Перайсці да зместу

Гудагайскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 12:08, 6 снежня 2018, аўтар Igro by (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|Беларусь}} |Колер2...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Гудагайскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Астравецкі раён
Уключае 55 населеных пунктаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр Палушы
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Насельніцтва (2009) 2 965
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 4

Гудага́йскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Палушы.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці. З 25 снежня 1962[2] да 6 студзеня 1965 года сельсавет быў у складзе Ашмянскага раёна.

11 лістапада 2011 года былі ліквідаваныя хутары Вясёлая, Дайнава, Лабэлі, Стасюкішкі[3].

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета былі перададзеныя населеныя пункты Альгіняны, Гуры, Дзірмуны, Едаклані, Ізабеліна, Келёйці, Ліпнішкі, Малі, Мацканы, Навікі, Радзюлі, Філіпаны, якія ўваходзілі ў склад ліквідаванага Астравецкага сельсавета; а хутар Каменка перададзены з Гудагайскага сельсавета ў склад горада Астравец[4].

24 мая 2013 года цэнтар сельсавету перанесены з пасёлка Гудагай у вёску Палушы[5].

Насельніцтва

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 2965 чалавек[6], з іх 88,4 % — беларусы[7].

На 1 лістапада 2017 насельніцтва складала 3712 чалавек[1].

Зноскі

  1. а б ГУДОГАЙСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама (руск.)
  2. «Об укрупнении сельских районов Белорусской ССР» Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 25 декабря 1962. http://www.busel.org.
  3. «Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Островецкого района». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 11 ноября 2011 г. № 72 (руск.)
  4. «О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 (руск.)
  5. «Об установлении административного центра Гудогайского сельсовета Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 24 мая 2013 г. № 126 (руск.)
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі