Ахім фон Арнім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 16:57, 4 студзеня 2018, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (→‎Творчасць: вікіфікацыя з дапамогай AWB)
Ахім фон Арнім
Achim von Arnim
Arnim_Signature.gif
Arnim_Signature.gif
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Карл Іаахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім
Дата нараджэння 26 студзеня 1781(1781-01-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 студзеня 1831(1831-01-21)[1][2][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства Прусія
Жонка Беціна фон Арнім
Дзеці Gisela von Arnim[d], Maximiliane von Oriola[d] і Armgart von Arnim[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, празаік, драматург
Кірунак гейдэльбергскі рамантызм
Мова твораў нямецкая
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл Іаахім Фрыдрых Людвіг фон А́рнім (ням.: Carl Joachim Friedrich Ludwig von Arnim; 26 студзеня 1781, Берлін21 студзеня 1831, замак Віперсдорф, раён Ютэрборг) — нямецкі пісьменнік, асноўны прадстаўнік (разам з сваім сябрам Клеменса Брэнтана) гейдэльбергскага рамантызму. Яго жонка Беціна (сястра Брэнтана) таксама была пісьменніцай.

Біяграфія

Людвіг Ахім фон Арнім нарадзіўся ў дваранскай сям'і камергера прускага каралеўскага двара і быў прадстаўніком буйнога юнкерства. Дзяцінства Ахіма прайшло ў сямейным палацы ў цэнтры Берліна.

Усё свае жыццё Людвіг прысвяціў збіранні народнай творчасці — песень, басняў, прымавак.

У 18061808 гадах Арнім у суаўтарстве з Клеменсам Брэнтана выдае зборнік народнай творчасці пад назвай «Чароўны рог хлопчыка».

У 1811 годзе фон Арнім пабіраецца шлюбам з сястрой свайго блізкага член Беціне Брэнтана. Беціна фон Арнім стала яго адданым паплечнікам у справе збірання фальклору.

Другую палову свайго жыцця пісьменнік правёў часткова ў Берліне, часткова ва ўласным маёнтку Віперсдорф, дзе сышоў з жыцця ў 1831 годзе.

Творчасць

Аўтар раманаў «Галеча, багацце, злачынства і адкупленне графіні Далёрэс» (1810), «Захавальнікі кароны» (1817, другая частка пасмяротна — 1854), аповесцяў «Ізабела Егіпецкая, першае каханне імператара Карла V» (1812), «Рафаэль і яго суседкі» (1822, апублікаваная ў 1824) і іншых, навел «Апантаны інвалід у фортэ Ратона» (1818) і іншых.

Разам з Брэнтана склаў анталогію народных песень «Чароўны рог хлопчыка» («Des Knaben Wunderhorn») у трох тамах (18051808), якая аказала значны ўплыў на развіццё нямецкай лірыкі XIX стагоддзя[3]. Таксама дапамагае братам Грым у першым выданні іх казак (1814).

Арнім уводзіць фантастыку ў гістарычную навелу («Ізабела Егіпецкая», дзе дзейнічаюць альраўн і голем), якая спалучаецца з дакладнымі гістарычнымі дэталямі.

Зноскі

  1. а б Achim von Arnim // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Achim von Arnim // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. М. Рудницкий. Комментарии. — Избранная проза немецких романтиков. В 2-х томах. Т. 2. Пер. с нем. Сост. А. Дмитриева. Москва: Художественная литература, 1979. — С. 416.

Шаблон:Стаб