Беларускі музей у Вільні

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі музей у Вільні
Muzeum Białoruskie w Wilnie
Заснаваны 1921
Дата закрыцця 1945
Месцазнаходжанне Вастрабрамская №9, Вільня, Другая Рэч Паспалітая
Дырэктар Антон Луцкевіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларускі музей у Вільні, Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (па-польску: Muzeum Białoruskie w Wilnie) — адна з галоўных навуковых і асветніцкіх устаноў у гісторыі Беларусі. Існавала ў 19211945 гадах, знаходзілася ў Вільні на вуліцы Вастрабрамская, 9 ў будынку былога базыльянскага кляштара разам з Беларускім навуковым таварыствам і Беларускай гімназіяй.

Музей заснаваны ў 1921 годзе і названы ў гонар памерлага ў 1919 годзе беларускага дзеяча Івана Луцкевіча.

Экспанаты паходзілі галоўным чынам з калекцыі Івана Луцкевіча, які ў завяшчанні перадаў яе музею.

Музей налічваў каля 14 тысяч рукапісаў і старадрукаў. У экспазіцыі меліся, у прыватнасці: частка пражскай Бібліі 1517 года Францішка Скарыны, Статут ВКЛ 1588 года, Навагрудскае Евангелле 14 стагоддзя, Аль-Кітаб, друкаваныя па-беларуску кнігі (Вільня, Еўе, Супрасль, Нясвіж, Слуцк), іншыя рэдкія кнігі.

Экслібрыс музея

Музей быў ліквідаваны ў канцы 1944 года. Тое, што захавалася пасля вайны, было падзелена супольнай камісіяй паміж Літоўскай ССР і БССР. Ад беларускага боку ў камісіі былі асобы, не звязаныя з Беларуссю. Яны адбіралі толькі тыя экспанаты, якія былі на беларускай мове. Усё звязанае з ВКЛ было адкінута, таму найбольш значныя экспанаты засталіся Літве ці патрапілі ў Маскву.

На чале музея да 1939 года стаяў Антон Луцкевіч — брат Івана. Яго супрацоўнікамі былі Мар'ян Пецюкевіч, Янка Шутовіч і Владас Дрэма.

Гл. таксама

Спасылкі