Гомельскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:34, 13 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, катэгорыі)
Гомельскі раён
Герб
Герб
Краіна
Уваходзіць у Гомельская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Гомель
Дата ўтварэння 27 ліпеня 1937
Кіраўнік Дзмітрый Козел
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 56,58 %, руская 39,18 %
Размаўляюць дома: беларуская 21,13 %, руская 72,05 %[1]
Насельніцтва (2009)
69 930 чал.[1] (5-е месца)
Шчыльнасць 35,62 чал./км² (5-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 89,42 %,
рускія — 6,82 %,
украінцы — 2,52 %,
іншыя — 1,24 %[1]
Плошча 1 955,79[2]
(10-е месца)
Гомельскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гомельскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Утвораны 8 снежня 1926 года ў складзе Гомельскай акругі: частка раёна да 1927 года ўваходзіла ў Дзятлавіцкі і Насовіцкі раёны. З 15 студзеня 1938 года ў Гомельскай вобласці. У 1962 годзе ў яго склад увайшла частка Уваравіцкага, ў 1965 — Добрушскага раёна.

Геаграфія

Паверхня тэрыторыі пераважна нізінная, большая частка знаходзіцца ў межах Гомельскага Палесся, паўночна-заходняя частка — у межах Чачэрскай раўніны (паводле фізіка-геаграфічнага раянавання Беларусі). Агульны ўклон з поўначы на поўдзень. 93 % тэрыторыі знаходзіцца на вышыні 120—140 метраў над узроўнем мора. Найвышэйшы пункт — 160 м над узроўнем мора (на ўсходзе ад вёскі Зябраўка), ніжэйшы — 111 метраў (урэз ракі Сож). Карысныя выкапні: 52 радовішчы торфу з агульнымі запасамі 9,52 млн т, буйнейшыя з якіх Вадапой, Кабылянскае, Жэрабна-Конскае балота; 2 радовішчы глін: Будышчанскае і Яромінскае 1-е; 4 радовішчы пяску: Будышчанскае, Асаўцоўскае, Гадычаўскае і Яромінскае.

Сярэдняя тэмпература ў студзені −6,9 градусаў, у ліпені +18,8 градусаў. Ападкаў 590 мм за год. Вегетацыяны перыяд 193 сутак.

Асноўная рака — Сож (цячэ з паўночнага ўсходу на поўдзень) з левымі прытокамі Іпуць з Харопуцем, Цяруха з Грабаўкай, Уць, Нямыльня з Быкаўкай і правымі Узой з Івалькай. Гушчыня рачной сеткі 0,35 км/км². Даўжыня меліярацыйнай сеткі 6,5 тыс. км, у тым ліку адрэгуляваных водапрыёмнікаў 82 км, магістральных і падводных каналаў 679 км, рэгулюючых 601 км, закрытай сеткі (дрэнаж) 3,24 тыс. кв. км. (1991). Глебы сельгасугоддзяў (%) дзярнова-падзолістыя 33,1, дзярнова-падзолістыя забалочаныя 27,5, пойменныя (алювіяльныя) 14,8, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя 13,4, тарфяна-балотныя 11,2; па грануламетрычным складзе (%): пясчаныя 40,8, сугліністыя 24,8, супясчаныя 23,2, тарфяныя 11,2. Сярэдні бал банітэту 34, на асобных участках ад 22 да 57. Пад лесам 35 % тэрыторыі раёна. Сасновыя лясы займаюць 70 %, бярозавыя 10 %, дубовыя 10 %, чорнаальховыя 6,4 %, асінавыя 2,3 %.

У Гомельскім раёне знаходзіцца курорт рэспубліканскага значэння — Чонкі.

У ландшафтным дачыненні большая частка раёна знаходзіцца ў межах Палескай ландшафтнай правінцыі (Дняпроўска-Сожскі ландшафтны раён), паўночная частка — у межах Перадпалескай правінцыі (Бесядска-Сожскі ландшафтны раён). Асноўныя тыпы ландшафтаў: алювіяльна-тэрасіраваныя, марэнна-зандравыя і другасна-марэнныя.

Насельніцтва

На 1студзеня 2005 года налічвалася 188 сельскіх населеных пунктаў з агульнай колькасцю сельскага насельніцтва 71445 чалавек (без Гомеля), у тым ліку 12106 — да 15 гадоў, 42902 — ад 16 гадоў да пенсійнага ўзросту, 16437 — старэйшага за працаздольны ўзросту. Колькасць гаспадарак — 26759. У межах раёна 25 сельскіх саветаў[3]: Бальшавіцкі п/с (316), Аздзелінскі (1286), Бабовіцкі (1545), Глыбоцкі (701), Грабаўскі (1821), Давыдаўскі (1796), Даўгалескі (1881), Дзятлавіцкі (969), Яромінскі (7515), Зябраўскі (2266), Красненскі (7525), Маркавіцкі (1187), Пакалюбіцкі (5900), Прыбарскі (1877), Прыбыткоўскі (5831), Рудня-Марымонаўскі(900), Старабеліцкі (664), Целяшэўскі (1445), Цярэніцкі (882), Цярэшкавіцкі (2690), Церухаўскі (3746), Улукоўскі (9388), Урыцкі (3652), Чонкаўскі (3634), Чарацянскі (1304), Шарпілаўскі (724).

2 пасёлкі гарадскога тыпу — Касцюкоўка і Бальшавік.

Гісторыя змяненняў сельсаветаў

  • Рашэннем Гомельскага Абласнога Савета дэпутатаў ад 26 верасня 2006 года № 295 (Аб змяненні адміністратыўна-тэрэтарыяльнага складу раёнаў Гомельскаў вобласці), былі ліквідаваны Дзятлавіцкі і Старабеліцкі сельсаветы.
  • Рашэннем Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў ад 21 ліпеня 2007 г. № 51 «Аб ліквідацыі Давыдаўскага сельсавета і змяненні меж Бабовіцкага сельсавета Гомельскага раёна» быў ліквідаваны Давыдаўскі сельсавет
  • 1 сакавіка 2010 года — вёска Чырвоны Маяк увайшла ў гарадскую рысу горада Гомеля, і суадносна была выключана са складу Улукоўскага сельсавета [4]

Помнікі гісторыі і архітэктуры

Помнікі археалогіі: паселішчы старажытнага чалавека ў Гомелі, курганныя могільнікі ля вёскі Прыбар, і шэраг больш меншых стаянак старажытнага чалавека(у вёсках Плёсы, Уза, Бабовічы, Чонкі, і інш.).

На тэрыторыі раёна брацкія магілы савецкіх воінаў і партызан у пасёлках Будзілка, Калініна, у вёсках Краснае, Пакалюбічы, Целяшы, Цяруха, Чонкі, Шарпілаўка. Помнікі ў гонар падпольшчыкаў, закатаваных акупантамі ў 1943 годзе (в. Міхалькі), у гонар абаронцаў Гомеля, загінуўшых у жніўні 1941 года (в. Пакалюбічы), на месцы размяшчэння партызанскага атраду «Бальшавік» і Гомельскага падпольнага абкома КП(б)Б (5 км на паўднёвы захад ад Навабеліцкага раёна г. Гомеля, «Партызанская крыніца»), землякам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны ў в. Бабовічы, Яроміна, Клімаўка, Пакалюбічы і інш.

Помнікі архітэктуры: царква у в. Гадзічава (1-ая пал. ХІХ ст.), Свята-Раства-Багародзіцкая царква ў в. Глыбоцкае, сядзібны дом у в. Каранёўка (2-я пал. ХІХ ст.), Нікалаеўская царква і сядзіба ў в. Старая Беліца (кан. XVIII — 1-я пал. ХІХ ст.), Успенская царква ў в. Чарацянка (18651868).

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Зноскі