Шчучынскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:47, 18 лістапада 2018, аўтар Artsiom91 (размовы | уклад) (шаблон, катэгорыі)
Шчучынскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Шчучын
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Аляксей Валянцінавіч Садоўскі[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 72,35 %, руская 24,15 %
Размаўляюць дома: беларуская 58,32 %, руская 33,22 %[2]
Насельніцтва (2009)
47 764 чал.[2] (7-е месца)
Шчыльнасць 25,02 чал./км² (8-е месца)
Нацыянальны склад палякі — 46,38 %,
беларусы — 44,99 %,
рускія — 6,39 %,
украінцы — 1,29 %,
іншыя — 0,95 %[2]
Плошча 1 911,54[3]
(2-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
161 м[4]
Шчучынскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шчучынскі раёнраён у паўночна-заходняй частцы Гродзенскай вобласці.

Агульнае

Шчучынскі раён утвораны 15 студзеня 1940 г. у складзе Баранавіцкай вобласці. З 20 верасня 1944 г. перападпарадкаваны Гродзенскай. З карысных выкапняў ёсць вапна, пясок, торф, гліна. Па тэрыторыі раёна працякае буйная рака Нёман, 48 малых рэк і 96 ручаёў. Пабудавана 21 штучная сажалка люстраной плошчай 424 га. Азёры Берштаўскае, Доўгае, Зубраўскае і інш.

Адміністрацыйны цэнтр раёна — горад Шчучын. Першая згадка аб ім зафіксавана ў Літоўскай метрыцы пад 1537 г. Статус гарадскога пасёлка Шчучын атрымаў у кастрычніку 1940 г., горада — у 1962 г.

У раёне два пасёлкі гарадскога тыпу — Жалудок і Астрына, 435 сельскіх населеных пунктаў, 13 сельсаветаў.

Насельніцтва

Насельніцтва — 41,5 тыс. чалавек[5]. Згодна з перапісам 1999 г., беларусы складаюць 41,1 % ад усяго насельніцтва, палякі — 50,5 %, рускія — 6,5 %. У невялікай колькасці на тэрыторыі раёна пражываюць таксама ўкраінцы, літоўцы, татары і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей. Раён адносіцца да тэрыторый, насельніцтва якіх змяншаецца: калі ў 2001 г. яно сягала 57 тыс. чалавек, то ў 2015 г. зменшылася больш як на 25 %[6].

Прамысловасць

Цяпер на тэрыторыі раёна працуе 5 прадпрыемстваў прамысловасці. Найбольш буйныя з іх — адкрытыя акцыянерныя таварыствы «Шчучынскі завод "Аўтапровад"» і «Шчучынскі масласырзавод», а таксама 3 прадпрыемствы недзяржаўнай формы ўласнасці, 573 індывідуальныя прадпрымальнікі.

Сельскагаспадарчая галіна Шчучынскага раёна (грамадскі сектар) прадстаўлена 8 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, 3 унітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, адкрытым акцыянерным таварыствам «Васілішкі», 3 эксперыментальнымі базамі, племптушкарэпрадуктарам, 28 фермерскімі гаспадаркамі. У раёне таксама працуюць: ААТ «Шчучынаграхімсэрвіс», Шчучынскі вытворча-гандлёвы філіял ДУП «Аблсельгастэхніка», ТАА «Шчучынскае Аграпрамэнерга», Гродзенскі занальны навукова-даследчы інстытут сельскай гаспадаркі і шэраг іншых арганізацый.

Асноўны вытворчы напрамак сельскагаспадарчай галіны раёна — мяса-малочны, з вырошчваннем збожжавых, бульбы і цукровых буракоў.

Транспарт

Транспартныя паслугі аказваюць аўтамабільны парк № 12, аўтакалона № 9 аблспажыўсаюза і 2 чыгуначныя станцыі. Функцыянуюць 33 прыгарадныя, 4 гарадскія і 4 міжгароднія аўтобусныя маршруты. Сувязь у раёне забяспечваюць вузлы паштовай і электрычнай сувязі і 37 іх аддзяленняў.

Гандаль і быт

г.п. Астрына

Гандлёвая сетка раёна налічвае 324 гандлёвыя аб'екты, 126 з якіх адносяцца да сістэмы спажывецкай кааперацыі. Дзейнічае 27 ведамасных магазінаў, з іх 6 прысвоены статус «фірменны» магазін, 2 крамы дома, 7 аўтамагазінаў. Арганізацыю грамадскага харчавання на тэрыторыі раёна ажыццяўляюць 23 прадпрыемствы, з іх 3 — індывідуальныя прадпрымальнікі і 2 — таварыствы з дадатковай адказнасцю.

Бытавыя паслугі аказваюцца насельніцтву 20 комплекснымі прыёмнымі пунктамі, 14 вытворчымі падраздзяленнямі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва Шчучынскага раёна» і 37 індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

Культура і навука

У раёне функцыянуюць 32 агульнаадукацыйныя школы, з якіх 16 сярэдніх, 15 базавых, гімназія; дапаможная школа-інтэрнат, 26 дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, 6 пазашкольных устаноў, 3 вучэбна-вытворчыя камбінаты, прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 198 сельскагаспадарчай вытворчасці, Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, ДУ «Шчучынскі дом-інтэрнат для псіханеўралагічных хворых», дзіцячы сацыяльны прытулак Шчучынскага раёна; працуе гарадскі стадыён «Алімп».

Структуру ўстаноў культуры складае 38 устаноў клубнага тыпу, 44 бібліятэкі, школа мастацтваў, 3 музычныя школы, цэнтр рамёстваў, метадычны цэнтр народнай творчасці.

У раёне функцыянуюць цэнтральная раённая бальніца, 2 гарпасялковыя і 2 сельскія ўчастковыя бальніцы, 1 бальніца сястрынскага догляду, 5 урачэбных амбулаторый, 35 фельчарска-акушэрскіх пунктаў, 1 здраўпункт, 10 аптэк, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

Выдатныя асобы

Са шчучынскімі піярскімі навучальнымі ўстановамі звязаны імёны такіх вядомых навукоўцаў XVIII—XIX ст. як гісторык-археограф Мацей Доўгель, філосаф Казімір Нарбут, філосаф, логік і псіхолаг Анёл Доўгірд, біёлаг Станіслаў Баніфацы Юндзіл, геолаг, мінералаг, даследчык Чылі, удзельнік вызваленчага руху на Беларусі Ігнат Дамейка.

На тэрыторыі Шчучынскага раёна нарадзіліся генерал Парыжскай Камуны Валерый Урублеўскі, адна з пачынальніц беларускага пісьменства Цётка (Алаіза Пашкевіч), мастак-графік Казімір Альхімовіч, этнограф Тадэвуш Антонавіч Навагродскі, спявак Чэслаў Неман, фізік, дзяржаўны дзеяч Сяргей Аляксандравіч Маскевіч, Герой Сацыялістычнай працы Андрэй Іосіфавіч Бялко.

Зноскі

  1. http://schuchin.grodno-region.by/uploads/files/Privetstvie/Biografija-Sadovskogo-A.V.-dlja-sajta.pdf
  2. а б в Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  5. Дзянніца, 11.08.2015
  6. Рубінчык, Вольф. Шчучынская каша (29.09.2015) //http://belisrael.info/?p=5280

Спасылкі