Таццяна Васільеўна Бірыч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 06:47, 3 ліпеня 2018, аўтар VladimirZhV (размовы | уклад) (вікіфікацыя, афармленне, літаратура)
Таццяна Васільеўна Бірыч
Дата нараджэння 10 студзеня 1905(1905-01-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 лютага 1993(1993-02-26) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Тамара Андрэеўна Бірыч
Род дзейнасці вучоная, афтальмолаг, выкладчыца ўніверсітэта
Навуковая сфера афтальмалогія
Месца працы Мінскі медыцынскі інстытут
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне член-карэспандэнт НАНБ, прафесар
Альма-матар БДУ
Партыя
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Таццяна Васільеўна Бі́рыч (10 студзеня 1905, в. Лошніца, Барысаўскі раён — 26 лютага 1993) — беларускі савецкі афтальмолаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1972), доктар медыцынскіх навук, прафесар (1948). Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1944), заслужаны ўрач БССР (1948)[2]. Дачка Таццяны Васільеўны Тамара Бірыч таксама была вядомым афтальмолагам[3].

Біяграфія

Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт ў 1928 годзе. З 1939 г. дацэнт кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута, з 1941 г. дацэнт медыцынскага інстытута ў Саратаве, кансультант, начальнік аддзялення хвароб вачэй эвакашпіталю. З 1945 г. загадчык кафедры хвароб вачэй Мінскага медыцынскага інстытута. Галоўны афтальмолаг рэспублікі, старшыня Навуковага таварыства афтальмолагаў БССР. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1963—1967[2] гг.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы ў галіне аксігенатэрапіі  (руск.) хвароб вачэй, лячэння сухотаў і апёкаў вачэй, выдалення катаракты з дапамогай нізкіх тэмператур (першая ў СССР[4]), вывучэння кровазліцця ў сятчатку ў нованароджаных пры нармальных і паталагічных родах[2][5].

Упершыню ў Савецкім Саюзе (1961) ужыла метад крыяхірургіі пры захворваннях вачэй[5].

Навуковыя працы

Аўтар больш за 230 навуковых прац, у тым ліку 4 манаграфій[5]:

  • Оксигенотерапия в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1972.
  • Изменение глазного дна у новорожденных при нормальных и патологических родах. Мн.: Беларусь, 1975 (совм. с В. Н. Перетицкой).
  • Ожоги глаз. Мн.: Беларусь, 1979.
  • Применение низких температур в офтальмологии. Мн.: Беларусь, 1984.

Узнагароды

Узнагароджана ордэнамі Леніна (1974), Працоўнага Чырвонага Сцяга (1949, 1960), медалямі. Ганаровы грамадзянін горада Мінска (1987)[5].

Зноскі

Літаратура

  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 117. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Татьяна Васильевна Бирич: к 70-летию со дня рождения // Здравоохранение Белоруссии. 1975. № 1.
  • Татьяна Васильевна Бирич (К 100-летию со дня рождения (1905—1993 гг.) // Белорусский медицинский журнал. 2005. № 1(11).
  • Доктор медицинских наук, профессор Т. В. Бирич: биобиблиогр. указ. Минск: БГМУ, 2005.

Спасылкі