Афінскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі
грэч. Εθνιικό και Καποδιστραιακό Πανεπισήμιο Αθηνώι
Арыгінальная назва грэч. Εθνιικό και Καποδιστραιακό Πανεπισήμιο Αθηνώι
Міжнародная назва National and kapodistrian University of Athens
Заснаваны 3 мая 1837[1]
Тып дзяржаўны
Рэктар Тэадорыс Пелегрыніс[2][3]
Студэнты >50 000
Размяшчэнне Афіны, Грэцыя
Юрыдычны адрас Афіны, вуліца Панепістрыму (Універсітэтская), 30
Сайт www.uoa.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Афінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі (грэч. Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών), часта называецца проста Афінскі ўніверсітэт — старэйшы з універсітэтаў Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер з'яўляецца другой па велічыні вышэйшай навучальнай установай пасля Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.

Гісторыя

Афінскі ўніверсітэт быў заснаваны 3 мая 1837 года і размешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым універсітэтам не толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходне-міжземнаморскім рэгіёне і меў 4 факультэта: тэалогіі, права, медыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафесара.

Перад тым, як універсітэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзідэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыі, ён быў вядомы пад імем Отана - па імені першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 года заняткі былі перанесены ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудавання выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Хансэн - вядомы таксама як аўтар Афінскай трылогіі, якую акрамя ўніверсітэта складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.

Адна з асноўных змен у структуры ўніверсітэта адбылась у 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты: уластна мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў кафедры матэматыкі і фізікі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створана кафедра хіміі, а школа фармацыі была пераіменавана ў кафедру фармацыі.

У перыяд паміж 1895 і 1911 гг. універсітэт штгод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны колькасць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, з'явілась неабходнасць увесці ўступныя экзамены, і пачынаючы з 19271928 навучальнага года экзамены былі ўведзены на ўсіх факультэтах. З 1954 года па просьбе ўніверсітэта колькасць студэнтаў вызначалась квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.

Структура ўніверсітэта

Інстытут тэалогіі

  • Факультэт тэалогіі
  • Факультэт сацыяльнай тэалогіі

Інстытут філасофіі

  • Факультэт філасофіі, педагогікі і псіхалогіі
  • Факультэт гісторыі і археалогіі
  • Факультэт філалогіі
  • Факультэт англійскай філалогіі
  • Факультэт французскай філалогіі
  • Факультэт нямецкай філалогіі
  • Факультэт італа-іспанскай філалогіі
  • Факультэт турэцкай філалогіі
  • Факультэт тэатральных мастацтваў
  • Факультэт музычных мастацтваў
  • Факультэт славянскай філалогіі

Медыцынскі інстытут

  • Медыцынскі факультэт
  • Стамататалагічны факультэт
  • Фармацэўтычны факультэт
  • Факультэт сястрынскай справы
Будынак інстытута права, вядомы як Номікі (грэч. Νόμική Σχολή)

Інстытут права, эканомікі і палітычных навук

  • Факультэт права
  • Факультэт эканамічных навук
  • Факультэт палітычных навук і дзяржаўнага кіравання

Інтытут натуральных навук

  • Факультэт фізікі
  • Факультэт біялогіі
  • Факультэт геалогіі
  • Факультэт хіміі
  • Факултэт матэматыкі
  • Факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацый

Незалежныя факультэты[4]

  • Факультэт фізвыхавання
  • Факультэт пачатковай адукацыі
  • Факультэт камунікацый і мас-медыя
  • Факультэт філасофіі і гісторыі навукі

Вучоныя

Вядомыя выпускнікі

Мецэнаты

Зноскі

  1. history and Perspectives. uoa.gr. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012.
  2. Νέοος πρύτανος ο Θ. Πελεγρίνης(нявызн.). eleftherotypia (10 чэрвеня 2010).
  3. rectoe & Vice Rectors. uoa.gr. Архівавана з першакрыніцы 201-07-12.
  4. Independent Faculties. uoa.gr.

Спасылкі