Святы Лука малюе Мадонну

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 11:49, 14 лютага 2019, аўтар Хомелка (размовы | уклад) (вікіфікацыя, афармленне)
Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. каля 1435–1440
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 137.5 × 110.8 см
Музей вытанчаных мастацтваў  (руск.), Бостан
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. каля 1440
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 137 × 107 см
музеі Грунінгэ  (ням.), Бругэ
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. 1475–1500
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 102 × 108,5 см
Эрмітаж, Санкт-Пецярбург
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рагір ван дэр Вэйдэн
Святы Лука малюе Мадонну. каля 1450
Матэрыял дрэва
Тэхніка тэмпера
Памеры 138 × 110 см
Старая пінакатэка, Мюнхен
(інв. 93.153)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Святы Лука малюе Мадонну — карціна нідэрландскага  (руск.) мастака Рагіра ван дэр Вэйдэна, створаная ім каля 1435—1440 года, арыгінал якой цяпер захоўваецца ў Бостанскім Музеі вытанчаных мастацтваў  (руск.)[1]. Вядомыя тры аўтарскія копіі.

Іканаграфія

На карціне паказаны евангеліст Лука, апякун мастакоў, звернуты да Дзевы Марыі, якая трымае Дзіцятка Ісуса на каленях. Ван дэр Вэйдэн, верагодна, завяршыў працу паміж 1435 і 1440 для Гільдыі Святога Лукі?! ў Бруселі[2]. Атмасфера панэли часткова дасягаецца за кошт выкарыстання к'яраскура  (руск.) і багатай іканаграфіі з сімвалічнымі матывамі. Фігуры размешчаны ў барджыянскім інтэр'еры, які змешчаны на фоне ўнутранага двара, ракі з горадам і экспансіўнага пейзажу.

У двары знаходзіцца абгароджаны сад (так званы Hortus conclusus), адзін з многіх сімвалаў чысціні Дзевы Марыі. Выявы Адама і Евы, высечаныя на падлакотніках крэсла Марыі, падкрэсліваюць ролю яе сына ў адкупленні чалавецтва ад першароднага граху.

Рагір быў пад моцным уплывам Яна ван Эйка, і карціна ў многіх аспектах з'яўляецца вольнай копіяй «Мадонны канцлера Ралена?!»[3]. Гэта можна бачыць па агульнай кампазіцыі, асабліва аркам, элементам ландшафту і колерамі вопраткі персанажаў. Аднак апошнія інвертаваны, таксама ван Вэйдэн робіць шмат іншых адхіленняў.

Лука намаляваны галоўным персанажам, яго прафесія мастака моцна і рэалістычна паказана як рамяство 15-га стагоддзя, як яго майстэрства. Лука карыстаецца тэхнікай сярэбранай іголкі  (руск.), вельмі цяжкай манерай для малявання 'на ляту', як паказана на карціне. Акрамя таго, ван дэр Вэйдэн асацыюе Луку з сабой, надае яму знешнее падабенства амаль на ўзроўні аўтапартрэту[4].

«Святы Лука малюе Мадонну», верагодна, падараваны Гарадскому мастаку Бруселя, пасля яго вучнёўства ў Рабера Кампена[5]. Паколькі праца паказвае заступніка мастакоў ва ўзаемадзеянні з членамі Святой Сям'і, яна можа адлюстроўваць змены статуса мастакоў ад рамеснікаў да стваральнікаў мастацтва, якія адбываліся ў XV стагоддзі[6].

Копіі

Вядомыя тры аўтарскія копіі, якія захоўваюцца ў музеі Грунінгэ  (ням.) ў Бругэ, Эрмітажы ў Санкт-Пецярбургу і Старой пінакатэцы?! ў Мюнхене[7].

Бостанская панэль заснавана на арыгінале, яна змяшчае моцна перапрацаваныя падмалёўкі, якія адсутнічаюць на іншых варыянтах. Яна знаходзіцца ў адносна дрэнным стане, паверхні быў нанесены значны ўрон, нягледзячы на інтэнсіўныя працы па аднаўленні і ачыстцы, якія пачаліся ў 1932 годзе.

Зноскі

  1. www.mfa.org Saint Luke Drawing the Virgin (англ.)
  2. Gardner, Helen; Kleiner, Fred. Gardner's Art Through the Ages: the Western Perspective, Volume 2. Boston: Wadsworth Cengage Learning, 2009. ISBN 0-4955-7364-7, p. 406
  3. ван Эйк залічваецца ў якасці першакрыніцы на аснове свайго звычайнага статусу, бо лічыцца, што іменна ён уплываў на Рагіра. Аднак шэраг гісторыкаў мастацтва сцвярджаюць, што паколькі карціны былі завершаны ў дыяпазоне 1934-35, то яны маглі быць створаны прыблізна адначасова.
  4. Rothstein, 4
  5. Ishikawa (1990), 59
  6. Kann, 15
  7. van Calster, 465