Джон Кункел Смол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Кункел Смол
англ.: John Kunkel Small
Дата нараджэння 31 студзеня 1869(1869-01-31)
Месца нараджэння Харысбург, Пенсільванія
Дата смерці 20 студзеня 1938(1938-01-20) (68 гадоў)
Месца смерці Манхэтэн
Грамадзянства ЗША
Род дзейнасці куратар, батанік, птэрыдолаг, брыёлаг
Навуковая сфера Батаніка
Месца працы Батанічны сад Нью-Ёрка
Вядомы як даследчык флоры ЗША
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Сістэматык жывой прыроды
John Kunkel Small на Віківідах
Старонка на Віківідах

Джон Кункел Смол (англ.: John Kunkel Small) (31 студзеня 1869, Харысбург, Пенсільванія — 20 студзеня 1938, Манхэтэн, ЗША) — батанік і таксонаміст з ЗША, які спецыялізаваўся на флоры сваёй краіны, асабліва Фларыды[1].

Смол з'яўляўся першым куратарам Музея Батанічнага саду Нью-Ёрка з 1898 па 1906 год, пасля чаго быў прызначаны дырэктарам, дзе працаваў да свайго сыходу на пенсію ў 1934 годзе. Смол быў піянерам у пытаннях аховы прыроды, доказам чаго была яго кніга From Eden to Sahara: Florida’s Tragedy, якая заахвоціла стварыць Нацыянальны парк Эверглейдс.

З 1927 па 1931 год ён працаваў з Томасам Алвам Эдысанам над вытворчасцю гумы з раслін, ажыццяўляючы палявую працу ў Фларыдзе, а скрыжоўванне ў лабараторыях Нью-Ёркскага Батанічнага саду.

Зноскі

Шаблон:Biologist-stub