Джон Уэслі Паўэл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джон Уэслі Паўэл
John Wesley Powell
Дата нараджэння 24 сакавіка 1834(1834-03-24)
Месца нараджэння Маўнт-Морыс, штат Нью-Ёрк
Дата смерці 23 верасня 1902(1902-09-23) (68 гадоў)
Месца смерці Бруклін, штат Мэн
Месца пахавання
Грамадзянства ЗША
Жонка Emma Dean Powell[d][1]
Дзеці Mary Dean Powell[d]
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, мовазнавец, ваенны, геолаг, батанік, географ, пісьменнік
Навуковая сфера Геаграфія
Месца працы Геалагічная служба ЗША, Бюро амерыканскай этналогіі Смітсанаўскага інстытута
Альма-матар Каледж Ілінойс
Вядомы як даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джон Уэслі Паўэл (англ.: John Wesley Powell; 24 сакавіка 183423 верасня 1902) — амерыканскі географ, геолаг і этнолаг, даследчык ракі Каларада і Вялікага каньёна.

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Маўнт-Морыс, штат Нью-Ёрк у сям'і англійскага эмігранта. Юнацкія гады правёў у Ілінойсе, дзе атрымаў класічную адукацыю. З дзяцінства цікавіўся геаграфіяй і батанікай, вандраваў на лодцы па рэках Ілінойс, Агая, Місісіпі.

У 1861 г. паступіў на службу саюзнай арміі ў якасці афіцэра артылерыі. Быў паранены, пазбаўлены правай рукі ніжэй за локаць, але вярнуўся ў армію і скончыў грамадзянскую вайну ў званні маёра. У 1865 г. заняў пасаду прафесара геалогіі ў каледжы Ілінойс, курыраваў мясцовы музей.

У 1867 - 1869 гг. і 1871 - 1872 гг. арганізоўваў і ўзначальваў навуковыя экспедыцыі ў раён Скалістых гор, даследваў і апісаў раку Каларада і Вялікі Каньён.

У 1880 - 1894 гг. узначальваў Геалагічную службу ЗША. Пад уплывам Л. Г. Моргана зацікавіўся навуковымі даследаваннямі жыцця індзейцаў, стаў першым дырэктарам Бюро амерыканскай этналогіі Смітсанаўскага інстытута. Увёў у навуковы зварот тэрмін "акультурацыя" як псіхалагічныя змены пад уздзеяннем вонкавага культурнага ўплыву.

Пасля смерці пахаваны на Арлінгтонскіх Нацыянальных могілках.

Памяць

У гонар Джона Уэслі Паўэла названы мінерал паўэліт, шэраг навуковых і навучальных устаноў у штатах Вірджынія, Каларада і Арызона, вадасховішча на рацэ Каларада, пік у Скалістых гарах.

Зноскі

Спасылкі