Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГДМУ) | |
---|---|
| |
Міжнародная назва | Gomel State Medical University |
Заснаваны | 1990 |
Рэктар | Анатоль Мікалаевіч Лызікаў |
Студэнты | 3930 |
Выкладчыкаў | 276 |
Размяшчэнне | Гомель |
Юрыдычны адрас | 246000, Беларусь, Гомельская вобл., г. Гомель, вул. Лангэ, 5 |
Сайт | gsmu.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (ГДМУ) — вышэйшая навучальная ўстанова (універсітэт) г. Гомеля. Установа забяспечвае падрыхтоўку спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па медыцынскіх спецыяльнасцях. Знаходзіцца ў пераважным падначаленні двух міністэрстваў: Міністэрства адукацыі і Міністэрства аховы здароўя.
Гісторыя
Пачаў сваё існаванне 1 лістапада 1990 ў адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў БССР ад 1990/11/14 № 284 і загадам Міністра аховы здароўя БССР ад 1990/11/20 № 188. Стварэнне ВНУ было абумоўлена вострай патрэбай у медыцынскіх кадрах у Гомельскай і Магілёўскай абласцях, пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама неабходнасцю правядзення навуковых даследаванняў па вывучэнню медыцынскіх наступстваў Чарнобыльскай катастрофы і пошуку шляхоў іх пераадолення. Першым рэктарам інстытута стаў доктар медыцынскіх навук, прафесар Ю. І. Бандажэўскі.
За час існавання ўніверсітэта створаны высокапрафесійны калектыў, здольны ажыццяўляць падрыхтоўку ўрачэбных кадраў на належным узроўні, праводзіць навуковыя даследаванні, аказваць лячэбна-кансультатыўную дапамогу насельніцтву.
У 2003 годзе Гомельскі дзяржаўны медыцынскі інстытут прайшоў акрэдытацыю ў Рэспубліцы Беларусь на адпаведнасць тыпу ўніверсітэт. ВНУ акрэдытаваны па ўсіх спецыяльнасцях падрыхтоўкі кадраў з вышэйшай адукацыяй. У 2008 годзе ўніверсітэт прайшоў дзяржаўную акрэдытацыю спецыяльнасцяў, прафесій і атэстацыю.
Клінічная база — адна з лепшых у Рэспубліцы Беларусь, дзе прымяняюцца самыя сучасныя медыцынскія тэхналогіі па дыягностыцы і лячэнні эндакрыналагічных, кардыялагічных, імуналагічных, гематалагічных, афтальмалагічных, анкалагічных захворванняў;
Кіраўнікі ўніверсітэта
- З 1990 па 1999 гг. д.м.н., прафесар Юрый Іванавіч Бандажэўскі;
- З 1999 па 2007 год д.м.н., прафесар Жаваранак Сяргей Уладзіміравіч;
- З 2007 года і па цяперашні час д.м.н., прафесар Анатоль Мікалаевіч Лызікаў.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт