Лондан: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.5.5) (робат дадаў: ky:Лондон
Радок 158: Радок 158:


* [[Лонданскі заапарк]]
* [[Лонданскі заапарк]]

== У Сеціве ==

* [[ http://34mag.net/post/khakni-londan/ Гайд па клубах ад 34mag.net]] {{ref=be}}
* [[ http://34mag.net/post/where-london/ Падрабязная мапа Лондана на 34mag.net]] {{ref=be}}



{{Commons|London}}
{{Commons|London}}

Версія ад 23:54, 19 верасня 2011

Горад
Лондан
англ.: London
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Краіна
Каардынаты
Унутранае дзяленне
33 акругі
Мэр
Заснаваны
каля 47[2]
Ранейшыя назвы
Лондыніум, Люндэнбург
Плошча
1579 км²
Вышыня цэнтра
15 м, 11 м і 11 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
7 500 000 чалавек (2005)
Шчыльнасць
4697 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+44 20
Паштовыя індэксы
E, EC, N, NW, SE, SW, W, WC, BR, CM, CR, DA, EN, HA, IG, KT, RM, SM, TN, TW, UB і WD
Афіцыйны сайт
FIPS
UKH9
ISO
GB-LND
Лондан на карце Вялікабрытаніі ±
Лондан (Вялікабрытанія)
Лондан
Лондан (Англія)
Лондан

ЛОНДАН (англ.: London, лац.: Londinium), буйнейшы горад Англіі і Вялікабрытаніі, сталіца краіны. Па колькасці насельніцтва (8 млн. чалавек) займае 21-е месца ў свеце і 1-е ў Еўрапейскім саюзе.

Лондан адыгрывае вядучую ролю ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці Вялікабрытаніі. Разам з Нью-Йоркам і Токіо належыць да сусветных гарадоў першай катэгорыі.

Два цэнтральныя районы: Сіці (дзелавы цэнтр) і Вэстмінстэр (адміністрацыйны цэнтр).

У горадзе знаходзяцца чатыры аб'екты Сусветнай спадчыны: Лонданскі Таўэр, гістарычнае паселішча ў Грынвічы, Каралеўскі батанічны сад і частка Вэстмінстэра з Вэстмінстэрскім палацам, Вэстмінстэрскім абацтвам і царквой святой Маргарыты.

Насельніцтва

У выніку індустрыялізацыі насельніцтва Лондана імкліва расло ў 19-м — пачатку 20 стагоддзя. У гэты час Лондан стаў буйнейшым горадам свету і заставаўся ім да 1925, калі Нью-Йорк пераўзышоў яго па колькасці жыхароў. Піку насельніцтва горад дасягнуў у 1939, непасрэдна перад пачаткам Другой сусветнай вайны, — яно склала 8,6 млн. чалавек. На сёняшні дзень насельніцтва ў гарадской рысе дасягае 7,5 млн. чалавек, а насельніцтва агламерацыі ацэньваецца ў 12-14 млн. чалавек.

Па падліках 2006, 70% жыхароў Лондана — еўрапеоіды, каля 13% — выхадцы з Паўднёвай Азіі, 11% — негроіды, 1,5% — кітайцы. Па краінах паходжання: брытанцаў — 5,2 млн. чалавек, індыйцаў — 172 тыс., ірландцаў — 157 тыс., бенгальцаў — 84 тыс., ямайцаў — 80 тыс., нігерыйцаў — 69 тыс., пакістанцаў — 67 тыс., кенійцаў — 66 тыс. чалавек.

Пераважная большасць лонданцаў — 58% — хрысціяне, 15% — нерэлігійныя, 9% — мусульмане, 4% — індуісты.

Эканоміка

Лондан дае каля 20% ВУП Вялікабрытаніі (450 млрд. долараў, 2005), а лонданская агламерацыя — прыкладна 30% (670 млрд. долараў, 2005). Лондан — адзін з галоўных фінансавых цэнтраў свету і разам з Нью-Йоркам — адзін з важнейшых цэнтраў міжнародных фінансаў, у горадзе размяшчаюцца аддзяленні больш за 480 замежных банкаў (найбольшы паказчык сярод усіх гарадоў свету).

Звыш паловы са ста буйнейшых кампаній Вялікабрытаніі і больш за 100 з 500 вядучых кампаній Еўропы маюць штаб-кватэры ў цэнтральным Лондане.

Лондан штогод наведваюць 15 млн. турыстаў, што робіць яго другім (пасля Парыжа) сярод самых наведваемых гарадоў свету. Порт Лондана — другі па велічыні ў Вялікабрытаніі з грузаабаротам 53 млн. тон у год.

Транспарт

Чыгуначны транспарт

Лонданскі метрапалітэн — старэйшы (з 1863) і другі па працягласці ліній метрапалітэн свету. Сістэма налічвае 270 станцый і складаецца з некалькіх прыватных кампаній-аператараў. Метро Лондана штогод перавозіць 1 млрд пасажыраў.

Горад мае таксама шчыльную наземную сетку прыгарадных цягнікоў, асабліва ў сваёй паўднёвай частцы, дзе падземны чыгуначны транспарт адносна менш развіты.

З 2007 хуткі цягнік Eurostar звязвае Лондан з Лілем, Парыжам і Бруселем. Магчымасць дасягнуць гэтыя гарады за дзве гадзіны робіць Лондан бліжэйшым у транспартных адносінах да кантынентальнай Еўропы, чым да астатняй Вялікабрытаніі. Першы хуткасны цягнік унутры Вялікабрытаніі Лондан—Кент пачаў курсіраваць у 2009.

Лонданскі вакзал Ватэрлоа (англ.: Waterloo Station) — самы загружаны чыгуначны вакзал у Лондане і ва ўсёй Вялікабрытаніі.

Аўтамабільны транспарт

Чырвоныя двухпавярховыя аўтобусы — адзін з сімвалаў горада

Аўтобусная сетка Лондана — буйнейшая ў свеце: 8 тысяч аўтобусаў на 700 маршрутах, працуючы кругласутачна, перавозяць 6 млн пасажыраў у дзень. Чырвоныя двухпавярховыя аўтобусы «дабл-дэкеры» сталі адной з візітных картак транспарту горада, разам з чорнымі таксі «кэбамі» і «падземкай» (Tube).

Паветраны транспарт

Лондан — буйнейшы паветраны порт свету. Восем аэрапортаў маюць слова Лондан у сваёй назве. Аэрапорт «Хітроў» у заходняй частцы горада з'яўляецца самым вялікім міжнародным аэрапортам у свеце. У 2008 адкрыты яго пяты тэрмінал, распрацоўваецца праект шостага.

Адукацыя

Лондан — месца размяшчэння мноства універсітэтаў, у якіх навучаецца больш за 370 тысяч чалавек, у тым ліку дзесяткі тысяч замежных студэнтаў з амаль 160 краін. Універсітэты Лондана ўмоўна падзяляюцца на дзве групы: вышэйшыя навучальныя ўстановы, што фарміруюць Лонданскі універсітэт, і іншыя ВНУ, у тым ліку былыя палітэхнічныя інстытуты (якім пасля 1992 быў нададзены статус універсітэтаў).

Лонданскі універсітэт, у якім адначасова навучаецца звыш 125 тысяч чалавек, з'яўляецца буйнейшым універсітэтам Вялікабрытаніі і Еўропы. Ён складаецца з 19 коледжаў і 12 інстытутаў, у ліку якіх такія славутыя ўстановы як Кінгз коледж Лондан, Лонданская школа эканомікі і палітычных навук, Інстытут адукацыі, Школа ўсходніх і афрыканскіх даследванняў, Лонданская школа гігіены і трапічнай медыцыны.

Спорт

Лондаў быў месцам правядзення летніх Алімпійскіх гульняў 1908 і 1948. У ліпені 2005 яму было даверана правядзенне ў 2012 летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў.

Найбольш папулярны від спорта ў Лондане — футбол. У горадзе размяшчаюцца трынаццаць клубаў, пяць з якіх гуляюць у Прэм'ер-лізе: Arsenal, Chelsea, Fulham, Tottenham Hotspur і West Ham United.

Папулярнасцю карыстаюцца таксама рэгбі, крыкет, тэніс. Сярод штогадовых сусветнавядомых спаборніцтваў, што праводзяцца ў Лондане — тэнісны турнір ва Уімблдоне і веславанне па Тэмзе каманд Оксфарда і Кембрыджа.

Культура

Выбітныя мясціны

Трафальгарская плошча

Класічная музыка

Лонданскі сімфанічны аркестр, Лонданскі філарманічны аркестр, Каралеўскі філарманічны аркестр, Сімфанічны аркестр Бі-Бі-Сі — толькі частка той магутнай індустрыі выканання класічнай музыкі, якая базіруецца ў брытанскай сталіцы. Каралеўская опера і Каралеўскі балет размяшчаюцца ў Каралеўскім оперным тэатры ў Ковент-гардэн. Камерная музыка выконваецца ў Пёрсел-рум і Вігмар-хол.

Папулярная музыка

Лонданская рок-сцэна дала свету паміж іншымі Iron Maiden, The Clash, Led Zeppelin, The Sex Pistols, The Who, Pink Floyd, Queen, Blur, Coldplay, Radiohead, Oasis. Сярод сусветна вядомых лонданскіх музыкантаў і спевакоў іншых жанраў — Adele, Amy Winehouse (соўл), The Sugababes, Leona Lewis, Taio Cruz, Jay Sean (R&B) і інш.

Тэатры

Тры тузіны камерцыйных тэатраў Лондана сканцэнтраваны пераважна ў заходняй частцы горада. Сярод даціруемых дзяржавай — Нацыянальны тэатр, Каралеўская Шэкспіраўская кампанія, Глобус (сучасная рэканструкцыя славутага шэкспіраўскага тэатра), Тэатр каралеўскага двара, Олд Вік і Янг Вік.

Музеі

У больш як 240 музеях горада захоўваюцца шматлікія культурныя каштоўнасці, створаныя, купленыя ці нарабаваныя па свеце англічанамі за стагоддзі. Сярод найбольш значных — Брытанскі музей (выяўленчае мастацтва з усяго свету), Музей Вікторыі і Альберта (дэкаратыўна-прыкладное мастацтва), Нацыянальная галерэя (заходняе мастацтва), Музей натуральнай гісторыі (краязнаўчы), Музей навукі, Музей імперыялістычнай вайны (ваенны музей, экспазіцыя якога ахоплівае і больш познюю гісторыю, у тым ліку сучасныя ваенныя канфлікты), Нацыянальны марскі музей, Музей Лондана.

Начное жыццё

Пабы, клубу (накшталт Ministry of Sound), музычныя пляцоўкі (Shepherds Bush Empire, Brixton Academy і інш.) задаюць асаблівы рытм жыцця некалькіх пакаленняў лонданцаў і назіральнікаў з іншых куткоў свету. Начное жыццё іншых вялікіх гарадоў у розных кутках свету ў значнай ступені знаходзіцца пад лонданскім субкультурным уплывам.

Уплыў

Натхненне Лонданам заўважнае ў многіх гарадах свету, найбольш — у Мумбаі (Бамбеі), дзе інфраструктура і транспартная сістэма пабудаваны па лонданскім узоры. Шмат мумбайскіх вуліц носяць тыя ж назвы, што і вуліцы Лондана.

Панарама Лондана, выгляд з маста праз Тэмзу (2008)

Выдатныя асобы

Гл. таксама

У Сеціве


Шаблон:Link FA Шаблон:Link FA

  1. а б https://www.london.gov.uk/people/mayoral/sadiq-khan
  2. http://archaeologydataservice.ac.uk/archives/view/no1poultry_molas_2007