Белгаан (горад)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Горад
Белгаан
англ.: Belgaum
кан.: ಬೆಳಗಾವಿ
Краіна
Штат
Акруга
Каардынаты
Плошча
  • 94 км²
Вышыня цэнтра
750 м
Насельніцтва
399 600 чалавек (2001)
Часавы пояс
Тэлефонны код
831
Паштовыя індэксы
590001, 590003, 590005, 590009, 590010, 590016
Аўтамабільны код
KA-22
Афіцыйны сайт
belgaumcity.gov.in (англ.)
Белгаан на карце Індыі
Белгаан (горад) (Індыя)
Белгаан (горад)

Белга́ан, або Белга́ўм (англ.: Belgaum) — горад на поўдні Індыі, у штаце Карнатака. Адміністрацыйны цэнтр акругі Белгаўм. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 750 метраў. Вузел чыгунак і аўтадарог, маецца аэрапорт. Гандлёва-транспартны цэнтр у буйным баваўнаводчым раёне Дэкана. У горадзе размешчаны баваўняныя, харчовыя (ачыстка рысу, алейная і інш.), хімічныя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Выплаўка алюмінію. Саматужная вытворчасць адзення, скураных вырабаў, запалак.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле звестак усеіндыйскага перапісу 2001 года, у горадзе пражывала 399 600 чалавек, з якіх мужчыны складалі 51 %, жанчыны — адпаведна 49 %. Узровень пісьменнасці сталага насельніцтва складаў 78 % (пры агульнаіндыйскім паказчыку 59,5 %). Узровень пісьменнасці сярод мужчын складаў 84 %, сярод жанчын — 72 %. 11 % насельніцтва было маладзей за 6 гадоў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]