Касцюковіцкі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 18:11, 11 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, катэгорыі)
Касцюковіцкі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Магілёўская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Касцюковічы
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Кіраўнік Аляксандр Вячаслававіч Гарбачэўскі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 73,39 %, руская 26,02 %
Размаўляюць дома: беларуская 32,03 %, руская 67,46 %[2]
Насельніцтва (2009)
26 410 чал.[2] (8-е месца)
Шчыльнасць 17,68 чал./км² (9-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 91,57 %,
рускія — 6,75 %,
украінцы — 1,19 %,
іншыя — 0,49 %[2]
Плошча 1 493,84[3]
(7-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
183 м[4]
Касцюковіцкі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касцюковіцкі раён — адміністрацыйная адзінка на ўсходзе Магілёўскай вобласці, мяжуе з Хоцімскім, Клімавіцкім, Краснапольскім раёнам Магілёўскай вобласці, з Суражскім, Гардзееўскім, Краснагорскім раёнамі Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Касцюковічы.

Геаграфія

Плошча 1500 км². Тэрыторыя раёна размешчана на паўднёвым усходзе Аршанска-Магілёўскай раўніны. Паверхня хвалістая. Пераважаюць вышыні 160—180 м, вышэйшы пункт 190,6 м (на поўнач ад вёскі Пралетарскай). Карысныя выкапні: цэментная сыравіна (мел і мергель; Камунарскае радовішча мергеля), цагляная сыравіна, будаўнічыя пяскі, жвір, торф.

Глебы сельскагаспадарчых угоддзяў дзярнова-падзолістыя, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя, тарфяна-балотныя і інш. Пад лясамі (сасновыя, бярозавыя, яловыя, дубовыя) 43 % тэрыторыі раёна; пад балотамі — 1 %. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 45 % тэрыторыі раёна.

Асноўныя рэкі — Беседзь з прытокамі Сураў, ЖадунькаКрупянкай і Крупняй), Дзеражня, Алешня, Чарняўка, Трасцянка, ЗубрГрэбляй), Машоўка, Свінка.

Гісторыя

Раён утвораны 17 ліпеня 1924 г. У 1940 годзе ў раёне працавалі 4 МТС, 21 паштова-тэлеграфная станцыя, 11 ашчадных кас, гасцініца, 117 гандлёвых кропак, у тым ліку 98 крам, 8 прадпрыемстваў грамадскага харчавання, 100 агульнаадукацыйных школ, у якіх навучалася каля 15 тысяч вучняў, 57 клубных устаноў , 25 хат-чытальняў, 2 бальніцы на 106 ложкаў, 8 амбулаторый, 13 ФАПаў.

У гады Вялікай Айчыннай вайны Касцюкоўшчыне стала партызанскім краем. У лясах дыслацыравалася 4 партызанскія брыгады і 6 атрадаў. Нацыстамі было расстраляна, спалена і павешана 846 чалавек, 917 адпраўлена на катаргу, спалена 17 населеных пунктаў, разбураныя ўсе прамысловыя прадпрыемствы, калгасы, знішчаныя 58 школьных будынкаў, 12 медыцынскіх устаноў. Лёс Хатыні падзялілі вёскі Пань-Буда, Саматэвічы, Баравая.

У 1786 годзе расійскі генерал-маёр А. К. Меер падрыхтаваў «Апісанне Крычаўскага графства, або былога староства», дзе апісаў прыроду, побыт і культуру жыхароў сучасных Крычаўскага, Клімавіцкага , Хоцімскага, Касцюковіцкага і Краснапольскага раёнаў Беларусі. Рукапіс захоўваецца ў Казанскім універсітэце. Апублікавана са скарачэннямі Е. Р. Раманавым у «Магілёўскай даўніны», 1901, вып. 2.

Насельніцтва

Насельніцтва (на 01.01.2007 г.) складае 26,8 тыс.чалавек; гарадскога — 15,3 тыс. чалавек, сельскага — 11,5 тыс.чалавек. Асноўнае насельніцтва — беларусы (89,4 %), жывуць таксама рускія (8,3 %), украінцы (1,6 %) і іншыя (0,7 %). Усяго акрамя Касцюковічаў налічваецца 143 сельскіх населеных пунктаў. У раёне знаходзяцца сельсаветы Баранькаўскі, Беладуброўскі, Бялынкавічскі, Дзямідавічскі, Забычаньскі, Пралетарскі, Селецкі (цэнтр — вёска Сялецкае).

Транспарт

Праз раён праходзяць чыгунка Орша — Унеча, аўтамабільныя дарогі на Клімавічы, Краснаполле, Хоцімск, Чэрыкаў, Сураж, а таксама нафтаправод Унеча — Полацк (частка нафтаправода «Дружба»).

Памятныя мясціны

Вядомыя асобы

Аркадзь Куляшоў

Зноскі

Літаратура

Спасылкі