кампаніі Skandia і Trygg-Hansa. Стакгольм таксама з'яўляецца радзімай шведскай фондавай біржы - Стакгольмская Фондавая біржа (Stockholmsborsen). Нарэшце, прыблізна 45 % ад усяго ліку шведскіх кампаній размешчаныя ў Стакгольме.

Транспарт

Стакгольм мае развітую транспартную сістэму, якая ўключае ў сябе стакгольмскі метрапалітэн (Tunnelbana), стакгольмскі трамвай, дзве гарадскія чыгуначныя сеткі (Roslagsbanan і Saltsjöbanan), прыгарадную чыгуначную сетку, вялікую колькасць аўтобусных маршрутаў, лінію ўнутрыгарадскога воднага транспарту (Djurgårdsfärjan).

Стакгольм — месца злучэння еўрапейскіх аўтадарог E4, E18 і E20.

Рэгулярная паромная пераправа злучае Стакгольм з Хельсінкі і Турку ў Фінляндыі, Талінам у Эстоніі, Рыгай у Латвіі і з Аландскімі астравамі.

Міжнародны аэрапорт Стакгольм-Арланда з'яўляеццаа буйнейшым аэрапортам Швецыі і абслугоўвае каля 18 млн. пасажыраў у год. Аэрапорт служыць хабам для «Скандынаўскіх авіяліній».

Культура

Стакгольм з'яўляецца горадам з актыўным культурным жыццём, як шведская сталіца, горад мае мноства нацыянальных культурных устаноў. У межах горада ёсць два будынка, якія належаць да Спадчыны ЮНЭСКА, гэта: Каралеўскі Палац і Лясны Могільнік.

У 1998 г. горад быў прызнаны еўрапейскай культурнай сталіцай.

Літаратура

Аўтары, звязаныя з Стакгольмам - паэт Карл Белман (1740–1795), раманіст і драматург Аўгуст Стрындберг (1849–1912) і раманіст Яльмар Сёдэрберг (1869–1941). Іншыя выбітныя аўтары: лаўрэат Нобелеўскай прэміі Эйвінд Юнсан (1900–1976) і папулярны паэт і кампазітар Эверт Таўбэ (1890–1976).

Тэатры

Сярод шматлікіх тэатраў Стакгольму, вылучыць можна наступныя Каралеўскі Драматычны Тэатр - адзін з найболей вядомых тэатраў Еўропы і Тэатр Каралеўскай шведскай Оперы, адчыненай у 1773 г.

Іншыя вядомыя тэатры - Стакгольмскі Гарадскі Тэатр, Народная Опера, Сучасны Тэатр Танца і Тэатр Оскара.

Музеі

Стакгольм займае адно з першых месц у свеце, па валоданню музеямі, у горадзе прыблізна 100 музеяў, наведванне якіх прыкладна складае мільён чалавек штогод. Самы вядомы нацыянальны музей - Nationalmuseum, з шведскім зборам мастацтва: 16 000 карцін і 30 000 аб'ектаў мастацкіх вырабаў. Пачатак збору ставіцца да часу праўлення караля Густава Вазы (16 ст.).

Спорт

Стакгольмская Арэна Зямны шар

Самымі папулярнымі спартыўнымі відамі спорту з'яўляюцца - футбол і хакей з шайбай. Тры самыя папулярных каманды - AIK, Djurgårdens IF і Hammarby IF.

У 1912 г. горад сустракаў Летнія Алімпійскія Гульні. Ад тых дзён захаваўся Алімпійскі стадыён, які з тых часоў прыняў шматлія спартыўныя падзеі і мерапрыемствы, асабліва па футболу і лёгкай атлетыкі. Іншыя галоўныя арэны - стадыён Расунда і Стакгольмская арэна «Зямны шар».

Кухня

У Стакгольме існуе звыш 1000 рэстаранаў, якія (у могім, дзякуючы іміграцыі) прадстаўляюць кухню ўсіх тыпаў з усіх куткоў свету: амерыканскі фаст-фуд, азіяцкую, італьянскую, турэцкую, французскую, грэчаскую, скандынаўскую, іспанскую і г.д. Па стане на 2009 Стакгольм меў дзевяць рэстаранаў, упамянутых у "Чырвоным гідзе «Мішлен», два з якіх мелі дзве зоркі («выдатная кухня, варта заехаць»).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

У Сеціве

Шаблон:Link GA

  1. Visby Franciscan chronicles