Сікім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сікім
непальск.: सिक्किम, англ.: Sikkim
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 16 мая 1975
Кіраўнік Prem Singh Tamang[d]
Насельніцтва (2001)
540 493 (28-е месца)
Шчыльнасць 76,17 чал./км²
Плошча 7 096[1]
Сікім на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Код ISO 3166-2 IN-SK
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сікім (англ.: Sikkim), штат на паўночным усходзе Індыі ў перадгор'ях Гімалаяў, мяжуе з КНР, Бутанам і Непалам, а таксама са штатам Заходняя Бенгалія. Займае 27-е месца сярод штатаў па плошчы (7 096 км2) і 28-е па насельніцтву (0,5 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Гангток.

Геаграфія

Большая частка тэрыторыі пакрытая пагоркамі і гарамі і непрыдатная для сельскай гаспадаркі, частка схілаў выкарыстоўваецца для тэрасавага земляробства. Каля адной трэці плошчы штата пакрыта лясамі. Сікім — адзін з нямногіх штатаў Індыі, дзе рэгулярна ідуць дажджы.

Эканоміка

Эканоміка штата пераважна аграрная, заснаваная на традыцыйных метадах земляробства. Па прычыне горнага рэльефу і неразвітой інфраструктуры ў штаце няма буйной прамысловасці. Вядзецца здабыча карысных выкапняў. Хутка развіваюцца турызм і іншыя галіны сферы паслуг (у т.л. азартныя гульні).

Насельніцтва

Большасць жыхароў Сікіма — патомкі непальцаў, якія перасяліліся сюды ў 18-19 стст., яны гавораць на непальскай мове індаеўрапейскай моўнай сям'і. Карэннае насельніцтва Сікіма — бхутыя, што перасяліліся сюды з Тыбета ў 14 ст., і лепча, якія жылі на гэтай тэрыторыі з дагістарычных часоў, — гавораць на мовах сіна-тыбецкай сям'і.

60% насельніцтва вызнае індуізм, 30% — будызм, 7% — хрысціянства.

Зноскі

  1. Physical Feature and Ecosystem (англ.). The Department of Information and Public Relations (23 красавіка 2003). Праверана 9 сакавіка 2010.

У Сеціве