Веткаўскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:03, 13 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, катэгорыі)
Веткаўскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр г. Ветка
Кіраўнік Павел Аляксандравіч Сілівончык[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 60,31 %, руская 38,5 %
Размаўляюць дома: беларуская 33,25 %, руская 65,45 %[2]
Насельніцтва (2009)
18 766 чал.[2] (14-е месца)
Шчыльнасць 12,04 чал./км² (15-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 88,79 %,
рускія — 8,5 %,
украінцы — 1,53 %,
іншыя — 1,18 %[2]
Плошча 1 558,62[3]
(15-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
118 м[4]
Веткаўскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Веткаўскі раёнраён у складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года.

Геаграфія

Агульная плошча раёна − 155 862 га. Працягласць тэрыторыі раёна з поўначы на поўдзень — 65 км, а з усходу на захад — 48 км. Межы раёна праходзяць: на поўначы — з Чачэрскім раёнам, на захадзе — з Буда-Кашалёўскім, на паўднёвым захадзе — з Гомельскім, паўночным усходзе — з Добрушскім раёнам, на ўсходзе — з Краснагорскім і Навазыбкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.

Тэрыторыя раўнінная. Пераважныя вышыні 120—150 м над узроўнем мора, найвышэйшы пункт — 188,9 м (каля в. Старое Закружжа). У раёна ёсць невялікія марэнавыя грады і дзюнна-пагорыстыя формы рэльефу. Глебы дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя, поймавыя, тарфяна-балотныя.

Карысныя выкапні: торф, гліна, мел. Сярэдняя тэмпература студзеня −7 °C, ліпеня +18,6 °C. Ападкаў 580 мм у год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.

Добра развітая рачная сетка, якая адносіцца да басейна Чорнага мора. Галоўная рака Сож з прытокамі Беседзь, Нёманка, Ліпа, Спонка, Мятроўля. Бесядзь прымае воды Пералёўкі, Стаўбункі, Вядзерні. Рэкамі і раўчукамі, азёрамі, каналамі, калектарамі занята 2 409 га.

Лясы займаюць 76 419 га (каля 34 %), пераважаюць хваёвыя, бярозавыя, чорнаальховыя. Балоты займаюць 7,8 %. Ворныя землі складаюць 32 844 га. 35 720 га забруджаны радыёнуклідамі ў выніку катастрофы на ЧАЭС.

Насельніцтва

У пачатку 2007 года колькасць насельніцтва складала 19557 чалавек. З іх дзеці да 18 гадоў — 3838 чалавек (19,5%), дарослыя 15872 чалавека (80,5%). Працаздольныя — 10040 чалавек (47,5%).

Дэмаграфічныя паказчыкі


1986 2001 2002 2003 2004 2005 2006

Нарадзілася

368

203

178

185

176

190

204

Памерла

526

527

556

555

453

526

471

Прырост

-158

-324

-378

-370

-277

-336

-267

на 1000 насельніцтва

Нараджальнасць

14,2

9

8,4

8,9

8,7

9,1

10,4

Смяротнасць

13,2

23,9

26,3

27,1

22,5

26,4

23,9

Дзіцячая смяротнасць

10,7

26,7

11,2

5,4

34

5,5

9,8

Этнічны склад


Рэлігія


У раёне дзейнічае 6 праваслаўных рэлігійных суполак, а таксама рэлігійная суполка Евангельскіх Хрысціян Баптыстаў і рэлігіная суполка Хрысціян веры Евангелькай «Мілата».

Іншае


У раёне зарэгістравана раённая арганізацыя Камуністычнай партыі Беларусі.

Археалагічныя помнікі

Назва Датаванне Месцазнаходжанне Катэгорыя
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. 3 км на поўнач ад г.Веткі, на беразе р. Сож, урочышча Цялячае 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку V–VIII стагоддзі н.э. 1 км на поўдзень ад вёскі Вялікія Нямкі, на правым беразе р. Бесядзь, урочышча Царковішча 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе н.э. 1 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Гарадок, урочышча Баяршчына 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. 2 км на поўдзень ад вёскі Новаіванаўка, на правым беразе р. Бесядзь 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе н.э. 1 км на поўнач ад вёскі Новыя Грамыкі, на левым беразе р. Бесядзь, урочышча Гарадок 3
Стаянка перыяду мезаліту 6-5-е тысячагоддзі да н.э. 0,2 км на паўднёвы захад ад вёскі Новыя Грамыкі, урочышча Аўрамаў Бугор 3
Паселішча перыяду неаліту, бронзавага і ранняга жалезнага веку позні каменны век, III–V стагоддзі н.э. 0,3-0,4 км на поўдзень ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі 3
Паселішча 3-e тысячагоддзе да н.э. 1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган 3
Грунтавы могільнік перыяду бронзавага веку - 1 км ад малочнатаварнай фермы каля пас. Пралетарскі, урочышча Курган 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Радуга, урочышча Гарадок 3
Паселішча перыяду неаліту, бронзавага веку першая чвэрць 1-га тысячагоддзя н.э., ХIII–ХIV ст. 1,5-2 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Чачураўка 3
Паселішча перыяду неаліту, ранняга жалезнага веку - 1,5-1,7 км на паўднёвы захад ад вёскі Рудня-Шлягіна, урочышча Стрэліца 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. каля в. Свяцілавічы, 150 м ад моста праз р. Бесядзь, уніз па цячэнню, урочышча Гарадок 3
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявечча Х–ХІІІ стагоддзі 1,2 км на захад ад вёскі Хізы, урочышча Дзеднае 3
Паселішча ХI–ХІІ стагоддзі 1,5 км на захад ад вёскі Хізы 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе да н.э. 1 км на паўночны захад ад вёскі Шарсцін, урочышча Гарадзішча 3
Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку 1-е тысячагоддзе да н.э. – 1-е тысячагоддзе н.э. 2,5 км на ўсход ад вёскі Прысна, урочышча Барок ці Хомкін Рог 3

Вядомыя асобы

Зноскі