Георг Гейм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг Гейм
Georg Heym
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1887(1887-10-30)
Месца нараджэння Хіршберг, Германія
Дата смерці 16 студзеня 1912(1912-01-16) (24 гады)
Месца смерці Берлін, Германія
Пахаванне
Грамадзянства  Германская імперыя
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці Паэт, празаік, драматург
Гады творчасці 18981912
Кірунак Ранні экспрэсіянізм
Мова твораў нямецкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Георг Гейм (ням.: Georg Heym; 30 кастрычніка 1887, Гіршберг, Ніжняя Сілезія — 16 студзеня 1912, Берлін) — нямецкі пісьменнік, паэт і драматург. Разам з Эрнстам Штадлерам і Георгам Траклем з'яўляецца ключавой постаццю ранняга экспрэсіянізму.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і юрыста Германа Гейма. Вывучаў права ў Вюрцбургу і Берлінскім універсітэце імя Гумбальта. Некаторы час хацеў стаць ваенным і спрабаваў уступіць у Эльзаскі пяхотны полк, але дазвол прыйшоў толькі пасля смерці паэта. Разам з паэтам Эрнстам Бальке патануў на рацэ Хафель, катаючыся на каньках.

Творчасць

Пачаў пісаць з 12 гадоў (навелы, драмы). Пры жыцці паэта быў выдадзены толькі адзін яго паэтычны зборнік пад назваю «Вечны дзень» (1911). Два наступныя паэтычныя зборнікі — «Umbra Vitae» (падрыхтаваны Геймам) і «Нябесная трагедыя» — былі выдадзеныя пасмяротна, як і зборнік навел «Злодзей». У 1933 годзе кнігі Гейма як прыналежныя да «дэгенератыўнага мастацтва» — экспрэсіянізму — гарэлі на вогнішчы разам з многімі іншымі. Поўны збор твораў Гейма быў выдадзены ў 1960-х гадах.

Зноскі

  1. Find a Grave — 1996.

Спасылкі

Шаблон:Стаб

Шаблон:Экспрэсіянізм